Авторизация
 

Дзень участковага для Андрэя Талапілы — прафесійнае свята

 17 лістапада — 95 год з дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі

Дзень участковага інспектара міліцыі для Андрэя ТАЛАПІЛЫ стаў прафесійным святам тры гады таму. А пачалася міліцэйская біяграфія ў 2010-м.

ПА грамадзянскай спецыяльнасці Андрэй Віктаравіч — тэхнік-тэхнолаг металаапрацоўкі. Вучыўся ў станкаінструментальным тэхнікуме ў Віцебску. У абласным цэнтры прайшоў армейскую службу ў паветрана-дэсантным войску. На роднай Міёршчыне работы па дыпломе не знайшлося. Прынялі ў аддзел унутраных спраў.


— Гэта быў мой уласны выбар. Блізкія адгаворвалі, але вырашыў паспрабаваць, — гаворыць старшы лейтэнант міліцыі.


Пачынаў, як і большасць маладых калег, міліцыянерам-дзяжурным у ізалятары часовага ўтрымання. Быў памочнікам дзяжурнага ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў вёсцы Горкі, затым у такой жа ў Наваполацку. Пасля рэарганізацыі апошняй вярнуўся ў Міёрскі РАУС, дзе з’явілася вакансія ўчастковага інспектара міліцыі.


ТЭРЫТОРЫЯ адказнасці Андрэя Талапілы — Мікалаёўскі і Туркоўскі сельсаветы. Мясціны добра знаёмыя. Нарадзіўся ў Сіцькове, дзяцінства прайшло ў Шарагах. Цяпер пражывае ў Дзісне.


— Самыя распаўсюджаныя правапарушэнні, як і паўсюль, звязаны са злоўжываннем алкаголем. Здараюцца сямейныя скандалы. Пастаянна трэба трымаць у полі зроку нядобранадзейныя сем’і, раней судзімых грамадзян, — расказвае ўчастковы. — Правесці дзень па загадзя вызначаным плане мала калі ўдаецца. Нярэдка вяртаюся дадому познім вечарам. Увесь час побач мабільны тэлефон. Нягледзячы на складанасці, работа падабаецца. Гэта жывыя зносіны. І не толькі з парушальнікамі. Нямала стасункаў з адукаванымі і дасведчанымі людзьмі.
ЧАКАЮЦЬ маладога міліцыянера са службы жонка Вераніка і сынок Арсеній. Малому хутка два гады. Прымяраць татаву форму пачынае з абутку.


Побач з роднымі — найлепшы адпачынак. У цёплую пару Андрэй знаходзіць час для палявання, рыбалкі і грыбоў. Халадамі больш увагі надае дому, які хочацца зрабіць камфортным і ўтульным. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта