Авторизация
 

У свае 94-ы гады міярчанка Адэля Пасечнік чытае кнігі

 “Богу памалюся ды кніжку пачытаю”, — расказвае пра свой лад жыцця міярчанка Адэля Базылеўна ПАСЕЧНІК. Ёй ідзе дзевяноста чацвёрты год.

Адэля Базылеўна Пасечнік — самы старэйшы чытач цэнтральнай раённай бібліятэкі. Сама за кнігамі не ходзіць. Іх прыносіць бібліятэкар Таццяна Цыцыліна, якая жыве па суседстве. Яна і расказала пра захопленую мастацкай літаратурай доўгажыхарку.

ЧЫТАЦЬ на рускай мове Адэля Базылеўна вучылася сама. У Букаўскай школе, тры класы якой скончыла, вучылі па-польску. Як і ў іншых навучальных установах той часткі Беларусі, якая да 1939 года знаходзілася пад Польшчай.


— Якая там вучоба. Бацькі ў школу толькі зімой адпускалі. Увесь астатні час дапамагалі ім па гаспадарцы, — успамінае субяседніца.
Нарадзілася яна ў вёсцы Марцінаўцы побач з Міёрамі. Была дзясятым дзіцём у сям’і. Бацькі гадавалі карову, свіней, мелі зямельны ўчастак. Тата быў вядомым у акрузе печніком. Выхоўвалі сыноў і дачок у строгасці і з малых гадоў прывучалі да працы. Прыгадвае, што дзеці ніколі не са- дзіліся снедаць ці вячэраць разам з дарослымі. Ім накрывалі асобна.


ХАПІЛА выпрабаванняў за доўгае жыццё. Першага мужа забраў няшчасны выпадак. Дачушцы ішоў трэці год. Вярнулася на малую радзіму з Карэліі, куды скіраваліся на заробкі. Маці дапамагала даглядаць маленькую. Толькі калі дачцэ споўнілася дзевяць год, выйшла замуж у другі раз за Міхаіла Мікалаевіча Пасечніка.


— Шчасліва з ім жыла. Шкадаваў мяне. Калі нарадзіла другую дачушку, пяць год на працу не выходзіла. Ён у цяперашнім ПМК-55 зваршчыкам быў, заробак добры меў. Адзін год да залатога вяселля не дажыў, — расказвае пра мужа.


У 60 год Адэля Базылеўна пахавала старэйшую дачку. У 84 трапіла ў бальніцу з пераломам нагі. Дома вучылася хадзіць з дапамогай табурэткі. І на вуліцу з ёй выходзіла. Цяпер у двары амаль не бывае.


— Яна ў мяне — баец, — заўважае малодшая дачка Галіна, якая дзесяць год таму разам з сям’ёй вярнулася з Сахаліна, каб даглядаць маці.
ЗА клопат Адэля Базылеўна ўдзячна дачцэ, а суседцы Таццяне — за новыя кнігі.


— Прыношу творы сучасных аўтараў. Падбіраю з буйным шрыфтам, — гаворыць бібліятэкар. — Наша самая старэйшая чытачка ўжо ўсе раманы Кацярыны Вільмонт перачытала. Класічную літаратуру не прапаноўваю з-за дробных літар. А калісьці Адэля Базылеўна чытала творы Генрыка Сянкевіча на мове арыгіналу.


Разгледзець друкаваныя радкі аматарка кніг можа толькі праз акуляры. Бачыць адным вокам, на якім рабілі аперацыю. Раней шмат вязала. Цяпер з захапленняў толькі чытанне. Рада, што можа яго сабе дазволіць.

Фота Кацярыны РЫНКЕВІЧ, апрацоўка Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта