Авторизация
 

Заслужаны ветэран будаўнічай галіны Вольга Масейкіна

 Трыццаць шэсць працоўных год Вольгі Генадзьеўны МАСЕЙКІНАЙ прайшлі ў Міёрскай ПМК-55.

Гаворыць, час праляцеў уміг. За гэтае “імгненне” ў знешнім абліччы горада з’явілася шмат новых рыс, якія ўнеслі будаўнікі.

“Жанчына года Міёршчыны-2004”, “Чалавек года Віцебшчыны-2009”, заслужаны ветэран будаўнічай галіны, пра якога не раз пісала раённая газета і каму прысвечаны асобны нарыс у кнізе Аляксея Кавалевіча “Бронзавы ліставей”. Пра свае заслугі Вольга Генадзьеўна расказваць не любіць, ад залішняй увагі адчувае сябе няёмка. Аднак удалося ўгаварыць яе на чарговую сустрэчу з нагоды юбілею роднага прадпрыемства.

ПА якой прычыне вырашыла звязаць прафесію з будаўніцтвам, у Вольгі Генадзьеўны і цяпер няма дакладнага адказу. Палічыла, што сцвердзіцца менавіта ў гэтай справе, хоць родныя не падтрымлівалі. Паслухала сябе і паступіла ў Віцебскі індустрыяльны тэхнікум. Стаж у тры з паловай дзясяткі год — найлепшы доказ правільнага выбару.


— У ПМК-55 працавала з 7 мая 1979 года. Спачатку прызначылі майстрам цэха жалезабетонных вырабаў, гады праз два — загадчыкам падсобнай вытворчасці, — расказвае ветэран прадпрыемства. — У падпарадкаванні знаходзіліся сталярны цэх і піларама, дзе былі заняты дваццаць тры работнікі, усе мужчыны. Атрымалася знайсці з імі агульную мову, наладзіць эфектыўныя працоўныя зносіны. Калі здараліся вытворчыя спрэчкі, узаемаадносіны заставаліся добрымі.


Спраўляцца з абавязкамі дапамагалі ўласцівыя Вользе Генадзьеўне дысцыплінаванасць, сабранасць, засяроджанасць. На планёрках атрымлівала заданне, колькі трэба нарыхтаваць акон, дзвярэй, дошак для падлогі ці столі, даводзіла план сваім работнікам, і закіпала праца. Сама за станкамі не стаяла, але добра ведала “ўнутраны свет” і прынцып работы кожнага.


— Адзін з плюсаў маёй работы ў тым, што яна не кабінетная, калі не ўлічваць дакументацыю. Заставацца на адным месцы нецікава, — заўважае Вольга Генадзьеўна.


Зробленыя ў цэхах вокны і дзверы ўстанаўлівалі ў новых дамах у райцэнтры, Дзісне, сельскай мясцовасці. У вёсках у 80-я гады ўзводзілі васьмікватэрныя двухпавярхоўкі. Хапала клопатаў у перыяд будаўніцтва аграгарадкоў.


ПЯЦІПАВЯРХОВЫ дом па Камуністычнай, у якім пражывае сям’я Вольгі Генадзьеўны, таксама вырас пры яе актыўным удзеле. Гаспадыня клапоціцца пра камфорт і ўтульнасць. Заўважае, што рабіць рамонт у кватэры ёй не ў цяжар, а ў радасць. За мужам Аляксандрам Рыгоравічам, былым работнікам газавай службы, большая частка клопатаў на дачы. У наступным годзе ў Масейкіных рубінавае вяселле (40 год разам). Іх сям’я трымаецца на ўзаемадапамозе, разуменні і падтрымцы. Выгадавалі дваіх дзяцей. Сын Сяргей у Віцебску, працуе ў абласным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі. Дачка Наталля пражывае з бацькамі, занята ў Прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Міёрскім раёне.


На заслужаным адпачынку Вольга Генадзьеўна з кастрычніка 2015 года. Па рабоце не сумуе, бо шмат заняткаў дома і на дачы. З удзячнасцю прыгадвае былых калег, галоўнага інжынера Леаніда Касевіча, дырэктара Валерыя Брыля, з якімі лёгка знаходзілася паразуменне і вырашаліся пытанні. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта