Арт-кафе "Начинается всё с матери" работало в Миорах

 Літаратурнае арт-кафэ “Пачынаеццца ўсё з маці” дзейнічала ў цэнтральнай бібліятэцы ў Міёрах з 9 па 14 кастрычніка. Цікавая кніга, духмяны чай, салодкія пачастункі, нязмушаныя размовы. Прыемны падарунак да Дня маці для чытачоў і гасцей падрыхтавалі міёрскія бібліятэкары.

 На абанеменце стварылі ўтульнае кафэ. Столік з ласункамі і віншаваннямі, выставы вышытых карцін і кніжных навінак. Наведвальнікаў частавалі чаем і цукеркамі, прапаноўвалі цікавую літаратуру. На працягу тыдня пастаянным чытачкам бясплатна выдавалі кнігі з камерцыйнага фонду.


ПА ЗАПРАШЭННІ бібліятэкараў завіталі ў арт-кафэ аматаркі кніг і шматдзетныя матулі Юлія  Даргель і Кацярына Зорына. Юлія працуе зменным майстрам у хлебабулачным цэху хлебазавода і завочна атрымлівае спецыяльнасць тэхніка-тэхнолага ў Віцебскім індустрыяльна-педагагічным каледжы. У сям’і трое дзетак. Старэйшы Даніла — шасцікласнік, дачушка Жэня вучыцца ў другім класе, а чатырохгадовая Анечка ходзіць у дзіцячы сад. За справамі і клопатамі мама Юля стараецца знаходзіць хвілінку для кнігі.


— Больш раманы чытаю, на грунтоўную літаратуру не хапае часу, — гаворыць яна. — Дзеці кнігі любяць. Старэйшыя запісаны ў дзіцячую бібліятэку.


 Частым госцем у цэнтральнай бібліятэцы была Кацярына Зорына. Пакуль што настаўніца беларускай мовы і літаратуры адклала кнігі. На руках трое дзетак.


— Дата 14 кастрычніка для мяне асаблівая, — заўважае шматдзетная матуля. — У 2013 годзе менавіта ў гэты дзень пачаўся мой першы водпуск па доглядзе за дзіцём. Першынец у сям’і — дачушка Маргарыта. Затым на свет з’явілася Надзя. Сыночку Дзіму хутка паўтара года.
ГАСЦЕЙ бібліятэкары запрасілі за столік. Пачаставалі чаем і яблычным пірагом. Затым мамы і дзеці ўдзельнічалі ў забаўляльных конкурсах.
У арт-кафэ здзіўлялі сюрпрызамі і іншых наведвальнікаў. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.