Авторизация
 

Калі ў клубе “Залаты ўзрост” намячаецца мерапрыемства...

 Калі ў клубе “Залаты ўзрост” намячаецца мерапрыемства з пачастункамі, сяброўкі чакаюць, што прынясе да агульнага стала Алена КАЗЛОЎСКАЯ. Ведаюць: умелая гаспадыня здзівіць прыемнай на смак навінкай.

АДРАЗУ падае позірк на талерку з аранжавай салатай, аздобленай ягадамі сіняга вінаграду. Інгрэдыенты стравы — нацертая морква, дробна нарэзаныя апельсін і лімон. Пасыпаць цукрам, заправіць алеем, і, калі ласка, частуйцеся натуральнымі вітамінамі. Для позняй восені лепшага не прыдумаеш. Яркі колер, прыемная кіслінка, пачуццё сытасці і мінімум калорый.


— Кулінарыя — маё захапленне, — гаворыць аўтар вітаміннай салаты Алена Казлоўская. — На прыгатаванне для сябе шмат часу не затрачваю. На сняданак — кашы, у абед — лёгкі супчык. А сябровак падабаецца радаваць ласункамі.


Па словах удзельніц “Залатога ўзросту”, за што б ні ўзялася Алена Аляксандраўна, атрымліваецца апетытна на выгляд і ўдала на смак. Ці то мясныя рулеты, ці то гарачыя бутэрброды, ці то слаёная салата. Відаць, кулінарныя ўменні атрымала ў спадчыну.


— Памятаю смак хлеба з печы на кляновых лістах. Яго пякла бабуля. Яшчэ да вайны яна працавала ў Дзісне ў яўрэйскай пякарні. А цяпер унучка — пекар на хлебазаводзе ў Віцебску. Сама я хлеб пячы не спрабавала, — расказвае субяседніца. — У маці навучылася рабіць мясныя рулеты. Слаёныя салаты ў той час не гатавалі. Сучасныя рэцэпты падказваюць дзеці і ўнукі. Дачка Алеся вучыць кулінарыі і сервіроўцы ў адным з віцебскіх ліцэяў, практыку яе выхаванцы праходзяць у рэстаранах.


Летам Алеся гасцявала ў маці і запрасіла на кулінарны майстар-клас і дэгустацыю яе сябровак з “Залатога ўзросту”. Хутка апусцелі талеркі з запечанымі ў духоўцы начыненымі тарталеткамі, бутэрбродамі з селядцом, шашлыкамі з гародніны.


КУЛІНАРЫЯ стала хобі для Алены Аляксандраўны на заслужаным адпачынку. Дагэтуль стаяць ля пліты было будзённым жаночым заняткам.
— Цікава спрабаваць новыя рэцэпты. Прыемна, калі страва падабаецца тым, хто ёй частуецца, — гаворыць яна.


Спецыяльнасць Алены Казлоўскай ад кулінарнай справы далёкая. Вывучылася ў Полацку на швачку, шыла паліто ў дзісенскім участку КБА. Калі цэх зачынілі, уладкавалася на ЛВДС.


Цяпер шыць не выпадае, бо падводзіць зрок. У цёплую пару занята ў агародзе і на клумбах. Калі справы на зямлі завершаны, можна вывучаць рэцэпты.


Гарачыя бутэрброды кулінаркі — любімы ласунак унукаў і фірменная страва клуба “Залаты ўзрост”. Спадабаўся гэты пачастунак гасцям са Швецыі, якія наведваліся ў аб’яднанне ў верасні.


Гаспадыня дзеліцца рэцэптам:
— Прыгатаваць такую закуску проста. Трэба пацерці на буйную тарку вараную каўбасу, звычайна бяру “Доктарскую”, змяшаць яе з кетчупам (можна замяніць дробна парэзаным памідорам) і маянэзам. Гэтай масай намазаць кавалачкі батона, пасыпаць нацертым сырам і паставіць у духоўку на 20 хвілін пры тэмпературы 180-200 градусаў. Смачна есці! 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына Рынкевіч.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта