Авторизация
 

Атмасфера зімовых святаў ужо адчуваецца ў аддзяленні сувязі “Міёры-1”

 Навагоднюю ярмарку-продаж паштавікі распачалі з 8 лістапада. На выбар пакупнікоў разнастайныя віншавальныя сюжэты на паштоўках і канверты святочнай тэматыкі. Зручны варыянт — камплект з паштоўкай і канвертам.

Ля стэлажа з віншавальнымі навагоднімі прапановамі на працягу дня дзяжурыць работнік аддзялення. Пакуль што чэргі не ўтвараюцца.


— Мяркуем, попыт на паштоўкі пачнецца ў сярэдзіне снежня. Нягледзячы на сучасныя тэхналогіі, атрымаць навагодняе віншаванне па пошце па-ранейшаму прыемна, — гаворыць намеснік начальніка раённага вузла паштовай сувязі Галіна Курыльчык. — На ярмарцы-продажы прадстаўлена больш за сорак разнавіднасцей навагодніх паштовак. Кожны знойдзе на свой густ.


Акрамя яркіх віншаванак пошта прапануе сюрпрызы для дзяцей. Можна парадаваць малых пісьмом і падарункамі ад Дзеда Мароза. Заказаць набор для творчасці, куды ўваходзяць гірлянда, навагоднія цацкі, маскі і наклейкі, або мяккую цацку. Падарункі дасылаюць па Беларусі і за яе межамі. 

Фота  Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта