Авторизация
 

Чаму па вуліцы Леніна ў Міёрах няма ніводнай сметніцы?

 Прыемным паведамленнем парадавала БЕЛТА: згодна з рэйтынгам амерыканскага інтэрнэт-рэсурса фінансавых і аналітычных навін The Street, у тройку самых чыстых гарадоў свету ўвайшоў Мінск. Наша сталіца на трэцім радку з трыццаці. Першыя два ў Сінгапура і Токіа. Складалі рэйтынг па водгуках карыстальнікаў анлайн-сэрвісу браніравання жылля Booking.com.

Калі па паказчыках чысціні і парадку ацаніць райцэнтры Віцебскай вобласці, які радок адвялі б Міёрам? Ад знаёмых, якія бываюць тут час ад часу, чую станоўчыя водгукі.

Характарызуюць гарадок як утульны, прывабны, незасмечаны. Пагаджаюся часткова, бо штодня заўважаю на гарадскіх вуліцах пустыя бутэлькі і пачкі з-пад цыгарэт, фанцікі і акуркі.

Ці толькі ў сметніцах справа
— Ніводнай сметніцы няма, — скардзіцца маладая маці сваёй сяброўцы, разам з якой ідуць па тратуары па вуліцы Леніна, і кладзе фанцік ад цукеркі сабе ў кішэню.


Так робяць не ўсе. Кідаюць упакоўкі з-пад чыпсаў і абгорткі ад марожанага пад ногі ці за плот дома, міма якога праходзяць. Нельга сказаць, што смецце засцілае вуліцу, але калі пад вечар у нядзелю прайсціся ад магазіна “Вечнасць”, што на скрыжаванні з Кастрычніцкай, да “Фарсажу” ў раёне рынка, поліэтыленавы пакет набярэцца. Гэта без уліку бутэлек.


Пазіцыя ў тых, каму не пад сілу данесці фанцік да месца прызначэння, такая: сметніцы не паставілі — значыць не нашы праблемы, самі прыбірайце.


— Сметніц у горадзе, сапраўды, не хапае, — пагаджаецца начальнік участка добраўпарадкавання УП ЖКГ Святлана Баравік. — Неабходны дадатковыя сродкі, каб іх устанавіць. Але наўрад ці можно спадзявацца, што пад нагамі пачысцее. Амаль кожную раніцу нашы работнікі вымушаны прыбіраць разнесеныя ветрам абгорткі, упакоўкі і так далей з перавернутых сметніц. Хтосьці так забаўляецца, а мы лішні час на ўборку затрачваем.


З чалавечым безкультур’ем работнікі камунальнай службы сутыкаюцца пастаянна. Святлана Уладзіміраўна расказвае, што некаторыя гараджане па дарозе на працу не даносяць смецце да кантэйнераў і ўтрамбоўваюць у невялікія сметніцы. Апошнім часам такія выпадкі рэдкія і ўсё ж здараюцца. Часта даводзіцца расстаўляць па месцах лаўкі у парку ля РДК і на пляцоўцы з гандлёвымі павільёнамі. Летам з коранем вырываюць кветкі, асабліва пакутуюць клумбы насупраць пошты. Альтанку на паўвостраве з вясны да восені рамантуюць некалькі разоў.


— Любяць ліўневыя рашоткі на набярэжнай у возера выкідваць, дзве мы так і не знайшлі, — гаворыць субяседніца. — Але асабліва абураюць і засмучаюць тусоўкі на Плошчы памяці загінуўшых барацьбітоў. Пад помнікам салдату — пахаванне воінаў, а побач весяляцца.


Штораніцы работнікі ўчастка добраўпарадкавання прыбіраюць набярэжную, Плошчу памяці загінуўшых барацьбітоў, парк і тэрыторыю ля РДК і школы мастацтваў, гандлёвую плошчу на Камуністычнай. Раз на тыдзень праходзіць уборка замацаваных за УП ЖКГ вуліц. Але, як пісаў класік, чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.


— Яшчэ адна вострая праблема — паасобны збор адходаў. Насельніцтва прывыкае сартаваць смецце, але працэс ідзе марудна. Часта пытаюцца: які сэнс кідаць асобна шкло ці пластык, калі ўсё пасля згружаюць у адзін кузаў. Гэта не так. Грузавая машына забірае з кантэйнераў толькі змешаныя адходы. За макулатурай, ПЭТ-бутэлькамі і іншай другаснай сыравінай прыязджаюць асобна, — заўважае Святлана Баравік. — Хоць штодня прыбіраем у горадзе смецце, трэба сказаць, за апошнія гады яго ўсё ж стала менш. Глядзіш, год праз дваццаць навучымся не кідаць абы-дзе бутэлькі, акуркі і абгорткі.


 Фанцік коштам у кватэру
Самы эфектыўны спосаб выхаваць любоў да парадку і чысціні — пакараць рублём. За мяжой яго ўзялі на ўзбраенне.
У Аўстрыі за пакінутую ў грамадскім месцы пустую бутэльку штраф у дзевяноста еўра. Такую ж суму заплаціць гаспадар сабакі, якая зрабіла недарэчнасць на газоне. За гадаванцам трэба адразу прыбраць і выкінуць вынік яго жыццядзейнасці ў спецыяльны аўтамат для збору экскрэментаў, якіх на вуліцах дастаткова. Аштрафуюць і іншаземца, незнаёмага з законамі краіны.


У горадзе-дзяржаве Сінгапур забаронена на вуліцы карміць голубаў, пляваць, жаваць жвачку, перакусваць, раскідваць смецце. За кожнае з пералічаных дзеянняў аштрафуюць ад ста пяцідзесяці да тысячы сінгапурскіх долараў. За паўторнае парушэнне наступае крымінальная адказнасць. Злачынцу могуць пакараць грамадскімі работамі, і яму давядзецца прыбіраць вуліцы.


Сістэма штрафаў за парушэнне правіл паасобнага збору смецця наладжана ў Германіі. Памер грашовага пакарання залежыць ад федэральнай зямлі і правапарушэння. Калі паленаваўся аднесці батарэйкі ў бліжэйшы супермаркет —  заплаці 2500 еўра. Мэблю і іншыя буйнагабарытныя рэчы трэба вывозіць у спецыяльны пункт прыёму або заказаць дастаўку. Інакш суседзі паскардзяцца ў домакіраванне, і да 500 еўра з сямейнага бюджэту пойдуць на штраф. Калі папяровая шклянка трапіць у кантэйнер з агульным смеццем — дваццаць еўра. Абгортка ад цукеркі, кінутая міма сметніцы, абыдзецца ў 35 еўра.


Сартаванне смецця ў Японіі — абавязак кожнага жыхара. Калі выставіць несартаваныя адходы, іх не забяруць і пакінуць стыкер з папярэджаннем. Суму штрафу за выкінутае ў неналежным месцы смецце складана ўявіць — 10 мільёнаў йен (187 500 беларускіх рублёў). На пяць год парушальніка могуць пазбавіць волі. Сачыць за чысцінёй для жыхароў краіны ўзыходзячага сонца — натуральная звычка. На мінулым Чэмпіянаце свету па футболе ў Расіі японскія балельшчыкі здзівілі тым, што пасля кожнага матча прыбіралі за сабой трыбуну.
У Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь ёсць артыкул 15.63 “Парушэнне заканадаўства аб абыходжанні з адходамі”. Прапісаны немалыя памеры штрафаў. Але не даводзілася чуць, каб хтосьці плаціў за выкінуты на тратуар фанцік.

 Цікавы факт
У верасні ў цэнтры Гродна з’явіліся сметніцы ў выглядзе джэнтльменаў і дам з сабачкамі.

Яны адразу прыцягнулі ўвагу гараджан і турыстаў, а фотаздымкі разляцеліся па інтэрнэце.

Міма такіх не пройдзеш і не прамахнешся.

УРОК ГІСТОРЫІ
Чысціню ў Германіі, а дакладней у Швабіі (гістарычная вобласць на паўднёвым захадзе краіны) стваралі пад прымусам.
Працяглы час смецце, попел, трупы хатніх жывёл, адходы з кухні кідалі абы-куды. Як вынік — антысанітарыя, хваробы, забруджаныя вёскі і гарады.


У XV стагоддзі граф Вюртэмбергскі выдаў указ вывозіць смецце за ваколіцы. Нічога не змянілася. Тады прынялі яшчэ адзін указ: заўважылі, што сусед некалькі тыдняў не прыбірае смецце, данясіце на яго; калі гэтага не зробіце, пакараюць абодвух; калі данеслі, маеце права на частку яго зямлі.


Кожны тыдзень усе дэманстрацыйна і дасканала прыбіралі смецце ў дварах.
Наконт методыкі можна паспрачацца, але пераможцаў не судзяць.

Фотаматэрыял аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта