Авторизация
 

Міёрскія паштавікі ведаюць сваю справу

 Сусветны дзень пошты адзначаўся 9 кастрычніка

Першыя ў вобласці па выручцы, трымаюць высокую планку па падпісцы, аказваюць больш за шэсцьдзясят профільных і няпрофільных паслуг. Міёрскія паштавікі ведаюць сваю справу.

НА аўтамабілях, веласіпедах, пешшу дабіраецца да гараджан і вяскоўцаў паштовая сувязь. Па асфальце і гравійцы едуць паштовыя машыны, праз поле і ўздоўж лесу пралягаюць маршруты паштальёнаў. На самых аддаленых хутарах ведаюць, што газеты, пенсію і заказаны тавар даставяць у вызначаны дзень у любое надвор’е.


— Нашы паштавікі спраўляюцца са службовымі абавязкамі на належным узроўні. Таму ў вобласці Міёрскі раённы вузел паштовай сувязі ў ліку лідараў па розных паказчыках, — гаворыць начальнік РВПС Андрэй Масла. — Калі звярнуцца да лічбаў, то выручка па рэалізацыі тавараў складае 118%. Сярэднеабласны паказчык — 108%. Агульны тыраж выпісаных выданняў — 703, у вобласці — 385. На тысячу насельніцтва выпісваем 199 экзэмпляраў, сярэдні паказчык па вобласці — 73 на 1000.


ЗА высокімі лічбамі — штодзённая праца. Колькасць указаных у падпісным квітку выданняў залежыць не толькі ад іх інфармацыйнай насычанасці і кошту. Шмат значыць асоба паштальёна. Некаторыя прызнаюцца, што часам у іх афармляюць падпіску, каб часцей сустракацца. Для жыхароў невялікіх вёсак, адзінокіх пенсіянераў у гарадах паштавікі — сувязь са светам, крыніца інфармацыі, псіхалагічная дапамога. Лепшыя вынікі падпісных кампаній у паштальёна АПС “Міёры-1” Таццяны Андрэевай, у Святланы Ціманоўскай з Язна і Інгі Станджэнайтэд з Мікалаёва.


Яшчэ адна важная роля паштальёна — дастаўка харчовых і прамысловых тавараў. Шпарка ідзе гандаль у Сяргея Гулько, які ажыццяўляе мотадастаўку ў Дрыгучы, у начальніка перасоўнага аддзялення “Міёры-2” Аляксандра Дзям’янава і паштальёнаў Ванды Кавалеўскай і Наталлі Найдзёнак, у паштальёна перасоўнага аддзялення “Міёры-1” Святланы Марозавай.


ВЫЛУЧАЕ міёрскіх паштавікоў вернасць сваёй справе. Штогод пашыраецца кагорта ветэранаў, якія аддалі паштовай сферы больш за дваццаць год. Сёлета іх рады папоўнілі паштальёны Марына Баговіч з аддзялення “Міёры-1”, Вольга Усціновіч з АПС “Цвеціна” і Наталля Найдзёнак з перасоўнага аддзялення паштовай сувязі “Міёры-2”.


Старанне і поспехі работнікаў сувязі заўважае кіраўніцтва. Сёлета ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога філіяла РУП “Белпошта” ўзнагародзілі аператара сувязі АПС “Міёры-1” Юлію Крук, інжынера-электроніка Міёрскага РВПС Руслана Валеўку і арганізатара рознічнага гандлю Дзіяну Вайсковіч.


— Кожны раз падкрэсліваю, што ў нас згуртаваны калектыў. Адсюль і высокія паказчыкі. Трэба старацца ўтрымліваць пазіцыі, — заўважае начальнік РВПС Андрэй Масла. — З нагоды прафесійнага свята адрасую словы ўдзячнасці ўсім паштовым работнікам: і былым, і цяперашнім. Няхай хапае здароўя, сіл і энтузіязму на працы і ў асабістых справах, на шляху спадарожнічае ўдача, а дома чакаюць утульнасць і цеплыня. З прафесійным святам, паважаныя калегі! 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 235
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 487
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 127
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 924
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 221
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 956
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 246
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта