Авторизация
 

Шлях Святланы Марозавай ад паштовага аддзялення "Якубаўшчына"

 Яшчэ ў старэйшых класах Святлана МАРОЗАВА давала водпускі паштальёнам і ўжо тады ведала, чым будзе займацца пасля школы. 

Добра быць у дарозе, якую сам выбіраеш, пісаў класік. Шлях Святланы Мікалаеўны праходзіць праз ціхія невялікія вёскі, набягае нямала. У спёку і дождж, у мароз і адлігу, у залаты лістапад і снежную завею ідзе паштальён да добра знаёмых дамоў. Прывыкла да капрызаў надвор’я, да важкай ношы.

ШЭРАЕ неба, дробны дождж, вецер. Святлана Мікалаеўна сустракае на парозе свайго дома з вясёлай усмешкай. Хвілін праз сорак прывязуць газеты і тавары, якія ў вялікіх сумках панясе па знаёмых адрасах. Пакуль ёсць час для размовы.


— У паштовай сферы з 1991 года. Уладкавалася адразу пасля школы. Мяне вабіла асаблівая атмасфера, якая панавала на пошце: стосы пісем, яркія паштоўкі, пах свежай перыёдыкі. Шмат год прайшло, а работа для мяне па-ранейшаму цікавая. За выхадныя нават паспяваю засумаваць па зносінах з людзьмі, — расказвае субяседніца. — Настаўніцай у прафесіі ў мяне была начальнік нашага аддзялення “Якубаўшчына” Ірына Віктараўна Масальская. Да гэтага часу ўдзячна ёй за веды і навыкі, парады і падказкі.


У свае першыя працоўныя гады Святлана Мікалаеўна разносіла пошту па вёсках, што ўваходзілі ў тэрыторыю абслугоўвання якубаўшчынскага аддзялення, давала водпускі аператарам сувязі ў раёне. Калі Ірыну Масальскую перавялі ў Міёры, заняла яе месца. Памятае, як хвалявалася, калі на парозе з’явіўся першы наведвальнік: раптам штосьці не атрымаецца.


Пошта сярэдзіны 90-х гадоў на сяле — гэта драўляныя лічыльнікі, ад рукі напісаныя справаздачы, тэлефонныя перагаворы з гарадамі і краінамі, тэлеграмы, розныя почыркі адрасоў на канвертах з пісьмамі, мноства віншавальных паштовак.


— Пакрысе сталі займацца гандлем. Першым таварам быў мужчынскі адэкалон, — успамінае Святлана Мікалаеўна. — Цікава было асвойваць камп’ютар, вывучаць і аказваць новыя паслугі.


АПС “Якубаўшчына” ў 2012 годзе аптымізавалі і далучылі да перасоўнага аддзялення паштовай сувязі “Міёры-1”. Святлана Марозава вярнулася да абавязкаў, з якіх пачынала. Разносіць газеты, пенсіі і тавары па дзесяці населеных пунктах. На ўчастку 140 жыхароў, з якіх 69 пенсіённага ўзросту. Паштальён у вясковых дамах — госць чаканы.


— Сёння тэлефанавалі, прасілі цукар і муку прынесці. У нашым магазіне асартымент слабы, таму большасць сяльчан прадукты праз пошту набывае. Ды ім і зручней — дастаўка на дом, — гаворыць Святлана Мікалаеўна. — Вывучыла густы вяскоўцаў. Ведаю, каму які ласунак да чаю патрэбны, хто якой перыёдыцы перавагу аддае. Большасць выпісваюць раённую газету і рэспубліканскую “Беларусь Сегодня”, многім “Сябар пенсіянера” падабаецца. Апошняя падпіска на месяц склала 170 экзэмпляраў.


ШМАТ перыёдыкі паштальён выпісвае для сябе. Хоць за працоўнымі і гаспадарчымі клопатамі вольнага часу не хапае, стараецца знайсці хвілінку, каб прачытаць газетны артыкул, параду ў часопісе, разгадаць колькі слоў са сканворда. Запасаецца паштоўкамі, якія ў сям’і Марозавых, па добрай традыцыі, дораць адзін аднаму на свята.


— Такая памяць надоўга застаецца, — заўважае Святлана Мікалаеўна.
З ВУЛІЦЫ чуецца гул машыны. Пошта прыехала. Святлана Мікалаеўна прымае перыёдыку, упакоўкі з мукой, цукрам і іншым таварам. Зараз напакуе сумкі — і ў дарогу. А надвор’е зусім не для прагулак.


— Што зробіш, восень, — усміхаецца паштальён. — Калі ідзеш туды, дзе цябе чакаюць, шлях лягчэй. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта