Авторизация
 

Ліліяна Батарчук з Міёрскага ТЦСАН пабывала на нарадзе ў Мінску

 У краіне з 2004 года дзейнічае сістэма тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У ёй 146 устаноў, дзе працуе звыш 20 тысяч чалавек, па большасці — сацыяльных работнікаў. Нядаўна прадстаўнікоў ТЦСАНаў упершыню сабрала на рэспубліканскую нараду Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. 

Абмяркоўвалі пытанне “Роля тэрытарыяльных цэнтраў у вырашэнні сацыяльных праблем”. У зале пасяджэнняў штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сярод членаў віцебскай дэлегацыі, а яны вызначаліся зялёнымі шалікамі, прысутнічала намеснік дырэктара Міёрскага ТЦСАНа Ліліяна БАТАРЧУК.

— Ліліяна Аркадзьеўна, чым тлумачыцца такая ўвага да дзейнасці тэрытарыяльных цэнтраў?

— Адказ на пытанне прагучаў у дакладзе міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч: для Беларусі, як і іншых краін, востра стаіць праблема старэння жыхароў. У адпаведнасці з класіфікацыяй ААН насельніцтва краіны лічыцца старым, калі доля людзей ва ўзросце больш за 65 гадоў складае сем працэнтаў. У нас іх колькасць перавышае 14 працэнтаў і па прагнозах экспертаў да 2030-га ўзнімецца да 20. Гэта азначае, што ўсё больш грамадзян будзе мець патрэбу ў сацыяльнай дапамозе. Таму міністэрства сёлета пачало распрацоўку прафесійнага стандарта для сацыяльнага работніка. Плануецца стварыць канцэпцыю актыўнага даўгалецця. У бліжэйшы час намячаецца правесці маніторынг дзейнасці сацыяльных устаноў, каб адранжыраваць ТЦСАНы, што павінна стымуляваць павышэнне якасці аказваемых імі паслуг.


Яшчэ адна задача, якая стаіць перад сацыяльнай службай краіны, — перайсці ад заяўленчага да выяўленчага прынцыпу дзейнасці. З дапамогай інфармацыйных сістэм вызначаць дакладную колькасць інвалідаў, адзінокіх і адзінока пражываючых, каб кожнай катэгорыі прапанаваць пэўныя паслугі.


Міністэрства таксама прапрацоўвае магчымасць пераходу на комплексны падыход у аказанні сацыяльнай дапамогі. У яе ўключаць мінімальную медыцынскую падтрымку тым, хто ў ёй мае патрэбу. Добрыя партнёры ў гэтай справе ёсць, напрыклад, прафсаюзы, установы аховы здароўя. Хацелася б, каб іх станавілася больш.


Тэрытарыяльныя цэнтры аказваюць шырокі спектр паслуг многім пажылым і непрацаздольным людзям. Гэта дазваляе ім жыць у звыклых дамашніх умовах, а некаторым нават атрымліваць ці развіваць працоўныя і творчыя навыкі. Пры рабоце з сем’ямі дапамагаем даглядаць дзяцей, падтрымліваем ахвяр гвалту, тых, хто трапіў у цяжкую сітуацыю.


— Тэлевізійныя кадры і здымкі з нарады дэманструюць, што ўдзельнікі з зялёнымі шалікамі старанна канспектавалі новыя ідэі, цікавыя думкі, што гучалі з трыбуны. Якія запісы зрабілі Вы ў сваім рабочым блакноце?
— Крыху паўтаруся з ужо сказаным, першачарговымі задачамі калектыву нашага ТЦСАНа лічу наступнае:
-укараняць выяўленчы прынцып аказання сацыяльных паслуг па выніках штогадовага абследавання ўмоў жыцця- дзейнасці адзінокіх і адзінокапражываючых непрацаздольных, сем’яў, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, прапрацоўваць паглыбленае ўзаемадзеянне з установамі аховы здароўя і адукацыі, праваахоўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі;
- павышаць якасць сацыяльных паслуг, далейшае развіццё стацыянаразамяшчальных тэхналогій;
- укараняць тэхналогіі актыўнага даўгалецця;
- арганізаваць догляд непрацаздольных з дэменцыяй у аддзяленнях дзённага знаходжання;
- удасканальваць сістэмы сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў, ствараць умовы для выхавання дзяцей-інвалідаў у сем’ях, развіваць паслугі няні;
- навучаць родных непрацаздольных навыкам догляду ў супрацоўніцтве з таварыствам Чырвонага Крыжа;
- навучаць работнікаў ТЦСАНа правільна абыходзіцца і працаваць з рознымі катэгорыямі інвалідаў;
- забяспечваць безбар’ерны доступ у нашы ўстановы.


— Якія асабістыя ўражанні пакінула рэспубліканская нарада?
— Спадабаўся даклад міністра Ірыны Касцевіч, яна аналізавала нашы праблемы кампетэнтна і ўсебакова, прапанавала шмат новых ідэй па развіцці сістэмы сацыяльнага абслугоўвання. Была магчымасць пазнаёміцца з вопытам калег з іншых рэгіёнаў па рабоце з рознымі катэгорыямі насельніцтва, што патрабуюць сацыяльнай падтрымкі. Паглядзела выставы, якія расказвалі пра практыку дзейнасці шэрагу ТЦСАНаў, быў арганізаваны продаж вырабаў інвалідаў. Віцебшчыну прадстаўлялі стэнды Аршанскага і Пастаўскага ТЦСАНаў. Яны глядзеліся сярод іншых вельмі прыстойна, хаця не пакідала думка, што нешта падобнае маглі б прадэманстраваць і міярчане.


—Шчыра жадаю далейшых поспехаў!

На здымку: Ліліяна Батарчук у дзень нарады ў Мінску.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта