Авторизация
 

"Араць поле — такі ж годны занятак, як і пісаць паэму." Развагі карэспандэнтаў

 Ніякая нацыя не можа дасягнуць росквіту, пакуль яна не ўсвядоміць, што араць поле — такі ж годны занятак, як і пісаць паэму. Гэтыя словы належаць амерыканскаму асветніку канца ХІХ-пачатку ХХ ст. Букеру Вашынгтону. Думка з рубяжу мінулых стагоддзяў застаецца актуальнай у наш час. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ:  “Абрус-самабранку сцеле працаўнік сяла”
— Спытайце ў старшакласнікаў пра іх будучую прафесію. Праграміст, медык, юрыст, работнік банка… Наўрад ці хто марыць стаць трактарыстам ці жывёлаводам. Гэта зразумела. Жыць у вёсцы і працаваць ад раніцы да вечара амаль без выхадных за сціплы заробак — перспектыва не з прывабных.


Між тым штодня ў вясковых дамах разам са спевам петухоў, а то і раней, запальваецца святло. Спяшаюцца на ферму даяркі, кормяць маленькіх бычкоў цялятніцы, заводзяць “коней” трактарысты. У холад і спёку, у завею і засуху, у дажджлівыя і сонечныя дні працаўнікі сяла здабываюць сняданак, абед і вячэру для горада. Беручы з магазінных паліц свежыя боханы, бутэлькі з малаком ці фарш, не задумваемся, колькі сіл, часу, здароўя трэба, каб забяспечыць шырокі асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі ў продажы.


Маркетолаг, журналіст, дызайнер, перакладчык і так далей — усе гэтыя заняткі з’яўляюцца цаглінкамі дома прафесій. А яго фундамент — сельская гаспадарка. Працаўнікі сяла — цярплівыя, загартаваныя, вынослівыя—як ніхто іншы заслугоўваюць пашаны ў маральным і матэрыяльным плане.

Игорь МАТЕЛЕНОК: “Низкий вам поклон, аграрии!”
— Сельское хозяйство приумножает богатство нашей земли. Там, где могли бы процветать сорняки, из года в год колосится пшеница, даёт всходы кукуруза, растёт картофель. А скромные труженики села, забыв про отдых и усталость, продолжают делать воистину благородное и нужное дело — обеспечивают продовольственную безопасность нашей страны. Низкий вам поклон, аграрии!

Алена ВАРОНІНА: “Судзіце па справах, а не па пасадах”
Чамусьці ў нашым грамадстве работнік сельскай гаспадаркі асацыіруецца з грубасцю і неадукаванасцю. Часта кідаюць пагардлівае “калгаснікі” ў іх адрас. Калі радаслоўную, такія аратары самі гараджане толькі ў першым-другім пакаленні. Выбіўшыся ў людзі, пачынаюць разважаць, што на вёсцы застаюцца ні на што не здатны.


Няўжо сяльчанін, які з раніцы да цямна заняты 
спачатку на калгасных палетках або фермах, потым спраўляецца з хатнімі справамі, не заслугоўвае павагі? Ад цяжкай працы гудзяць ногі і баляць рукі, сон бярэ ў палон, ледзь толькі пакладзеш галаву на падушку. На досвітку клопаты і справы пачынаюцца зноў. Нават зімой няма спакою натруджаным сельскім рукам.


— Нічога дзіўнага, хто на што вучыўся, — запярэчыце вы.
Але, як сказаў невядомы аўтар, няважна, якая ў вас адукацыя, галоўнае — каб выхаванне было вышэйшым. Гэтым, на жаль, не кожны можа пахваліцца. Таму шануйце ЛЮДЗЕЙ, якія клапоцяцца, каб задаволіць самыя вытанчаныя густы.

 Вольга ВІШНЕЎСКАЯ: “Праца вялікая, справа каштоўная”
Хлеб на стале, малако ў слоіку, на талерцы мяска ці каўбаска і шмат іншай смакаты. Адкуль усё? З тытанічнай штодзённай і бесперапыннай працы работнікаў сяла.
Нядаўна стала сведкай размовы пакупніка і прадаўца.
— Мне дзясятак яек, — заказвае жанчына.
— Калі ласка, — падае прадавец.
— Ой, якія яны маленькія, колькі каштуюць?
— 1 рубель 94 капейкі.
— Забярыце. І хто іх такія нясе? — абурылася пенсіянерка.
— Па ўсім бачна, што нясе іх курыца, — жартам адказвае прадавец і пакорліва ставіць пакет з яйкамі на ранейшае месца.
Жанчына на развітанне толькі буркнула, што пойдзе па ўсіх Міёрах шукаць “нармальныя яйкі”. Большыя яна абавязкова знойдзе, толькі ўжо па іншай цане. Яе права. Адкуль гараджанка ведае, што такі тавар “производят” маладыя гадавалыя куры. Каб паклалі перад ёй пакет з гатовай прадукцыяй, не пакладаючы рук працаваў не адзін дзясятак чалавек. Чаму цэнім рублі, а працу іншых — не? Справа зроблена вялікая і тавар каштоўны!


А нядаўна знаёмы расхвальваў дамашнюю смятану, якую купіў у павільёне.
— Банку перавярнуў, яна не выцякае, — паведаміў з прыцмокам, — дык я яе на батон намазваў, як масла. Смаката!

Леанід МАТЭЛЕНАК: “Вёска гаспадаром славіцца”
У чалавечай дзейнасці нямала сфер, у якіх кожны лічыць сябе кампетэнтным, а таму выказвае безапеляцыйныя меркаванні, робіць адназначныя ацэнкі. Сярод іх сельская гаспадарка далёка не на апошнім месцы. Успамінаю савецкія часы, калі стылем работы партыйных органаў было накіроўваць у якасці старшынь калгасаў работнікаў з іншых сфер, часта далёкіх не толькі ад сельскагаспадарчай, але і наогул матэрыяльнай вытворчасці. Затым ім у падтрымку на перыяд напружаных работ пасылалі такіх жа ўпаўнаважаных, адказных, замацаваных. Не скажу нічога дрэннага пра гэтых людзей, бо і сам быў у іх ліку. Яны імкнуліся добрасумленна выконваць абавязкі, даручэнні, нярэдка аператыўна вырашалі ці дапамагалі вырашаць пытанні. Аднак стабільны і доўгатэрміновы вынік атрымліваўся толькі ў тых, хто меў арганізатарскія здольнасці, добра ведаў спецыфіку сельгасвытворчасці або мог у ёй хутка разабрацца.


Ці не таму добрую памяць пакінуў пра сябе Пётр Пятровіч Кандрашоў. Ён расказваў, што сход, на якім яго выбіралі старшынёй калгаса “Маладая гвардыя”, адбываўся ў жвіравым кар’еры — у гаспадарцы не было памяшкання, якое б умясціла вяскоўцаў. Але потым сельгасарцель стала першым у раёне мільянерам, адзіная на Міёршчыне ўзнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, забяспечыла заможнае жыццё сяльчан. Пётр Пятровіч — Герой Сацыялістычнай Працы.


Франтавік, затым партыйны работнік Іван Ерамеевіч Анісімаў таксама прайшоў падобны шлях і даў імпульс для развіцця цяперашняга СУП “Цітова”, які падхапілі яго паслядоўнікі.


Іосіф Зіноўевіч Майдзін у няпросты перыяд станаўлення аграрнага сектара ўзначаліў калгас “Парыжская камуна”. Фінансіст па адукацыі акружыў сябе граматнымі спецыялістамі, добрасумленнымі памочнікамі, падтрымліваў старанных працаўнікоў, і гаспадарка пры ім па-сапраўднаму “грымела”.


Пералік можна прадоўжыць. Добрую памяць пакінулі Юрый Міхайлавіч Скавародка, Васіль Юльянавіч Дзегіль, Уладзімір Уладзіміравіч Максіменка…


Высокія ўраджаі вырошчвала аграном Надзея Данілаўна Цвіценка, паказчыкі ў жывёлагадоўлі забяспечвала галоўны заатэхнік Антаніна Андрэеўна Шамровіч, па-гаспадарску абыходзіўся з тэхнікай механік Уладзімір Васільевіч Брыцікаў, умелі арганізаваць справу і людзей начальнікі ўчасткаў Іван Адольфавіч Пілецкі І Іван Іосіфавіч Сінкевіч. А колькі цудоўных даярак, механізатараў, вадзіцеляў памятае Міёршчына! Але, уласна кажучы, чаму памятае, яна імі ганарыцца і цяпер. Гляньце ў пералік сённяшніх перадавікоў, прачытайце пра лепшых людзей вёскі на старонках раённай газеты, палюбуйцеся іх працай на палетках ці фермах.


Цудоўны кіраўнік, спецыяліст, просты работнік, механізатар, вадзіцель ці жывёлавод — гэта “штучны тавар”, людзі, на якіх і цяпер трымаецца вёска, якіх трэба заўважаць і цаніць.
Работнік сельскай гаспадаркі — гэта гучыць горда! 

 

Наталія СТАНКЕВІЧ: «Ніякага пафасу»
— Што ў «раёнцы» чытаць — надоі ды кармы, — часценька папракалі нас, падпісчыкі.
Многія ўпэўнены, што вёска — заняпалае месца, дзе сум, туга, сяльчане дэградуюць, прагрэсіруе п'янства. Там ужо не здольны выхоўваць сапраўдных працаўнікоў. Калі ўсё так дрэнна, хто тады здабывае хлеб, малако, мяса? Хто з лёгкасцю засвойвае найсучасную тэхніку і віртуёзна ўпраўляе ёй на палетках? Няўжо толькі невукі і тыя, каму іншага прыстанку не знайшлося?


Нам, газетчыкам, пашчасціла спазнаць, колькі на сяле ўнікальных, дастойных увагі працаўнікоў. Які запас мудрасці ў тых, хто ўсё жыццё аддаў зямлі і інстытутаў не заканчваў. У галаве ў іх — работа, работа. І ў полі, і дома. З пяці раніцы на нагах. Сонца сустракаюць з радасцю. Умеюць палюбавацца зробленаму на сумленне, пацікавіцца: а як у іншых. Не толькі пра ўзаранае і засеянае думаюць, заўважаюць і адчуваюць прыгажосць. І шчасцем цешацца, і перажываюць, толькі моўчкі, без лішніх слоў. Калі выказваюцца, то трапна, па-сутнасці. Хіба можна заставацца да такіх людзей абыякавымі?


Спакон вякоў сельскагаспадарчая тэматыка займала перадавыя пазіцыі на газетных палосах. І цяпер у цэнтры ўвагі просты вясковы працаўнік. З гадамі ў рэдакцыі толькі мацнее жаданне пабыць у кампаніі з ім, выслухаць, падтрымаць публікацыяй,у якой падкрэсліць высокі прафесіяналізм. Галоўнае, каб у людзей не знікаў настрой сустракацца з карэспандэнтамі, што гарантавана ў гаспадарках, якія трывала стаяць на нагах. Дзеля гэтага ля руля павінен быць мудрэц, чаму не вучаць ні ў адной навучальнай установе. Тады і маладзенькіх матуль з дзіцячымі каляскамі часцей сустрэнем на вясковых вуліцах. Пакуль жыве сяло, не звядуцца і публікацыі матэрыялы, пра яго сумленныя мудрых, працавітых жыхароў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта