Авторизация
 

Міёршчына ў праекце “Новая жизнь в обмен на крышечки”

 Да праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” Міёршчына далучылася ў верасні. У раёне дзейнічае восем пунктаў збору. Кантэйнеры напаўняюцца пластыкавымі крышачкамі з-пад напояў і касметыкі. Агульная вага сабранай за месяц другаснай сыравіны перавышае трыццаць кілаграм.

У МІЁРАХ кантэйнеры для збору крышачак знаходзяцца ў рэдакцыі газеты “Міёрскія навіны”, у цэнтральнай раённай бібліятэцы, у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у СШ №3 імя Я. Томкі. Далучыліся да праекта вучні СШ №2.
У касцёле за зборам крышачак сочыць Аляксандр Сінкевіч.


— Кантэйнер напаўняўся некалькі разоў. Ссыпаем крышачкі ў вялікі мех. За месяц каля пятнаццаці кілаграм набралі, — расказвае валанцёр.— Парафіяне ахвотна адгукнуліся на прапанову паўдзельнічаць у дабрачынным праекце. Прыходзяць на службу і прыносяць з сабой крышкі.
Здаць разам з прачытанымі кнігамі сабраныя крышачкі можна ў цэнтральнай бібліятэцы. Кантэйнер знаходзіцца на абанеменце. Па словах дырэктара ўстановы Алы Скавародка, напаўняюць яго і супрацоўнікі, і наведвальнікі. Адна чытачка прынесла пакет з крышачкамі: збірала іх, каб штосьці змайстраваць, але вырашыла аддаць на добрую справу.


Два вялікія пакеты крышак набралі ў СШ №3 імя Я.Томкі.
— Раніцай назірала, як маці з дзіцём у кантэйнер крышачкі з пакеціка перасыпалі, — расказвае педагог-арганізатар Вераніка Грэцкая. — Для школьнікаў гэта справа цікавая, падобная на гульню. Актыўнічаюць вучні малодшых і сярэдніх класаў. Калі купляюць у буфеце ёгурт, то крышачку адразу ідуць мыць і нясуць у кантэйнер. Разумеюць, што такім чынам дапамагаюць прыродзе і хворым дзеткам.


 Пра паасобны збор другаснай сыравіны ў школе ведаюць шмат. Наколькі важна сартаваць смецце, вучням расказваюць на класных гадзінах. Штогод праходзяць конкурсы па зборы макулатуры. Нядаўна здымалі відэаролік на экалагічны конкурс.


У ДЗІСЕНСКАЙ сярэдняй школе побач з кантэйнерам для батарэек паўтара месяца назад з’явілася ёмістасць для крышачак. Са звычайнай каробкі яе зрабіла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алена Красоўская.


— Мы гатовы ўдзельнічаць у добрых справах, таму праект “Новая жизнь в обмен на крышечки” адразу зацікавіў і вучняў, і педагогаў. Прыносяць крышачкі работнікі сталовай і тэхперсаналу, — гаворыць Алена Паўлаўна. — Ужо на другі дзень пасля таго, як далучыліся да праекта, чацвёртакласнік Ігар Лапатка прыйшоў у школу з двума пакетамі крышак.


 — Для майго стрыечнага брата, які жыве ў суседнім раёне, збіралі пластыкавыя бутэлькі. А крышачкі мама вырашыла пакінуць сабе, каб пасля зрабіць з іх штосьці прыгожае, — бойка расказвае школьнік. — Даведаліся, што крышкі могуць дапамагчы хворым дзецям, і аддалі іх.
Яшчэ адзін пункт збору ў Дзісне — аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. На яго базе дзейнічае клуб “Залаты ўзрост”. Актывісты аб’яднання ў якасці кантэйнера выкарыстоўваюць плецены з газетных трубачак кошык. Пакрысе ён напаўняецца.
У ЛІКУ першых удзельнікаў праекта на Міёршчыне — Павяцкая яслі-сад — сярэдняя школа. Дырэктар установы Алена Паўлоўская заўважае, што дэкаратыўны кантэйнер напаўнялі ўжо чатыры разы. Яшчэ адзін паставілі ў школьнай сталовай, і цяпер крышачкі ад бутэлек з-пад алею і напояў трапляюць па прызначэнні. У школьнікаў ідэя збіраць крышачкі адразу выклікала цікавасць. Да таго ж у некаторых дома ўжо меліся пэўныя запасы — таксама збіралі для творчасці. 

ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
Стаць удзельнікам праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” проста:
-стварыць на працы пункт збору. У якасці кантэйнера падыдзе кардонная каробка ці пластыкавая бутля з-пад вады. Для эстэтыкі іх можна дэкарыраваць. У тым ліку і спецыяльнымі лістоўкамі, размешчанымі ў раздзеле “Дакументы” ў аднайменнай групе праекта “Укантакце”. Застаецца толькі раздрукаваць.
-збіраць крышачкі дома і перадаваць іх у пункты збору.

Крышачкі патрэбны чыстыя і без укладышаў.

З унутранага боку павінна быць маркіроўка ў выглядзе трохвугольніка

са стрэлак з лічбамі 2, 4 або 5 у цэнтры.

Пра новыя пункты збору і запасы крышачак дома паведамляйце ў рэдакцыю газеты

“Міёрскія навіны” на нумар 4 19 67.

А таксама ў групу “Новая жизнь в обмен на крышечки” “Укантакце”.

ДАРЭЧЫ
Падапечны праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” — Грыша Далгіх з Мінска. У сямігадовага хлопчыка цяжкая хвароба, перанёс некалькі аперацый. Толькі спрабуе самастойна хадзіць. Пастаянна патрэбны лякарствы, неабходна новая каляска.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта