Авторизация
 

У міярчанкі Галіны Пазняковай уласны юбілей супадае з датай утварэння ПМК-55

 На мінулым тыдні Галіна ПАЗНЯКОВА адзначыла юбілей, які супадае з датай утварэння ПМК-55. Віншавалі родныя, сябры, калегі. На заслужаным адпачынку былы начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела сёмы год, аднак сумаваць, як і раней, не выпадае. Даглядае маці, вырошчвае кветкі і вяжа пруткамі. 

Галіна Чаславаўна прысвяціла будаўнічай сферы 30 гадоў. Працоўныя будні запаўнялі інжынерная падрыхтоўка аб’ектаў, праекты, каштарысы, дагаворы і, канешне, прыемныя зносіны з калегамі. Мяняліся назвы арганізацыі і пасады спецыяліста. Пастаянным заставалася месца працы.

Прафесію выбірала згодна з павевамі часу. Прывабіла камсамольская рамантыка: хацела паехаць кудысьці далёка і будаваць светлую будучыню. Падтрымаў бацька, ён працаваў у Міёрскім рамонтніку.


У пэўнай ступені мара збылася. Паступіла ў Наваполацкі політэхнічны інстытут на спецыяльнасць “прамысловае грамадзянскае будаўніцтва”. Паехаць далёка не атрымалася. З будучым мужам Мікалаем Мікалаевічам, таксама міярчанінам, пазнаёміліся ў Наваполацку. На чацвёртым курсе ажаніліся, нарадзіўся сын. Няпроста было сумяшчаць вучобу і выхаванне дзіцяці. Па размеркаванні накіравалі ў наш райцэнтр, ды і сама была не супраць. Муж давучваўся на машынабудаўніка. З маленькім сынам дапамагалі бацькі.


Першы год працавала інжынерам па тэхніцы бяспекі. Потым з’явілася вакансія па спецыяльнасці. Прайшла шлях ад інжынера да вядучага інжынера, апошнія шэсць гадоў узначальвала вытворча-тэхнічны аддзел. Адказнасць і перажыванні за вынік работы, не толькі сваёй, а ўсяго калектыву, — адметная рыса жанчыны.


— Вытворчы аддзел — гэта сэрца арганізацыі, усе дакументы сыходзяцца тут, — заўважае субяседніца. — Ад нязначнай памылкі многае залежыць. Таму правяраць і пераправяраць вельмі важна.


Праз рукі Галіны Пазняковай праходзіла шматлікая дакументацыя па аб’ектах. У горадзе іх няшмат, паколькі арганізацыя лічылася міжкалгаснай. Найбольш буйныя: “Рамбыттэхніка”, кацельня “Паўночная”, халадзільнік для захоўвання і вытворчасці новай прадукцыі на мясакамбінаце, “Беларусбанк”. Узводзілі жыллё ў вёсках, жывёлагадоўчыя фермы і комплексы ў “Цітова”, “Баявым партызане”. Апошні такі праект — “Карпачова”. Важна было прадугледзець усе магчымыя дэфекты, падрабязна распісаць каштарысы. Калі дакладней — ад цвіка да бетоннай пліты.


Сваімі настаўнікамі ў прафесіі і прыкладам па жыцці лічыць Соф’ю Данатаўну Машара і Ніну Сямёнаўну Язёнак. Удзячная ім за мудрыя падказкі.


Старанна, скурпулёзна падыходзіць і да хатніх спраў. Уласнымі рукамі стварала ўтульнасць і камфорт у кватэры. Дапамагала ў гэтым дачка Каця, якая жыве і працуе ў Швейцарыі. Сустрэцца часта не выпадае, таму звязваюцца па скайпе і тэлефоне.


Заняты ў рэкламнай сферы ў Мінску сын Яўген. На лета прывозіць унукаў да дзядулі і бабулі. Тады ў вачах Галіны Чаславаўны загараюцца гарэзлівыя агеньчыкі. Маладзее на вачах, хаця яе вобраз і так не вяжацца з чалавекам на заслужаным адпачынку. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 977
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 592
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 449
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 013
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 736
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 920
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 944
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 января 2019
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Именины 22 января 2019
Захар, Павел, Петр, Антонина, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта