Авторизация
 

З 3 снежня па Міёрах будзе ездзіць гарадскі аўтобус

 У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка аграгарадка Чэрасы Анастасія Шантар. Пацікавілася: у Міёрах абяцалі пусціць гарадскі аўтобус, ды нешта пра яго нічога не чуваць? Аказваецца, гэта не так. Амаль адначасова і незалежна ад запыту сяльчанкі нам даслаў графік руху гарадскога аўтобуса і змяненні ў расклад іншых маршрутаў грамадскага транспарта намеснік начальніка аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Георгій Бушуноў.

У Міёрах гарадскія пасажырскія перавозкі пачнуцца трэцяга снежня, аўтобус будзе хадзіць двойчы на дзень, акрамя выхадных і святаў, па наступным маршруце раніцай і вечарам адпаведна:


Аўтастанцыя — 7.25 і 17.10;
Лазня — 7.30 і 17.15;
Могілкі—7.38 і 17.22;
Дзіцячы сад №3 — 7.44 і 17.28;
Бальніца — 7.50 і 17.33;
Дзіцячы сад №2 — 7.54 і 17.37;
Кінатэатр — 7.56 і 17.39;
Аўтастанцыя — 7.58 і 17.43.


Акрамя гэтага, з першага снежня мяняецца расклад руху аўтобусаў па маршрутах Міёры — Слабада, Міёры — Дворнае Сяло, Міёры — Пераброддзе, Міёры — Друя і Міёры — Наўгароды. Удакладненні па тэлефонах 4 11 72 і 4 16 69.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта