Авторизация
 

Прыёмныя маці Міёрскага раёна выхоўваюць дзяцей у клопаце і любові

 У Міёрскім раёне 21 апякунская сям’я. Вялікі дзякуй, дарагія жанчыны, што не пакінулі ў самоце і бядзе дзяцей сваіх родзічаў, сталі ім самымі блізкімі!

Дзень маці называюць святым, паколькі 14 кастрычніка адзначаецца і Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Такое супадзенне дапамагае глыбей адчуць веліч і святасць прызначэння жанчыны — нараджаць і выхоўваць, умацоўваць сямейны дабрабыт, захоўваць духоўнае багацце нашай нацыі.

Асаблівае прызнанне сапраўдным гераіням — прыёмным матулям, якія замянілі сіротам і дзецям, што засталіся без апекі бацькоў, самых родных людзей. На плячах гэтых жанчын вялікая адказнасць. Ні ўчынкам, ні позіркам, нават думкай яны не могуць пакрыўдзіць малых, ужо аднойчы пакрыўджаных жыццём.


У раёне адзінаццаць матуль — прыёмныя, дзве выхавацелі ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу. І пра кожную можна гаварыць асобна.


Таццяна Кліменцьева з 2008 года і Жанна Лашына з 2009-га — гаспадыні дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Добрыя і клапатлівыя, яны дораць цяпло хатняга ачага, ствараюць неабходныя ўмовы для паўнавартаснага развіцця сваіх падапечных. Кожная з іх не проста маці, але і повар, педагог, медсястра, псіхолаг. У любую хвіліну душой і сэрцам яны са сваімі дзецьмі: радуюцца іх дасягненням, перажываюць, калі нешта не атрымліваецца.


Алена і Валянцін Гоч ужо трынаццаць год як прыёмная сям’я. Далі пуцёўку ў самастойнае жыццё Аліне і Анастасіі — яны студэнткі. З удзячнасцю і цеплынёй дзяўчаты ставяцца да тых, хто стаў самым родным, навучыў цаніць жыццё і сямейныя традыцыі. Колькі радасці прынеслі ім сумесныя падарожжы ў краіны Прыбалтыкі, Украіну, Фінляндыю, Швецыю. З сёлетняга мая сям’я выхоўвае і маленькага Ілью. Бацькі ганарацца поспехамі кожнага дзіцяці, стараюцца ва ўсім быць прыкладам для іх.


Алёна Мяцеліца — прыёмная матуля дзвюх дзяўчынак. Ласкавая і цярплівая, яна заўсёды спяшаецца ім на дапамогу. Дзяўчаты растуць у атмасферы ўзаемапаразумення, павагі да старэйшых.


Ларыса Шчарбіцкая стала маці трох сыноў. Добрая і клапатлівая яна выхоўвае ў іх актыўную жыццёвую пазіцыю, вучыць любіць малую радзіму, сваю сям'ю.


У Раісы Кулянок сямігадовы стаж выхавання прыёмных дзяцей. З усімі цяжкасцямі ў іх сям’і спраўляюцца разам. Маці прывівае выхаванцам працавітасць, старанне даводзіць пачатую справу да канца, развівае здольнасць прымаць правільныя рашэнні.


Таццяна Цімафеева шэсць гадоў выхоўвае дзвюх цудоўных дзяўчынак і для іх не толькі клапатлівая мама, але і добрая сяброўка, якая заўсёды выслухае, дасць параду і прыйдзе на дапамогу.


Сям'я Таццяны Галіцкай і Ігара Цімафеева выхоўвае хлопчыка Вову. Добрыя і руплівыя бацькі ствараюць усе неабходныя ўмовы, каб хлопец вырас годным чалавекам. Клопат пра падлетка, самаахвяраванне натхнілі Таццяну Міхайлаўну на мацярынства: у сям'і з'явілася немаўлятка.


Ірына Шавякова сёмы год як прыёмная мама. Працавітасць, здольнасць дасягаць станоўчага выніку, прымаць правільныя рашэнні, уласцівыя ёй самой, паспяхова выхоўвае і ў сваіх дзецях.


Вольга Катышава больш за дзесяць год таму ўзяла на выхаванне маленькую чатырохгадовую Веранічку. Прабег час, і дзякуючы штодзённым клопатам, пяшчоце, сардэчнасці матулі дзяўчынка ператварылася ў сапраўдную зорачку, якая ззяе весялосцю, аптымізмам, гарэзлівасцю. Дзяўчына бярэ прыклад з руплівай мамы і расце добрай гаспадыняй.


У 2007 годзе сям’я Алены Каранеўскай папоўнілася двума хлопчыкамі. Выхаванцы растуць сапраўднымі мужчынамі, бо ведаюць: чалавек выяўляецца ў справах, учынках, трымае сваё слова і адказвае за яго. Гэтаму іх навучыла любімая матуля.


Алена Слуцкая адзінаццаць год таму ўзяла пад сваё крыло Віталіка і Ілью. Добрая гаспадыня, якая хвілінкі не пасядзіць без справы, і сыноў прывучае да працы.


Валянціна Ядрэўская — прыёмная маці па поклічы сэрца. Добра разумее псіхалогію маладога пакалення, бо працавала выхавацелем у дзіцячым доме. Калі яго расфарміроўвалі, не змагла раўнадушна аднесціся да лёсу дзяцей. Так у сям’і з’явіліся Мікола і Марыя. Валянціна Анатольеўна падарыла ім святло сваёй вялікай душы. У гэтай сям’і ўмацоўваюць сямейныя каштоўнасці і традыцыі.


Паважаныя сем'і, дарагія матулі! Шчыра дзякуем вам за актыўную жыццёвую пазіцыю і поспехі ў выхаванні дзяцей. За вашу энергічнасць і яркасць, адкрытае сэрца і аптымізм. Дзякуй, што прасякнуліся ўсёй душой да дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Хай сэрцы вашы спяваюць, душы будуць узнёслымі, а настрой заўсёды жыццярадасным! Ніколі не хварэйце, не хвалюйцеся па дробязях, беражыце сябе і дазваляйце клапаціцца пра вас!


Жадаем матулям раёна міру і дабра, душэўнага спакою, упэўненасці ў заўтрашнім дні! Хай ваша самаадданасць вернецца падзякай і павагай дзяцей і ўсяго грамадства, а кожны дзень напоўніцца клопатам і падтрымкай мужчын. Здароўя вам, любові і разумення! Будзьце шчаслівымі!
І дзецям наказ: “Шануйце сваiх матуль, любiце iх, рабiце для iх сюрпрызы i розныя прыемнасцi, бо пакуль у нас ёсць мамы, мы дзецi”.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА з архіва рэдакцыі.
А.БАНЬКОЎСКАЯ,
спецыяліст раённага
сацыяльна-педагагічнага
цэнтра.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта