Авторизация
 

Міёршчыну наведала дэлегацыя Расонскага раёна

 Менавіта з мэтай больш пабачыць і пачуць, гэта значыць — абмяняцца вопытам — наведала Міёршчыну дэлегацыя ветэранаў Расонскага раёна. 

Афіцыйнай часткай візіту стала ўскладанне вянка і кветак да помніка воінам і партызанам на Плошчы памяці загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры. Затым падчас чаяпіцця ў гасцёўні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбыўся абмен вопытам работы. Пра зробленае і планы расказалі кіраўнікі ветэранскіх арганізацый, міёрскай — Часлаў Кашкур і расонскай — Іна Павядайла. Па традыцыі абмяняліся сувенірамі.


Своеасаблівасць гэтай сустрэчы надаваў удзел ад нашай дэлегацыі начальніка фінаддзела райвыканкама Аляксандра Шубскага, які на працягу дзевяці гадоў узначальваў Расонскі райвыканкам. Там ён пакінуў добрую памяць цудоўнай арганізацыяй першых на Віцебшчыне абласных “Дажынак”, уладкаваннем раённага цэнтра і будаўніцтвам у ім жылля. А яшчэ — усямернай падтрымкай ветэранскай супольнасці, якая дзякуючы гэтаму актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці раёна, праводзіла шмат выхаваўчых мерапрыемстваў сярод насельніцтва і асабліва для моладзі, а яшчэ — экскурсійных паездак для пажылых людзей.


 Па сутнасці, там жа, у гасцёўні, пачалося знаёмства з нашым раёнам. Пра клопаты аб пажылых людзях, сацыяльнае абслугоўванне насельніцтва, сумесную работу з ветэранскай арганізацыяй і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі прыезджых праінфармавала гаспадыня ТЦСАНа Алена Шамёнак. Дапоўніла яе галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Чапулёнак.


Наступным аб’ектам наведвання для дэлегацыі ветэранаў з суседняга раёна стала новая цэнтральная раённая бальніца, дзе пра магчымасці лячэбнай установы расказала галоўная медыцынская сястра Святлана Карпеза.


 Не чакалі госці, што пабачаць столькі ўнікальных экспанатаў і пачуюць захапляльныя звесткі з вуснаў экскурсаводаў Вітольда і Марыі Ермалёнкаў пра нашы мясціны ў час наведвання музеяў СШ №3. Здзівіла шыкоўная панарама будаўніцтва металапракатнага завода. Цікавым для іх стала знаёмства з магчымасцямі лячэння і адпачынку не толькі малых, але і дарослых у дзіцячым санаторыі “Расінка”, правядзення вольнага часу на базе адпачынку “Актам”.


Дарэчы, у складзе расонскай дэлегацыі былі ўраджэнцы нашых мясцін, людзі, якія тут працавалі некалькі дзесяцігоддзяў таму. Але і для іх цяперашняя Міёршчына аказалася нязведаным, таму асабліва цікавым краем. 

Фотаматэрыял аўтара.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта