Авторизация
 

На аддзяленні паштовай сувязі “Папшулі”

 Ветлівае абслугоўванне і асартымент тавараў, за якімі не трэба далёка ехаць, прываблівае сяльчан у аддзяленні паштовай сувязі “Папшулі”.

У невялікім па плошчы і ўтульным па атмасферы аддзяленні штодня дзясяткі наведвальнікаў. Прыхо- дзяць папоўніць рахунак на мабільным і аплаціць камунальныя паслугі, выбраць тавар з каталога ці забраць пасылку, заказаць камбікорм або купіць новы сканворд. Пошта арыентуецца на патрэбы вяскоўцаў.

АПС “ПАПШУЛІ” ад райцэнтра аддаляе пяцьдзясят шэсць кіламетраў. Такая ж адлегласць да Полацка. Часта бываць у гарадах сяльчанам не выпадае, таму тавары для дома і гаспадаркі многія выбіраюць праз каталог паштовага магазіна.


— Можна заказаць і адзенне, і гадзіннікі, і шторы. Асартымент шырокі. Дастаўка ў аддзяленне. Застаецца забраць пасылку. Гэта зручна. Сама карыстаюся, — гаворыць начальнік АПС Таццяна Саруль.


Шмат прапаноў на паліцах. Пастаянна ў наяўнасці цукар, алей, ласункі, кава і чай, сродкі бытавой хімііі. Нават веласіпедныя шыны і камеры, на іх таксама попыт. Магазін непадалёку, але, па словах сяльчан, на пошце выбар большы.


КАРЫСТАЮЦЦА профільнымі паслугамі. Хоць пісем даўно не пішуць, аднак калі трэба адправіць карэспандэнцыю, выбіраюць “1 клас”. Часам карыстаюцца прапановай “Па шляху”, калі набыты ў горадзе тавар дастаўляе паштовая машына. Часопісы для дарослых і дзяцей набываюць у розніцу, газеты выпісваюць. Падпіска на раённае выданне перавышае шэсцьдзясят экзэмпляраў, крыху адстае рэспубліканская “Беларусь Сегодня”.


— Прапануем шырокі асартымент паштовак. Яркія і прыгожыя, але цяпер не так запатрабаваны, як раней, — заўважае Таццяна Уладзіміраўна.— Памятаю той час, калі напярэдадні святаў віншавальныя паштоўкі разыходзіліся ўміг.


У ПАШТОВАЙ сферы Таццяна Саруль з 2010 года. Прыехала ў родную вёску з навыкамі сакратара і страхавога агента, а працаваць пайшла паштальёнам. Тры гады ўзначальвае аддзяленне. Тэрыторыя абслугоўвання — сем населеных пунктаў. Таццяна ведае ўсіх жыхароў і заўважае, што зносіны з людзьмі — прыемны складнік прафесіі.


— З аднасяльчанамі проста знаходзіць агульную мову. Адчуваю, што і яны да мяне добра ставяцца. Таму не ўзнікае канфліктаў, — гаворыць субяседніца. — Нагадваю наведвальнікам пра спектр паштовых магчымасцей, расказваю пра новаўвядзенні. Каб паслугамі карысталіся, іх трэба пастаянна прапаноўваць.


ПРАЦОЎНЫ дзень у Таццяны заканчваецца пазней, чым указана ў графіку работы пошты. Трэба затрымацца, каб прывесці ў парадак дакументацыю, вызначыць першачарговыя задачы на заўтра. Пасля спяшаецца дадому, дзе чакаюць муж і пяцігадовая дачушка Ульяна. За ласункамі для сямейнага чаяпіцця ў магазін заходзіць не трэба, бо яны пад рукой. Для дачкі часта набывае яркія часопісы і размалёўкі. Вольны час праводзіць дома з роднымі і ў мясцовым сельскім клубе, дзе з артыстамі-аматарамі рэпеціруе нумары да святочных канцэртаў і конкурсу-агляду мастацкай самадзейнасці. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 235
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 487
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 127
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 924
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 221
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 956
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 246
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта