Авторизация
 

Шчырыя і творчыя наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў у Міёрах

 Аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў — другі дом для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Такія розныя, але мара ва ўсіх адна — быць запатрабаванымі, адчуваць сваю самастойнасць і значнасць.

“Самастойнасць даводзіцца адстойваць”
Максіму Жугару 30 год. Галантны і далікатны. Да хваробы прывык, навучыўся кіраваць ёй. Кажа, што ў звычайным жыцці яна не перашкаджае. Аднак непакоіць і нават раздражняе пастаяннае назіранне і гіперапека з боку родных. Куды б ні пайшоў, абавязкова трэба папярэдзіць.


— Даводзіцца адстойваць сваю самастойнасць, што часам няпроста, — прызнаецца Максім.
ЦЯПЕР жыве адзін. Кватэра абсталявана з густам і мужчынскай канкрэтыкай, кожная рэч на сваім месцы. Сам прыбірае, мые бялізну, гатуе. Асабліва падабаецца здзіўляць кулінарнай смакатой родных і сяброў з аддзялення. Удала атрымліваюцца мясныя стравы, любіць спрабаваць новыя рэцэпты манніка. Лічыць, што здольнасці пераняў ад маці, повара па прафесіі.


Хлопец скончыў Міёрскую школу №3. Паступіў у Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П. Машэрава на матэматычны факультэт. Вучоба давалася лёгка і падабалася. Аднак пасля другога курса пакінуў установу па стане здароўя. Дапамагаў маці і працаваў прадаўцом у яе магазіне.
Калі здароўе пагоршылася, паўстала пытанне, як праводзіць вольны час. Не меркаваў, што стане наведваць тэрытарыяльны цэнтр. Некалькі разоў схадзіў на святы, прафілактычныя мерапрыемствы, пагутарыў з работнікамі і маладымі інвалідамі. Цяпер такія сустрэчы — частка жыцця.


У цэнтры дапамагаюць Максіму раскрыць таленты. Калісьці ён вучыўся на мастацкім аддзяленні школы мастацтваў. Але нядоўга — не падабалася маляваць па заказе. У аддзяленні палёт фантазіі не стрымліваюць. З-пад пэндзля хлопца выходзяць рэалістычныя пейзажы і нацюрморты. Малюе алоўкам, апошнім часам — герояў дзіснэеўскіх мультфільмаў.


Зацікавіўся выразаннем па дрэве. Заказаў інструменты, стаў падбіраць спілы.
— Неабходна мяккая драўніна. Падыходзяць асіна, ліпа і алешына, — адзначае субяседнік. — Многае залежыць ад якасці сыравіны.
Прывабліваюць практычна бязмежныя магчымасці камп’ютарнай тэхнікі. Асвойвае розныя графічныя праграмы. Да ўсяго падыходзіць творча і кардынальна. Спачатку вырашае, ці па сілах задача. Пасля бярэцца за справу.


Адкрыты да усяго новага, удасканальвае свае уменні і навыкі, цікавіцца творчасцю іншых. Некалькі год запар наведваў абласны конкурс творчасці “Сонечны свет для ўсіх”, прыглядаўся, а сёлета спраектаваў мадэль Здраўнева — сядзібы мастака Рэпіна — з кардону і прыродных матэрыялаў у змешанай тэхніцы. Адаслаў макет на конкурс. Лепіць сувеніры з гліны.


Максім марыць атрымаць вадзіцельскія правы, хадзіць на працу. Для гэтага займаецца спортам, і верыць: мара збудзецца.

 Не здавацца і верыць
З Сяргеем Сушко пазнаёміліся падчас прагулкі, калі малады чалавек асвойваў новую інвалідную каляску. Для яго важна абыходзіцца без чужой падтрымкі. Хаця гэта няпроста. Нягледзячы на праблемы са здароўем, Сяргей па-ранейшаму шчыры і адкрыты.


Настойлівасць Сяргея і падтрымка мамы спрыяюць таму, што малады чалавек мае магчымасць жыць як усе. Пасля школы паступіў у ветэрынарную акадэмію. Але правучыўся там нядоўга. Зразумеў, што і справа не па душы, ды і хвароба давала пра сябе ведаць.
Праз год паступіў у Віцебскі тэхналагічны каледж лёгкай прамысловасці на аператара ЭВМ і зборшчыка абутку. Тры гады працаваў на “Белвесце”. Пасля вярнуўся ў Міёры Уладкаваўся грузчыкам. Праца складаная, але хлопца гэта не палохала.


Прапанавалі праходзіць адаптацыю ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання. Гэта стала паратункам для маладога чалавека. Быў інструктарам па працатэрапіі. Дасканала вывучыў “Фоташоп”, сам распрацоўваў эскізы друкаванай прадукцыі і вырабляў яе. Па ўласнай ініцыятыве аформіў стэнды для аддзялення, нагляднасці для камп’ютарнага класа і зону для людзей, якія слаба бачаць.


— Маё захапленне праграмай і камп’ютарам пачалося з таго, што як інструктар шмат працаваў з фотаздымкамі, — прызнаецца субяседнік. — Глядзеў навучальныя відэа ў інтэрнэце. Спадабалася.


Шэсць месяцаў праляцелі незаўважна. Адаптацыя скончылася, інтарэсы засталіся. Рабочы кабінет абсталяваў дома. Набыў камп’ютар, прынтар, тэхніку для ламініравання. Афармляе стэнды і дакументацыю для маці Жанны Мікалаеўны, якая працуе настаўніцай у Дворнасельскай школе. Робіць візітныя карткі, календары і калажы, апрацоўвае фатаздымкі. Сувеніры дорыць родным і блізкім.
Падабаюцца стасункі з маладымі людзьмі ў аддзяленні. Тут асвойвае лепку з гліны. Работы вызначаюцца акуратнасцю і дасканаласцю. Першую падарыў маме. Яна ацаніла, прапанавала свежыя ідэі.


Светлым промнем для Сяргея стала вера ў Бога. Захацелася жыць і спрабаваць штосьці новае. Натхніў прыклад сябра Аляксандра Рынкевіча, адміністратара груп “Праваслаўная моладзь Міёршчыны” і “Прырода. Адпачынак. Рыбалка”, гісторыя яго выздараўлення.
Сяргей марыць, каб у акружаючых усё было добра. А калі шчаслівыя блізкія, шчаслівы і сам. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 980
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 596
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 460
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 739
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 922
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 946
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта