Авторизация
 

У Міёрах чарговы этап падрыхтоўкі да перапісу РБ 2019 года

 Настаў чарговы этап падрыхтоўкі да перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года — складанне спісаў дамоў і памяшканняў у іх у Міёрах і Дзісне. 

Да важнага мерапрыемства далучаецца часовы перапісны персанал — рэгістратары. З 6 да 30 лістапада сёлета яны правядуць суцэльны абход вызначанай тэрыторыі для ўдакладнення пераліку і характарыстык усіх будынкаў, дзе жыве ці можа жыць насельніцтва.
Неабходная колькасць рэгістратараў зацверджана. Кожны з іх мае пасведчанне і спецыяльную сумку з эмблемай перапісу 2019 года. Адрасную гаспадарку правяраюць пры дапамозе планшэтных камп’ютараў. Работа працаёмкая і адказная: адзначыць на карце кожны дом (як у дзеянні, так і ў стадыі будаўніцтва) і інфармацыю пра яго (адрас, колькасць пад’ездаў, кватэр, наяўнасць аншлага і інш.). Дадзеныя неабходны для таго, каб у час перапісу ў кастрычніку 2019 года не ўпусціць ніводны жылы будынак, у якім пражывае ці будзе пражываць насельніцтва.

Паважаныя грамадзяне!
Заклікаю вас карэктна і з павагай ставіцца да работы рэгістратара. Калі ласка, пазбаўце яго ад небяспекі: сабакі ў вашым двары павінны знаходзіцца на ланцугу. Звярніце ўвагу на стан нумарных знакаў сваіх дамоў: адрасная інфармацыя павінна чытацца.
Памятайце: перапіс насельніцтва — агульнанацыянальнае мерапрыемства дзяржаўнай важнасці, якое патрабуе ўдзелу не толькі органаў дзяржкіравання, але і кожнага чалавека, які жыве ў нашай краіне.

Фота для ілюстрацыі.
Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК,
старшыня часовай раённай камісіі
па садзеянні перапісу
насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года, намеснік старшыні
райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 831
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 706
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 52 931
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 288
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 059
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 649
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 622
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2019
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2019
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта