Демография в сентябре в Миорском районе

 У верасні ў раёне зарэгістравалі нараджэнне чатырнаццаці дзяцей і столькі ж шлюбаў. З’явіліся на свет пяць хлопчыкаў і дзевяць дзяўчынак. Першынцаў пяцёра. Па чацвёра дзетак–другія і трэція ў сем’ях. Адно немаўля – чацвёртае.

Па-за шлюбам нарадзілася трое дзяцей. Складзены два запісы акта аб устанаўленні бацькоўства.

У аддзеле загса зарэгістраваны Вікторыя Савіцкая, Марыя Слуцкая, Кацярына Арсоба, Артур Аляхновіч, Раман Сіняўскі, Эмілія Зіненка, Кірыл Люцкі, Арына Саруль, Ніколь Пазняк, Дзмітрый Шук, Максім Шокель, Аліса Закрэўская.


Дзісенскім гарадскім і сельвыканкамамі зарэгістраваны: Аляксандра Цвячкоўская, Валерыя Сташкевіч.


Віншуем бацькоў і жадаем дзеткам расці здаровымі і шчаслівымі!

У аддзеле загса адбылося адзінаццаць рэгістрацый шлюбу. Адна – у Туркоўскім сельвыканкаме, дзве – у Язненскім.
Складзены два запісы акта аб скасаванні шлюбу па рашэннях судоў і паведамленнях з іншых аддзелаў загса.
Памерлі трыццаць тры чалавекі – дзевятнаццаць мужчын і чатырнаццаць жанчын. З іх пяць працаздольнага ўзросту.

Фота для ілюстрацыі.
Вольга ЮНОК,
галоўны спецыяліст
аддзела загса.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.