Авторизация
 

Чым бавяцца ў клубе “Мы разам” пры Дрыгуцкай сельскай бібліятэцы?

 Літаратурныя пасядзелкі, гульнёвыя праграмы, канцэрты, сустрэчы з цікавымі людзьмі ладзяць у клубе “Мы разам” пры Дрыгуцкай сельскай бібліятэцы. Старшыня аб’яднання Зінаіда ПІРОГ даслала пісьмо з расповядам пра яго дзейнасць і пра мерапрыемства, якое запомнілася сяльчанам.

“У аб’яднанне ўваходзяць людзі розных узростаў і прафесій з агульнымі інтарэсамі і поглядамі. Прынцыпы клуба — добраахвотнасць, творчасць, адкрытасць. Збіраемся адзін-два разы на месяц. Мерапрыемствы праходзяць у розных формах. Дні адпачынку, віншаванні імяніннікаў і юбіляраў, конкурсы, святы вёсак, — распавядаецца ў пісьме. — Году малой радзімы прысвяцілі сёлетняе свята Дрыгуч і навакольных вёсак пад назвай “Вёсачка мая родная, вёсачка мая любая”. Правесці яго дапамог калектыў мастацкай самадзейнасці Чапукоўскага СДК на чале з дырэктарам Міраславай Цыцынай, мастацкім кіраўніком Тэрэзай Корсак і акампаніятарам Аленай Гедравец. Свята вёскі супала з Сусветным днём прыгажосці і  таму распачалося з паказу авангарднай моды. Касцюмы палявых кветак юныя мадэлі стварылі сваімі рукамі разам з Тэрэзай Корсак. Песні ў выкананні Алены Гедравец, Тэрэзы Корсак, Таццяны Качан, Міраславы Цыцынай, Алены Стральчук сагрэлі сэрца і надоўга пакінулі прыемныя ўражанні. Салістка  Таццяна Качан зачаравала яркім чыстым голасам. Эфектна выглядалі танцы мілых дзяўчынак Насці Цітовіч, Ксюшы Кліменцьевай, Леры Кузняцовай, Ксюшы Шпянёвай і Ксюшы Протас (яны дэманстравалі і авангардную моду). Гучныя апладысменты выбухнулі пасля танцавальнага нумару “Гадалка” ў выкананні Алены Гедравец, Міраславы Цыцынай, Таццяны Качан і Алены Стральчук. Вялікі ім усім дзякуй за цудоўны канцэрт, за тое, што знайшлі час і прыехалі да нас з сяброўскім візітам.


 Выказваем словы ўдзячнасці ўсім, хто дапамог у арганізацыі і правядзенні мерапрыемства. У тым ліку начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Аляксандру Тронькіну, дырэктару Міёрскага РДК Аляксандру Фурсу, вадзіцелю аўтаклуба Ігару Курыловічу, кіраўніцтву ААТ “Дрыгучы”, старшыні Туркоўскага сельсавета Пятру Ціхановічу і кожнаму, хто знайшоў час, каб прыйсці на свята, паўдзельнічаць у конкурсах.


Усіх работнікаў культуры — цяперашніх і былых — віншуем з прафесійным святам! Жадаем аптымізму, энергіі, вялікіх творчых поспехаў, моцнага здароўя!”

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта