Авторизация
 

У ліку лепшых супрацоўнікаў мясакамбіната ў Міёрах

 Галоўныя рабочыя інструменты Галіны ЗАРУДНІЦКАЙ і Юліі СКАВАРОДКА — рукі і нож. Карыстаюцца імі беражліва і ўмела, таму ў ліку лепшых супрацоўнікаў мясакамбіната.

Галіна Віктараўна — разборшчык субпрадуктаў, Юлія Міхайлаўна — жылоўшчык. Іх справу лёгкай не назавеш, і спраўляцца з такімі абавязкамі не кожнаму пад сілу. На рабочых месцах разам з неабходнымі паўсюль адказнасцю і стараннасцю патрэбны фізічная сіла, трываласць, псіхалагічная ўстойлівасць.

АМАЛЬ дваццаць год на мясакамбінаце Галіна Зарудніцкая. Уладкавалася ў красавіку 1999-га. На мясной вытворчасці былы работнік гандлю асвоілася хутка.


— Пачынала апаратчыкам тлушчавай прадукцыі. Тапіла тлушч, які пасля ішоў у магазіны на продаж. Азнаёмілася з гэтай работай на курсах у Оршы, — расказвае субяседніца. — Калі цэх па перапрацоўцы тлушчу перастаў дзейнічаць, перавялі ў разборшчыкі субпрадуктаў. Але мець справу з жывёльным тлушчам і цяпер даводзіцца. Яшчэ апрацоўваю галовы жывёл.


Галіна Віктараўна прызнаецца, што спачатку новыя абавязкі даліся няпроста. Былі і няважнае самаадчуванне, і слёзы, і думкі пра іншую работу. Аднак заўважае, што чалавек да ўсяго можа прывыкнуць.


 Кажуць, многія кандытары раўнадушныя да салодкага. А як з гастранамічным густам у тых, хто працуе з мясам? Галіна Зарудніцкая не супраць адбіўных і катлет, але большую частку рацыёну складае малочная прадукцыя. Больш сытныя пачастункі гатуе для родных у выхадныя. Дзеці са сваімі сем’ямі жывуць у Міёрах. Дачка Алеся працавала на хлебазаводзе, цяпер у водпуску па доглядзе за малым. Сын Яўген таксама заняты на мясакамбінаце. Штодня бачыцца не выпадае, бо ў кожнага свой участак работы. Чацвярых унукаў бабуля Галіна частуе не толькі духмянымі піражкамі. Для іх, нягледзячы на стомленыя за працоўную змену рукі, вяжа ў вольны час цёплыя шалікі і шкарпэткі.


ЗА вязаннем адпачывае пасля работы Юлія Скавародка. Асабліва падабаецца ствараць дзіцячыя рэчы, дорыць іх любімым пляменнікам. Творчасць надае новыя сілы рукам, праз якія штодня праходзяць дзясяткі кілаграм мясной прадукцыі.


— Задача жылоўшчыка — ачысціць мяса ад жыл, храсткоў, плёнкі, — тлумачыць Юлія. — Увесь дзень ля стала на нагах. Праз кожныя дзве гадзіны можна дваццаць хвілін адпачыць. А пад вечар усё роўна адчуваецца стомленасць. Але, напэўна, кожная работа па-свойму цяжкая. Мне мая падабаецца, і калектыў у нас згуртаваны.


Перш чым трапіць у мясную прамысловасць, Юлія Міхайлаўна паспрабавала сябе ў розных прафесіях. Па спецыяльнасці яна швачка-кравец-закройшчык. Пасля была санітаркай у бальніцы, прадаўцом у магазіне. Пяць год таму прыйшла на мясакамбінат. Першыя паўгода спраўлялася з падсобнымі работамі, затым стала за стол з мясной прадукцыяй. На гэтае месца спяшаецца кожную буднюю раніцу. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 958
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 289
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 388
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 808
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 297
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 347
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 499
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 января 2020
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Именины 23 января 2020
Анатолий, Григорий, Зиновий, Макар, Павел, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта