Авторизация
 

Міярчанін Уладзімір ШАХОВІЧ і матрос, і сталяр, і актыўны чытач

 Міярчанін Уладзімір ШАХОВІЧ рамантаваў рухавікі самалётаў на Рыжскім авіярамонтным заводзе, чатырнаццаць год плаваў на параходах па марах, а фінішнай прамой на заслужаны адпачынак стала Міёрская ПМК-55.

ДВОР перакапаны.
— Рэканструкцыю праводзім, ваду падвялі, — сустракае на парозе гаспадар.
У доме, які калісьці атрымалі ад ПМК-55, Уладзімір Уладзіміравіч жыве разам з жонкай Веранікай Езупаўнай і дачкой Аксанай. Дарослыя ўнукі ў Мінску. Уладзімір — эканаміст, працуе ў “Еўрагандлі” і атрымлівае другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Андрэй скончыў лячэбны факультэт Віцебскага медуніверсітэта, заняты па спецыяльнасці. Дапамагаюць дзядулю з бабуляй і маці ствараць камфорт у жыллі. На шафе здымак праўнучкі Алісы. Дзяўчынцы шэсць год, яна самая жаданая госця ў доме.

Размова з былым сталяром будаўнічага прадпрыемства зацягнулася на паўтары гадзіны. Уладзіміру Уладзіміравічу ёсць што прыгадаць і расказаць. Ва ўраджэнца вёсачкі Новыя Крукі насычаная біяграфія.

— На жыццё не скардзімся, — гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. — Былі і складанасці, і праблемы, але ўсё добра склалася.


ВАСЯМНАЦЦАЦІГАДОВЫМ юнаком Уладзімір Шаховіч аказаўся ў суседняй краіне. Паехаць на працу ў Рыгу прапанаваў родны дзядзька, іх брыгада ўзводзіла там мост. Прафесіі ў хлопца не было. Спачатку ў сельскай школе вучыўся, затым у Полацку, дзе жыў у старэйшай сястры. Калі тая захварэла, дапамагаў даглядаць пляменнікаў. Тут не да вучобы. Усё, што меў пры сабе, — жаданне і працавітыя рукі.


Спецыяльнасць атрымаў у арміі. Служыць пайшоў сямейным чалавекам, падрастала дачушка. Першы год прайшоў у школе малодшых авіяспецыялістаў у горадзе Чарткоў на Украіне. Затым накіравалі на ваенны аэрадром у горад Сольцы Наўгародскай вобласці. Калі вярнуўся, прапанавалі работу электрамеханіка на авіярамонтным заводзе. Пасля туды ўладкавалася і жонка. Вераніка Езупаўна адпрацавала электрамеханікам дваццаць пяць год. Уладзімір Уладзіміравіч праз некаторы час падаўся на завод, які займаўся забеспячэннем вайсковых часцей, а затым пайшоў на параходзе ў мора.


— Падыходзіла чарга на кватэру. Хацелася абсталяваць яе новай мэбляй. На заводзе заробкі добрыя мелі, але за марскія рэйсы плацілі больш. Спачатку матросам хадзіў, затым скончыў курсы боцманаў. Вазілі марожаную рыбу ў краіны Афрыкі, Еўропы, Савецкага Саюза, — успамінае субяседнік.—Слаў дадому радыёграмы, куды прыбывае параход. Жонка адпрошвалася з працы і прыязджала на сустрэчы ў Калінінград, Талін, Клайпеду, Мурманск, Санкт-Пецярбург. Пасля жартавала: “Ты свет пабачыў, а я за табой — Савецкі Саюз”. Пасля марскіх плаванняў зноў уладкаваўся на адзін з рыжскіх заводаў.


РАЗМЕРАНЫ ход жыцця парушыўся з пачаткам 90-х. У краіне стала неспакойна. Падрасталі ўнукі, ім хутка ў школу ісці. На сямейным савеце вырашылі вярнуцца на малую радзіму Ула-дзіміра Уладзіміравіча. Сабралі рэчы, пакінулі ўтульную кватэру і паехалі.


У верасні 1991 года Уладзімір Шаховіч стаў за сталярны станок у цэху Міёрскай ПМК-55. Вырабляў вокны, дзверы, дошкі для падлогі, распілоўваў бярвёны. Гэтая справа таксама аказалася цікавай.


— Больш падабалася працаваць на аб’ектах: класці падлогу ў дамах, вокны ўстаўляць і так далей. Каменшчыкі каробку паставілі, а далей наша работа, — расказвае былы будаўнік. — Працавалі па ўсім раёне. У Слабадзе, Дрыгучах, Туркове, Цвеціне, Сіцькове… Будавалі дамы, культурныя і гаспадарчыя аб’екты.


Пара заслужанага адпачынку надышла ў 2001 годзе. Але яшчэ да 2014-га па прапанове кіраўніцтва працаваў на прадпрыемстве вартаўніком.


ДОМА Уладзімір Уладзіміравіч глядзіць спартыўныя тэлеперадачы і чытае кнігі. Апошняе — агульнае з жонкай захапленне. Абодва актыўныя чытачы цэнтральнай бібліятэкі. Бяруць раманы, дэтэктывы, ваенную прозу.


Сёлета ў лістападзе Шаховічы адзначылі 58-ю гадавіну сямейнага жыцця. Іх саюз — прыклад таго, што ўсе жыццёвыя складанасці пераадольваюцца, калі ёсць узаемапавага, разуменне і падтрымка. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта