Авторизация
 

100-годдзе камсамола адзначалі ў Міёрах людзі рознага ўзросту

 Самыя яркія ўражанні нам пакідаюць дзяцінства, юнацтва. А як жа: усё ўпершыню, незвычайна, хвалююча. Таму падзеі, звязаныя са сталеннем, становяцца арыенцірамі, прыемнымі ўспамінамі, з узростам — настальгіяй. Ці не таму мерапрыемствы 26 кастрычніка, прысвечаныя 100-годдзю камсамолу, сабралі шмат людзей самага рознага ўзросту.

Сустрэча маладзёжнага актыву мінулых гадоў, а гэта сакратары пярвічных камсамольскіх арганізацый і работнікі апарата РК ЛКСМБ, актывісты маладзёжнага руху, пачалася ў будынку райвыканкама. Раённыя грамадскія арганізацыі ўзначальваюць Часлаў Кашкур, Аляксандр Барэйка і Ала Смерцьева, пярвічныя — Святлана Пачопка, Мікалай Каранкевіч і Пётр Хілько, у розных сферах народнай гаспадаркі працягваюць працаваць Антаніна Кляшчонак, Сяргей Крук, Іван Барок, Сяргей Кавалёнак… Многія — з паважанай гвардыі ветэранаў. З Мінска прыехаў Тадэвуш Альхімовіч, з Браслава — Міхаіл Басюк. Прабачце, не называю ўсіх, каго вітала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Таццяна Стальмачонак.


 Ветэраны камсамольскага руху ўсклалі кветкі да помнікаў воінам і партызанам, да мемарыялу воінам-афганцам. Да іх звярнуўся са словамі пра слаўны шлях вялікай маладзёжнай арганізацыі былога СССР начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандр Тронькін, які таксама прайшоў школу камсамольскага выхавання.


Пра справы і дасягненні мясцовых камсамольцаў у працы, вучобе, культуры, спорце і іншых сферах расказвала выстава ў фае РДК. Лічу, яе адкрыццём сталі дакументы і здымкі, прадстаўленыя Софіяй Шаркель з Малой Кавалеўшчыны. Калісь папулярным у нашых мясцінах быў лозунг “Жывеш на Міёршчыне — будзь будаўніком”. У дадзеным выпадку ён выкарыстаны для таго, каб паказаць ролю будаўнічай арганізацыі ПМК-55 у падтрымцы студэнцкага будатрадаўскага руху.


Шматлікіх удзельнікаў урачыстага сходу, прысвечанага 100-годдзю камсамолу, вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Так, юбілей — гэта нагода не толькі для цяперашніх дзядуль і бабуль нагадаць пра мінулыя слаўныя справы моладзі.


Кіраўнік раёна ўручыў узнагароды актывістам ветэранскага руху, Ганаровыя граматы райвыканкама — Яўгеніі Кандрацьевай, Святлане Пачопка і Чаславу Кашкуру, выказаў падзякі Эдуарду Кудраўцаву і Леаніду Матэленку. Са словам у адказ выступіў Эдуард Кудраўцаў, які пэўны час працаваў у апараце РК ЛКСМБ, а затым усё жыццё прысвяціў рабоце ў праваахоўных органах. Першы сакратар райкама грамадскага аб’яднання БРСМ Вікторыя Пяткевіч гаварыла пра этапы маладзёжнага руху на Міёршчыне, прапанавала ўшанаваць памяць былых камсамольцаў. Сучаснікі ва ўсіх справах бяруць з іх прыклад. Што і засведчана Ганаровымі граматамі Віцебскага абкама ГА БРСМ сваім былым актывістам Віктару Раманоўскаму, Аляксандру Тронькіну, Вользе Чапулёнак, Ірыне Чарняўскай.


 У лепшых традыцыях былога камсамола на сцэне РДК адбылося ўрачыстае пасвячэнне лепшых вучняў школ райцэнтра ў члены БРСМ, у лідары піянерскай арганізацыі, у акцябраты адпаведна з уручэннем членскіх білетаў, павязваннем чырвона-зялёных гальштукаў і прышпільваннем значкоў. Такая хвалюючая цырымонія застанецца ў памяці на ўсё жыццё!


Часлаў Кашкур ад імя раённай ветэранскай арганізацыі пажадаў ўсім удзельнікам урачыстасці быць вернымі слаўным камсамольскім традыцыям.


Затым на сцэне гаспадарылі самадзейныя артысты. Гучныя апладысменты гучалі падзякай за цудоўныя песні Аляксею і Данілу Астукевічам, Ядвізе Ганебнай, трыа “Азярніцы”, Аляксею Конаху, Ірыне Гаўрыльчык, Леаніду Касевічу і Уладзіміру Ханецкаму, Тамары Якімёнак, Вікторыі Савейка, Валянціне Пундзіс і іншым удзельнікам святочнага канцэрта. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта