Авторизация
 

Як Вітольд Ермалёнак у Ізраіль не трапіў і яркія ўражанні Людмілы Заяц ад святынь Валаама

 Гэтае мерапрыемства называлі ўрачыстым сходам актыву раённай ветэранскай арганізацыі і проста святочнай праграмай. Ва ўсялякім разе прысвечалася яно Дню пажылых людзей — і праходзіла ў гасцінай Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Дзякуй вядучым Святлане Рынкевіч і Юліі Дарожка, якія пастараліся зрабіць адпачынак разнастайным і займальным, асаблівая падзяка юным выхаванцам школы мастацтваў і іх настаўнікам за музычныя нумары. Ну а актыўнасці і ў саміх бабуль і дзядуль хапала! Экраннае пажаданне “Няхай восень жыцця будзе цёплай!” у дадзеным выпадку адпавядала зместу  і атмасферы сустрэчы.

 Удзельнікаў мерапрыемства вітаў кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі Часлаў Кашкур. Ён коратка падвёў вынікі зробленага за мінулы год. Гэта пасяджэнне ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, прысвечанае 100-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі і новае знаёмства з калісь напісаным Завяшчаннем нашчадкам. Актыўны ўдзел ветэранаў у выбарах у мясцовыя Саветы і народных засядальнікаў. Конкурсы, юбілеі. Падрыхтоўка і правядзенне Дня Перамогі і Дня вызвалення Міёршчыны. Азнаямляльна-турыстычная паездка ў Смаргонь і Залессе. Другая спартакіяда з удзелам дзевяці каманд і больш чым 60 спартсменаў-аматараў паважанага ўзросту…


Цяпер на Міёршчыне дзейнічаюць 44 пярвічныя ветэранскія арганізацыі, актыўнасцю вызначаецца нядаўна створаная пры райсельгасхарчы, цікавыя мерапрыемствы праводзяць многія іншыя. Новым кіраўніком арганізацыі пры ААТ “Мікалаёўскі” абраны Васіль Шастакоў, рэарганізавана ў газавікоў, хаця кіраўніцтва там ранейшае.


На жаль, адбываліся праводзіны таварышаў, калег, паплечнікаў, паважаных ветэранаў вайны і працы ў апошні шлях. Іх назвалі паіменна і памяць ушанавалі хвілінай маўчання.


 Словы падзякі выказалі спонсарам: аўтобус для паездак на льготных умовах выдзяляў дзіцячы санаторый “Расінка , сродкамі падтрымліваюць раённыя аргструктуры ГА “Белая Русь” і Фонду міру, мозырскія прадуктаправодчыкі, УП ЖКГ, Міёрскае ПМС, шэраг сельгаспрадпрыемстваў.


Святам залатога ўзросту назвала пасяджэнне намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка і пажадала ветэранам надоўга захаваць творчую актыўнасць.


— Вы сваёй няўрымслівасцю, настойлівасцю, ініцыятывай унеслі вялікі ўклад у развіццё раёна, — адзначыў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслаў Бялько.


 Затым кожны з удзельнікаў у некалькіх словах расказаў пра сябе і адказаў на пытанне, чаму прыняў удзел у мерапрыемстве. Найбольш часта гучалі выказванні: імкнуўся набрацца пазітыву, сустрэцца з даўнімі сябрамі, адпа- чыць душой, унесці разнастайнасць у жыццё, прадоўжыць зносіны, павіншаваць калег. Сапраўды, ёсць для чаго старацца: у Беларусі более 100-гадовых людзей, да такога юбілею трэба ўсім паспець шмат зрабіць!


 — У гэтым дапаможа наш ТЦСАН, — запэўніла яго кіраўнік Алена Шамёнак, якая сама неўзабаве папоўніць рады ветэранаў працы. І праінфармавала пра дзейнасць і планы сацыяльнай службы, якімі пажылыя могуць скарыстацца.


 Пра ўзаемадзеянне з ветэранскай арганізацыяй гаварыў старшыня прафсаюзнага аб’яднання Аляксандр Барэйка. Ён перакананы, што творчая і працоўная актыўнасць падаўжае жыццё чалавека.


Удзельнікі пасяджэння падзяліліся на дзве каманды і пад кіраўніцтвам капітанаў Ірыны Гушча і Святланы Пачопка павялі сваіх калег у шматлікія конкурсы. Зразумела, што “перамагла дружба”, але гэта не перашкодзіла вызначыць лепшых у індывідуальных намінацыях. Самымі актыўнымі і пазітыўнымі журы назвала Людмілу Тарубараву і Ірыну Гушча, прыгожай і разумнай — Святлану Пачопка, вельмі пазітыўна прыцягальнымі — Уладзіміра Лапкоўскага і Пятра Самчанку, гігантам думкі — Пятра Хілько, інтэлектуалам — Вітольда Ермалёнка, адзначаны ўсмешка Алы Смерцьевай і асаблівы ўбор Тамары Якімёнак, якая і тут спявала як на сцэне РДК.


 Цікавым момантам для аматараў падарожжаў стаў абмен вопытам паездак па святых месцах Вітольда Ермалёнка, які з Егіпта ў Ізраіль не трапіў, і Людмілы Заяц, у яе засталіся яркія ўражанні ад наведвання святынь Валаама ў Расіі. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта