Авторизация
 

У міёрскай ільнаводчай галіне Галіна Бунта — 25 гадоў

 Міярчанка Галіна БУНТА прыйшла ў ільнаводчую прафесію 25 гадоў таму. Была самавукам, цяпер майстар змены дзеліцца вопытам з іншымі. На льнозаводзе хлеб не такі лёгкі, як падаецца на першы погляд. Таму тут даражаць людзьмі, якія здольны працаваць на кожным з патокаў лініі па перапрацоўцы сыравіны. Нават цяжка ўявіць, кім можна замяніць такіх, як Галіна Бунта.

На льнозавод уладкавалася адразу пасля СШ №1. Ненадоўга, каб крыху падзарабіць перад стартам у самастойнае жыццё. У той час прадпрыемства славілася трывалым фінансавым становішчам.

Апрацоўвалі сыравіну бесперапынна круглы год у дзве змены, крыху раней — нават у тры. Людскія старанні добра цаніліся ў грашовым эквіваленце.


Добра памятае Галіна Анатольеўна дзень працаўладкавання, калі яе прывялі ў перапрацоўчы цэх, дзе вялізная лініія патоку кароткага і доўгага валакна, вытворчы шум і людзей, як у мурашніку. Пра прынцыпы работы і механізмы расказалі, але не напалохалі. Галіна аказалася талковай, уніклівай і без дыплома аб спецыяльнай адукацыі ва ўсім хутка разабралася. Работы не цуралася: куды прызначалі, там і працавала.


Пачынала і доўгі час была аператарам сушыльнага абсталявання, дзе ўмовы лічыліся шкоднымі. Пра цяжкасці не задумвалася, бо неяк адразу адчула вялікае жаданне навучыцца ўсяму. Пасля сушылкі ёй даверылі загрузку сыравіны. Ад таго, наколькі правільна выкладзены слой ільна, які паступае на лінію, у многім залежыць якасць валакна. І з новымі абавязкамі спраўлялася ў поўнай меры на працягу дзесяці гадоў. На гэтым участку было цяжэй, асабліва з-за пылу, і ручной работы куды больш. Пасля прызначылі на адказную пасаду аператара патоку па выпрацоўцы доўгага валакна, з чацвёртага павысілі разрад на пяты.

З нядаўняй пары Галіна Анатольеўна майстар змены. Адказнасці дадалося, перш за ўсё за калектыў. У ім 23 чалавекі, з іх толькі шэсць мужчын, астатнія — жанчыны. Малодшай крыху больш за 20. Пра ўсіх гаворыць толькі добрае, кожны падыходзіць да справы з поўнай аддачай. Адна змена прапускае ў сярэднім 470 кілаграмаў сыравіны ў гадзіну. Нядаўна ў вытворчы працэс уключылася другая змена, што пасадзейнічае павелічэнню колькасці выпушчанай прадукцыі.


Перш за ўсё стаіць задача выканаць дзяржзаказ. Доўгае валакно нумарам дзесяць пастаўляюць на Аршанскі льнокамбінат. Карыстаецца попытам і кароткае пад нумарамі тры і чатыры. Прыватнаму шклоўскаму прадпрыемству “ВесКомЛён” адгружаюць двойку і шасцёрку.
Са слоў Галіны Анатольеўны, цяпер увесь лён уласнай вытворчасці. Гаспадаркі адмовіліся ад гэтай працаёмкай культуры, толькі здаюць надзелы ў арэнду. Для бесперабойнай круглагадовай работы прадпрыемства сыравіны хопіць. У тым заслуга механізаванага звяна льнозавода.


Жыццёвая энергія, якую Галіна чэрпае ў справе, дазваляе ёй быць светлай у душы і ў добрай фізічнай форме. Калі гутарка дайшла да сямейнай тэмы, расказала, што дома з работы чакае толькі муж. Дочкі ўжо дарослыя, вучацца. Старэйшая — у Мінску, яна — будучы палітычны менеджар. Малодшая атрымлівае спецыяльнасць эканаміста ў Полацку.


Усё радуе, жадаюць лепшага і заводу. Выконваць свае абавязкі льнаводам даводзіцца ў няпростых умовах, увесь вытворчы працэс у галоўным цэху забяспечваюць на састарэлай лініі. На адным патоку замянілі абсталяванне, для большага выхаду прадукцыі патрабуе мадэрнізацыі і другі. Пра гэта мараць Галіна Анатольеўна і калегі-завадчане, якія не ўяўляюць сябе ў іншай прафесіі. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта