Миорчанка Ирина Коноплёва стала мамой

 З кветкамі і падарункамі ў суботу, 13 кастрычніка, завіталі да матуль начальнік аддзела загса Вольга Галімбоўская і галоўны спецыяліст Вольга Юнок, першы сакратар райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч.

У аддзяленні чатыры пацыенткі. Трое рыхтуюцца стаць матулямі.
Міярчанка Ірына Канаплёва 12 кастрычніка нарадзіла дачушку.


— Як назавём, пакуль не вырашылі, — гаворыць шчаслівая маці. — Маленькая з’явілася на свет у 9.55. Вага — 2 900, рост — 48 сантыметраў. Гэта другое дзіця ў нашай сям’і. Сыну Арцёму чатыры гады. Марылі пра дачушку. Так і атрымалася.


Ірына па прафесіі — педагог. Выкладала хімію ў СШ №2. Муж Уладзімір працуе на выратавальнай станцыі.
Да віншаванняў маці і дачушцы — падарункі ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, райкама БРСМ і аддзела загса.

ДАРЭЧЫ:
Аддзел загса райвыканкама праводзіць акцыю, прысвечаную Году малой радзімы. Падчас рэгістрацыі нованароджаных разам з пасведчаннем бацькам будуць уручаць магніцікі і паштоўкі “Я нарадзіўся (нарадзілася) на Міёршчыне”.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.