Авторизация
 

Позняя восень — пара чапляць на сябе флікер! Інтэрв'ю з супрацоўнікам ДАІ

 Позняя восень — небяспечная пара для пешаходаў. На працу і дадому ідзём праз цемру і туман. Па тратуарах рухаемся без асцярогі. Больш уважлівасці патрэбна на абочынах. Ва ўмовах абмежаванай бачнасці вадзіцелям складана здалёку заўважыць чыйсьці сілуэт. Асабліва, калі пешаход не абазначыўся флікерам.

У Правілах прапісана: “Пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадбівальным элементам” (пункт 17.1). Якія і колькі святлоадбівальнікаў выбраць — справа асабістая. Калі насіць флікер толькі для таго, каб пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці, дастаткова кружочка на сумачцы. Хто неабыякавы да ўласнай бяспекі, зафіксуе лімонныя ці белыя стужкі на рукавах верхняга адзення.


— Не бывае ў нашых інспектараў дарожна-патрульнай службы такога дзяжурства, каб не выявілі пешаходаў без флікераў. Іх адсутнасць парушальнікі тлумачаць двума прычынамі. Першая — забыўся дома. Другая — думаў, што вярнуся завідна, — расказвае часова выконваючы абавязкі начальніка аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС Аляксандр Савейка. — Часам флікер знаходзіцца ў кішэні ці сумачцы. У такім выпадку пешаход таксама панясе адказнасць. Таму што мець з сабой святлоадбівальнік і абазначыцца ім — зусім розныя рэчы.


Нагадайце пра меры адказнасці ў адносінах да парушальнікаў.
— Адміністрацыйнае пакаранне прадугледжвае артыкул 18.23 КаАП “Парушэнне правіл дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху або адмова ад праходжання праверкі (агляду)”. Згодна з часткай 1, чакае папярэджанне або штраф ад адной да трох базавых велічынь. Калі парушэнне ўчынена ўпершыню, можна абысціся папярэджаннем. Пратакол усё роўна складаецца, і ў наступны раз пакаранне будзе больш строгім.


Пешаход у стане алкагольнага ці наркатычнага ап’янення панясе адказнасць па другой частцы артыкула—штраф ад трох да пяці базавых велічынь.


Да адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху прыцягваюць толькі супрацоўнікі ДАІ?
— Складаць адпаведныя пратаколы маюць права ўчастковыя інспектары міліцыі. Затрымаць парушальніка і даставіць у РАУС могуць міліцыянеры з аддзялення аховы.


Некаторыя пешаходы замест флікераў карыстаюцца ліхтарыкамі ці падсветкай мабільных тэлефонаў. Такі варыянт абазначаць сябе ў цемры падыходзіць?
— Адназначна — не. Святло ліхтара ці мабільніка падае ў адным напрамку. Пешаход падсвечвае дарогу перад сабой, а ззаду яго не бачна.
Пешаход у цёмны час сутак рухаецца без флікера па краі праезнай часткі па асветленай вуліцы. Ён парушае?
— Так. Асветленасць не мае значэння. Флікер не патрэбны на тратуары, рэкамендуецца — на пешаходным пераходзе, а ўздоўж праезнай часткі — абавязковы. Да таго ж асветлены многія ўчасткі не лепшым чынам. Таму гараджанам, чые маршруты пралягаюць па Кастрычніцкай, Камсамольскай, Верхнядзвінскай, Лермантава і іншых не абсталяваных тратуарамі вуліцах, не варта забываць пра святлоадбівальнікі.


Якія яшчэ парушэнні характэрны для міёрскіх пешаходаў?
— Пераход праезнай часткі ў неўстаноўленых месцах. Найбольш гэта заўважна на вуліцы Камуністычнай: ад універмага пешаходы напрасткі спяшаюцца да гандлёвых павільёнаў, прыпаркоўваюць аўтамабіль насупраць магазіна “Бярозка” і, не зважаючы на святлафор, ідуць праз дарогу.


Напрыканцы кастрычніка на працягу пяці дзён праводзілі мерапрыемства, скіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам пешаходаў. Штодня раніцай і ўвечары кантралявалі пешаходныя пераходы ля гарадскіх школ, у раёне дзіцячага сада №2. Выявілі сто трынаццаць учыненых пешаходамі парушэнняў. Прафілактычная акцыя працягваецца да канца лістапада.


Пра што трэба памятаць веласіпедысту, перш чым выедзе на дарогу?
— Трымаць на ўвазе абсталяванне сродку перамяшчэння. Пункт 200 Правіл дарожнага руху вызначае, што ў веласіпеда павінны быць спраўныя тармазная сістэма, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, патрэбна люстэрка задняга віду, спераду белы, ззаду — чырвоны, а з бакоў — аранжавыя святлоадбівальнікі. У цёмны час сутак трэба ўключаць спераду белую, а ззаду чырвоную фары. Рэкамендуецца апранаць святлоадбівальную камізэльку. Як паказвае практыка, апошняя — больш надзейнай.


Удзельнікам дарожнага руху важна ўсведамляць, што Правілы трэба выконваць не столькі для таго, каб пазбегнуць адміністрацыйнай адказнасці, а перш-наперш — дзеля ўласнай бяспекі.

Фота для ілюстрацыі.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта