Авторизация
 

У галоўнага інжынера з Міёрскай ПМК-55 звязана ўсё яго працоўнае жыццё

 Леанід КАСЕВІЧ — галоўны інжынер Міёрскай ПМК-55. З арганізацыяй звязана ўсё яго працоўнае жыццё, а гэта 29 гадоў. Хаця сувязі завязаліся значна раней, адразу пасля школы.

— З будаўнічай сферай “на дамашнім узроўні” знаёмы з дзяцінства, бо бацька працаваў у будаўнічым участку райспажыўсаюза, — расказвае Леанід Ігнатавіч. — Несумненна, гэта паўплывала, калі вызначаўся з прафесіяй пасля Міёрскай СШ №1. Звярнуўся ў ПМК-55, якая рыхтавала для сябе будучых спецыялістаў з ліку мясцовай моладзі. Пасля гутарак з кіраўніком і ў аддзеле кадраў, падчас якіх правяралася сур’ёзнасць маіх намераў, атрымаў накіраванне ў Наваполацкі політэхнічны інстытут. Паступіў, стыпендыю мне выплачвала перасоўная калона.


Вучоба зацягнулася, бо адслужыў два гады ў танкавых войсках на Т-72, выдатных баявых машынах, якія і цяпер застаюцца на ўзбраенні беларускай арміі. Быў камандзірам танка ў званні старшага сяржанта. Веданне тэхнікі, армейская загартоўка аказаліся не лішнімі, калі пасля трэцяга курса праходзіў вытворчую практыку. Тады пад кіраўніцтвам брыгадзіра Паўла Цярэшкі працаваў на аб’ектах свінагадоўчага комплексу калгаса “Гігант” у Павяцці. Першую майстарскую практыку на ўзвядзенні свінагадоўчага комплексу калгаса імя Цітова прайшоў пад апекай прараба Мікалая Свірко. Абодвум шчыра ўдзячны, бо дапамаглі засвоіць азы будаўнічай справы, зразумець сутнасць будучай прафесіі.


Маё прафесійнае станаўленне завяршыў прараб Міхаіл Макеенка, калі з дыпломам інжынера-будаўніка ў 1989 годзе майстрам пачаў узводзіць свой першы аб’ект — будынак Язненскай СШ.


Потым былі памяшканне рамбыттэхнікі ў райцэнтры, жыллё на вуліцах Дзяржынскага і 350-годдзя, жыллё для работнікаў хлебазавода і камбікормавага завода, хлебаробаў калгасаў “Рассвет”, імя Кутузава, “Кастрычнік”. Дарэчы, да гэтага перыяду адносіцца ўзвядзенне самага вялікага дома ў маёй практыцы — 80-кватэрнага гмаха па вуліцы Дзяржынскага.


 Пачатак 90-х запомніўся стварэннем новых пасёлкаў для адсяленцаў з зоны, што найбольш пацярпела ад аварыі на ЧАЭС. Больш года працаваў на Гомельшчыне і Магілёўшчыне. Калі вярнуўся, будаваў 60-кватэрны дом у Верхнядзвінску, мытны комплекс у расійскім Себежы…
Увогуле працы майстрам і прарабам аддаў 10 гадоў, з 1999-га — галоўны інжынер ПМК-55. Новыя абавязкі асвойваў пры падтрымцы кіраўніка арганізацыі Валерыя Брыля, на прыкладзе папярэдніка Аляксандра Грыбача. Абодва граматныя спецыялісты, умелыя настаўнікі, цудоўныя людзі. Было ад каго пераняць навыкі інжынернага рамяства і лепшыя чалавечыя якасці.


Увогуле, прыкіпеў да калектыву, па-сутнасці ён стаў маёй другой сям’ёй. Заўсёды ў ім хапала праблем і клопатаў, аднак вырашалі іх раней і адольваем цяпер разам, у згодзе.


Вы назвалі шмат аб’ектаў, на якіх працавалі. Якія асабліва запомніліся?
— Найперш праблемныя. Складаным у інжынерным плане было ўзвядзенне каналізацыйнай помпавай станцыі ў райцэнтры, дзе работамі кіраваў прараб Валерый Какорыч. Каб КНСка дзейнічала, давялося ўкараніць некалькі навінак, некаторыя з іх прызналі рацыяналізатарскімі прапановамі і адзначылі дыпломам. У тым заслуга не толькі Валерыя Львовіча, але і начальніка вытворчага аддзела Соф’і Машара, прараба Міхаіла Макеенкі і іншых спецыялістаў.


Нідзе не пазнаеш людзей лепш, чым у сумеснай камандзіроўцы, далёка ад дома, калі на працы і ў быце заўсёды побач. Вось у такіх умовах, як дэсантнікам у полі, давялося ўзводзіць мытны комплекс у Себежы. Там лепшыя прафесіянальныя і чалавечыя якасці праявілі кранаўшчык Аляксандр Матэленак, вадзіцелі Іван Лаўрыновіч і Мікалай Арлоўскі, брыгадзіры муляраў Генадзь Зайцаў і страхароў — Яўген Катовіч і многія іншыя. Жылі душа ў душу, разумелі адзін аднаго з паўслова, працавалі на даверы, калі не трэба пераправяраць.


Пра ролю брыгадзіраў лічу патрэбным сказаць асобна, бо яны — першыя, “баявыя” памочнікі майстра і прараба. Ад дзелавых якасцей гэтых нізавых кіраўнікоў напрамую залежаць агульныя вынікі. У станаўленне і развіццё патэнцыялу ПМК-55 нямала сіл і ўмення, арганізатарскіх здольнасцей уклалі брыгадзіры Васіль Пучкоў, Крысціна Анашка, Тамара Лісічэнка, Мілецій Грыбун, Яўген Катовіч, Уладзіслаў Сівіцкі, Анатоль Шарковіч, Мікалай Гагалінскі.


Ужо няма з намі Паўла Цярэшкі, Фёдара Марозькі, Віктара Савуця, Генадзя Зайцава, а добрая памяць пра іх засталася.
Якія якасці цэніце ў людзях?
— Пунктуальнасць, адказнасць, прафесіяналізм — гэта пераважна ў адносінах падначаленых, што да ўсіх — высокія маральна-валявыя і здольнасць прыйсці на дапамогу.


Наконт лінейнага звяна інжынерных работнікаў, майстроў і прарабаў — вынік іх працы залежыць ад зладжанай і прадуманай дзейнасці. Менавіта такімі на нялёгкім працоўным шляху запомніліся Пётр Акачонак, Уладзімір Захарэвіч, Генадзь Пальчэх, Юрый Баравік. Цяпер яны заняты ў іншых сферах на адказных пасадах.


 На заслужаным адпачынку майстар Васіль Ліманоўскі, дыспетчар Уладзімір Лапкоўскі, загадчык вытворчасці Вольга Масейкіна.


У адной “абойме” засталіся прарабы Аляксандр Рубанік і Валянціна Міхайлава, з якімі працягваем нялёгкую працу, адольваем вялікую псіхалагічную і эмацыянальную нагрузку. Але ж без гэтага нельга забяспечыць будучыню сваёй арганізацыі і галіны наогул!


З удзячнасцю ўспамінаю калег, з якімі давялося працаваць. Гэта прарабы Сяргей Шамрыцкі, Мікалай Родзін і Ганна Цімашэнка, начальнік вытворчага аддзела Соф’я Машара, інжынеры Ніна Язёнак і Галіна Пазнякова, галоўны бухгалтар Тэрэза Раманава і Галіна Пальчэх, галоўны эканаміст Раіса Платонава, справу якой працягвае Антаніна Сіповіч.


Ад майстра да цяперашняга кіраўніка ПМК-55 прайшоў шлях Яўген Нікалаёнак.
Удзячнасць за самаадданую працу выказваю ветэранам арганізацыі, прадстаўнікам будаўнічых дынастый Аляксандру і Таццяне Салькевічам, Фёдару і Галіне Савейкам, а яшчэ Валянціне Конах, Раісе Лаўрыновіч і ўсім, з кім давялося працаваць.


Ветэранам і цяперашнім работнікам шчыра дзякую за самаадданую працу на карысць калектыву і віншую з 60-годдзем нашай перасоўнай механізаванай калоны. Жадаю цярпення, мужнасці, вытрымкі ў пераадоленні цяжкасцей, і абавязкова нагадваю: у любой сітуацыі трэба берагчы сэрца.


Юбілей арганізацыі — гэта нагода пагаварыць пра будучыню…
— Лічу, што ў ПМК-55 яна ёсць, у райцэнтры трэба ўзводзіць жыллё, праектуюцца медыцынскія ўстановы, наша падтрымка патрэбна работнікам сельскай гаспадаркі. Толькі ў новых умовах неабходна асаблівая згуртаванасць калектыву, каб ён дзейнічаў як адзіны механізм. Каб будаўнікоў аб’ядноўвала не толькі асабістая матэрыяльная зацікаўленасць, але і разуменне свайго паклікання, калі так можна сказаць — агульная ідэя працаваць на карысць краіны.


Калі праца ў радасць, чалавек шчаслівы. Што для паўнаты гэтага пачуцця яшчэ патрэбна?
— Надзейная і трывалая сям’я, уладкаваныя дзеці і ўнукі, і, напэўна, справа для душы.


Гітара?
— Ну, я самавучка, гітара — гэта падлеткавае дваровае захапленне з таго часу, калі не хаваліся ад суседзяў за высокімі металічнымі агароджамі, свята і песня былі агульнымі, “усё дзялілі ўсім дваром”. Прыемна сустрэць даўніх сяброў. Радуе, як на песню пад гітару і цяпер дружна адгукаецца зала РДК.


— Шчырае пажаданне асабіста і для калектыву ПМК-55, каб нагод для радасці было больш!

Фота з архіва рэдакцыі і Л. Касевіча.

На трэцім здымку: Леанід Касевіч з дочкамі Аленай і Таццянай.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта