Авторизация
 

"У Міёрскім райкаме камсамола я прайшоў усе пасады"

 "Ганаруся, што захаваў сцяг раённай камсамольскай арганізацыі і перадаў яго нашаму цяперашняму паслядоўніку — БРСМ." 

— У Міёрскім райкаме камсамола я прайшоў усе пасады, — расказвае дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы “Ельня” Іван БАРОК, — пачынаў інструктарам, урэшце абралі першым сакратаром.


ПРЫМаў мяне на работу ў апарат РК ЛКСМБ у 1989 годзе тагачасны першы сакратар Васіль Мядзюха. Таленавіты, граматны, ён хутка наладжваў узаемаадносіны з людзьмі. Нас яшчэ паяднала любоў да рок-музыкі, і цяпер яе слухаю. Між іншым, адбор у інструктары быў надта строгі, прэтэндэнт меў шанцы трапіць у райкамаўскі актыў, калі валодаў дыпломам аб вышэйшай адукацыі і партыйным білетам. У мяне ж — ні аднаго, ні другога, хаця завочна вучыўся ў педінстытуце на гістарычным факультэце. Затое ўсе гэтыя патрабаванні пераважыў вопыт камсамольскай работы: у арміі спачатку ўзначальваў пярвічную арганізацыю роты, затым стаў вызваленым сакратаром у батальёне.


Другім сакратаром з’яўляўся Сяргей Кавалёнак — сур’ёзны, удумлівы малады чалавек, будучы юрыст. Школьныя арганізацыі былі клопатам Наталлі Намавір, яна па адукацыі выкладчык нямецкай мовы, так што спецыфіку працы ведала. Загадваў аргаддзелам Юра Бушуноў, ён даўно Георгій Паўлавіч, а тады малады чалавек, які захапляўся электронікай і новымі ідэямі, арганізацыяй масавых мерапрыемстваў. Гэтую ж пасаду нейкі час займаў Толік Гарноўскі, які прыйшоў у маладзёжную арганізацыю са спартыўных трэнераў. Ён быў надта строгі, патрабавальны, а яшчэ адукаваны інтэлектуал. Пры гэтым працягваў вучыцца. Такія якасці дазволілі яму з часам узначаліць раённую камсамольскую арганізацыю. Нядаўна рэспубліканскія СМІ паведамілі пра яго прызначэнне суддзёй Мінскага гарадскога суда.


На маёй памяці інструктарам РК ЛКСМБ працаваў Васіль Грэцкі, які да гэтага ўзначальваў інжынерную службу калгаса імя Дзяржынскага. Вясёлы і актыўны юнак, сяброўскі, пра такіх ка- жуць — душа кампаніі. Цяпер жыве і працуе ў Полацку. Самай вясёлай работніцай апарата запомнілася бухгалтар Валянціна Ярахновіч, што не перашкаджала ёй быць цудоўным арганізатарам. Крыху старэйшая сярод гэтай моладзі Марыя Гернат, што вяла статыстыку, яна ж — узор дабрыні і спагады. Вадзіцель Іван Нікалаёнак па-сутнасці быў яшчэ і “загадчыкам гаспадаркі”. Пра кожнага засталіся цёплыя ўспаміны.


Усю гэтую каманду аб’ядноўвала маладосць. Нам было цікава працаваць, бо павеялі новыя ветры, з’явіліся свежыя ідэі. Павялічылася кола шчырых зносін. Работнікі райкама пастаянна знаходзіліся ў пярвічных арганізацыях не дзеля кантролю, а каб дапамагаць вырашаць праблемы. І мясцовая моладзь узнімала складаныя пытанні, звярталася да нас з ідэямі і прапановамі. Ішла жывая работа з юнакамі і дзяўчатамі.


Як распаўся СССР, не стала камуністычнай партыі, райкам камсамола не дзейнічаў тыдзень ці то два. Аднавіў дзейнасць ужо пад сцягам Саюза Моладзі Беларусі. Для нас памянялася толькі тое, што не стала партыйнага кіраўніцтва і спынілася фінансавая падтрымка па лініі ЦК ЛКСМБ. Давялося вучыцца зараб- ляць сродкі самім. Тады з’явіўся гадавы цыкл дыскатэк у сельскіх клубах, куды мы прыязджалі з цікавай праграмай, сваёй апаратурай і прызамі для пераможцаў конкурсаў. Арганізоўвалі раённыя турыстычныя злёты, аўтобусныя паездкі моладзі на канцэрты ў вялікія гарады, адкрылі першы ў райцэнтры відэасалон. Нашым быў праект “Міс прыгажунька”.


Многае рэалізавалі дзякуючы падтрымцы тагачаснага кіраўніка абласной маладзёжнай арганізацыі Віктара Сівакова, ён жа быў наш, па кар’еры — міёрскі хлопец.


Першым сакратаром раённай камсамольскай арганізацыі ўжо ў самастойнай Беларусі стаў Толік Гарноўскі. Пасля яго пленум абраў мяне на кіруючую пасаду, прычым галасавалі за тры кандыдатуры, і нікога афіцыйна не падтрымлівалі ўладныя структуры. Хаця тагачасныя кіраўнікі раёна (старшынёй райвыканкама быў Іван Уладзіміравіч Паплаўскі) і не выказваліся супраць магчымых маладзёжных лідараў, усе з’яўляліся актывістамі.


Пачатак 90-х гадоў наогул запомніўся вялікай актыўнасцю моладзі. Не дазваляў нам драмаць Уладзімір Жабёнак, мала- дзёжны лідар з калгаса “Перамога” і цяперашні фермер. Удзячны за падтрымку Жору Сароку, інжынеру з калгаса імя Дзяржынскага, сакратару пярвічкі Лёшу Каланду, маладому спецыялісту-медыку Вользе Грыгаровіч, культработніку з Язна Ларысе Бервячонак. Наогул, з культработнікамі ўзаемадзейнічалі вельмі цесна, праводзілі шмат сумесных мерапрыемстваў, літаральна прападалі ў РДК, калі там дырэктарам была Ала Чарнюк, на розных пасадах працавалі блізкія нам па ўзросце і настроі Саша Фурс, Вольга Борская.


Але час, калі так можна сказаць, “неўтаймаванай дэмакратыі”, даволі хутка закончыўся, ускладнілася сітуацыя ў эканоміцы. У такіх умовах маладзёжны рух на старой ідэйнай платформе і матэрыяльнай базе паступова стаў выдыхацца. Ганаруся, што захаваў сцяг раённай камсамольскай арганізацыі і перадаў яго нашаму цяперашняму паслядоўніку — БРСМ.

У ТЭМУ:
Раённая газета “Сцяг працы” за 1 лютага 1992 года пад загалоўкам “Бывай, камсамол!” змясціла наступную нататку:
“Адбыўся дзявяты пленум райкама камсамола. Ён адметны тым, што стаў па сутнасці развітальным пленумам гэтай арганізацыі. Таму невыпадкова ў першую чаргу вырашаліся арганізацыйныя пытанні. У апараце застаўся адзін чалавек — сакратар раённай арганізацыі Саюза Моладзі Беларусі. На гэтую пасаду абраны Іван Барок. Адбыліся таксама давыбары ў бюро”.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Маналог запісаў
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта