Авторизация
 

Якая ваша мама? Расказваюць дзеці...

 «Чтоб была красивой, чтоб была счастливой, чтоб здоровенькой была и как розочка цвела», — спявалі выхаванцы дзіцячага садка №3. Так рыхтаваліся да Дня маці. Для кожнага яна самая прыгожая, добрая і любімая. Так лічаць амаль усе. А найбольш арыгінальныя адказы трапілі ў нашу падборку.

Злата, 4 гады: “Мая мама самая смелая. Вельмі мяне любіць, таму і мне проста хочацца маму любіць. Яна падобная на кацяня. Буду старацца добра сябе паводзіць. Вось нядаўна гузак набіла. Мне было балюча, а мама плакала”.


 Ульяна, 4 гады: “Мая мама добрая і пяшчотная. Моцна мяне любіць.

Я люблю маму за тое, што яна мяне апранае, прыгожа заплятае.

Яна падобная на Лену (выхавацельку), такая ж прыгожая.

А яшчэ — на бабулю, таму што яе таксама называюць мамай”.


 Дзіма, 5 год: “Мама падобная на сонейка, у яе зіхацяць вочы.

Клапоціцца пра мяне, а я дапамагаю ёй. А я падобны на сына”.

 

 Паліна, 5 год: “Мама клапоціцца пра мяне і маю сястрычку Маргошу.

А я дапамагаю ёй, збіраю рэчы малой. Мама прыгожая, кучаравая.

Мы з ёй апранаем аднолькавыя блакітныя сукенкі.

Мама — модніца, падобная на прынцэсу. Фарбуе пазногці і сабе, і мне”.


 Яна, 5 год: “Люблю сваю маму. Яна збірае маё адзенне, а я прыбіраю за ёй.

Мама падобная на мяне. Прыгожая, калі апранае чырвоную сукенку”.


 Дзіма, 5 год: “Мая мама добрая, купляе мне машынкі і канструктары, смачна гатуе.

Яна адна такая, ні на кога не падобная.

На дзень нараджэння падарыла шмат падарункаў і паветраныя шары”.


 Паліна, 4 гады: “Мая мама любімая, яна маё сонейка, а я яе праменьчык.

Хварэе, таму не хацела мяне цалаваць. А я яе шкадую”.

  Насця, 5 год: “Мая мама міліцыянер, ездзіць туды, дзе штосьці натварылі.

У яе модная прычоска: зверху цёмныя валасы, а ўнізе светлыя.

Любіць архідэі і прысмакі. Я ёй дару папяровыя кветкі, малюнкі і паштоўкі.

Мама падобная на паліцэйскага, але не строгая”.


 Варвара, 5 год: “Я збіраю маме букеты з лісця.

Яна пячэ пірагі і кажа, што яны нясмачныя. А мне падабаецца.

Мама, калі была маленькая, сядзела блізка да тэлевізара.

Цяпер носіць акуляры. Яна вельмі прыгожая”.


 Аня, 5 год: “Мая мама прыгожая, падобная на прынцэсу.

Носіць модныя сукенкі і робіць макіяж.

Я таксама фарбуюся мамінай касметыкай.

Але яна не сварыцца. Разам сабралі апошнюю калекцыю бонсцікаў”.


Ягор, 5 год: “Мама вельмі мяне любіць, ніколі не сварыцца.

Разам ездзім у розныя гарады і гуляем.

Дазваляе прыводзіць сяброў, бегаць па лесвіцы.

Мама падобная на ружачку, такая ж прыгожая і пяшчотная”.


 Глеб, 5 год: “Мая мама працуе дома.

Яна падобная на ільва, у яе доўгія кучаравыя валасы. А я — на тыгра. Р-р-р-р!!!

Дапамагаю маме: яна смачна гатуе, а я ем”.


А якая ваша мама?


Падрыхтавала Алена ВАРОНІНА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта