Авторизация
 

Былы начальнік крымінальнага вышуку Міёрскага РАУС памятае падрабязнасці раскрытых ім спраў

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Моцныя нервы, назіральнасць, узаемавыручка на службе і надзейны тыл дома патрэбны аператыўніку. На ўсё гэта пашчасціла былому начальніку аддзялення крымінальнага вышуку Міёрскага РАУС Анатолю КУНЦЭВІЧУ. 

У дамашнім архіве Анатоля Кунцэвіча фотаздымкі з саслужыўцамі, нумар міліцэйскай газеты “На страже” за 1998 год, раёнка за 2 сакавіка 2002-га. Публікацыі не перачытвае, і цяпер добра памятае падрабязнасці апісаных крымінальных спраў.

ДЛЯ Анатоля Анатольевіча міліцэйская служба пачалася восенню 1981 года. Да гэтага адслужыў ва ўнутраных войсках у Маскве, амаль тры гады адпрацаваў у пажарнай часці ў роднай вёсцы Новы Пагост. Першая пасада ў органах унутраных спраў — міліцыянер па ахове банка. У хуткім часе перавёўся ў аператыўна-дзяжурную службу Міёрскага РАУС. У маі-чэрвені 1987-га нёс службу на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі ў Хойніцкім раёне. Патрулявалі апусцелыя вуліцы і затрымлівалі тых, хто вывозіў чужую маёмасць.


Чатырнаццаць год Анатоль Кунцэвіч прымаў заявы і тэлефонныя званкі пра злачынствы і правапарушэнні. Мацнела жаданне самому выязджаць на выклікі. Калі прапанавалі вакансію старшага оперупаўнаважанага ў аддзяленні крымінальнага вышуку, згадзіўся без разваг. Шмат чаго давялося пабачыць на свае вочы падчас работы на месцах здарэнняў.


 — Учынялі крадзяжы ў магазінах і на фермах, на дачах і ў жылых дамах. Многіх здарэнняў магло і не быць, калі б не алкаголь. Менавіта ап’яненне штурхала грамадзян на неабдуманыя ўчынкі, — расказвае Анатоль Анатольевіч. — Былі і прадуманыя злачынствы, да якіх зламыснікі рыхтаваліся загадзя. Здараліся рэзанансныя выпадкі.


У НУМАРЫ раённай газеты, што захаваўся ў былога аператыўніка, расказваецца пра забойствы, учыненыя ў раёне ў пачатку нулявых. Напрыканцы снежня 2001 года знайшлі труп у прыбіральні на аўтастанцыі, а ў пачатку студзеня 2002-га ў ваколіцах Новага Пагоста на вогнішчы — рэшткі спаленага чалавека.


— Уцалелі толькі кісці рук, з іх знялі адбіткі пальцаў і выйшлі на злачынцаў, — успамінае Анатоль Анатольевіч. — Пацярпелым аказаўся жыхар Наваполацка. Яго забілі падчас бойкі ў прыдарожным кафэ і, каб схаваць сляды злачынства, вывезлі надалей і спалілі.


Трывалая нервовая сістэма для супрацоўніка крымінальнага вышуку абавязковая. Анатоль Кунцэвіч гаворыць, што псіхалагічная загартоўка праходзіла паступова. Важна было правільна настройваць сябе. “Так трэба. Такая служба”, — сцвярджаў у думках аператыўнік. Яшчэ адна важная якасць — павышаная ўважлівасць да рэчаў, абставін, інфармацыі.


— Дробязей не бывае, — кажа субяседнік. — Часам рэч, якую звычайны чалавек палічыць смеццем, для аператыўніка стане зачэпкай і дапаможа раскрыць злачынства.


ЗВАНКІ па начах, працоўныя дні да позняга вечара, змененыя планы на выхадныя. Да асаблівасцей службы родныя Анатоля Анатольевіча ставіліся з разуменнем. З жонкай Міраславай Антонаўнай, урачом-тэрапеўтам райпаліклінікі, ажаніліся незадоўга да таго, як уладкаваўся ў міліцыю. Выгадавалі двух сыноў. Старэйшы Аляксей прадаўжае справу бацькі ў аддзяленні крымінальнага вышуку Міёрскага РАУС, часам звяртаецца за кансультацыямі. Малодшы Аляксандр у Мінску, працуе на трактарным заводзе.


У 2005 годзе Анатоль Кунцэвіч пайшоў у адстаўку з пасады начальніка аддзялення крымінальнага вышуку. Праз два гады, калі ў Міёрах у аддзяленні ДАІ пачала дзейнічаць міжраённая экзаменацыйна-рэгістрацыйная група, запрасілі на працу. Старшы майстар па аглядзе транспарта прымае дакументы на рэгістрацыю, выдае нумарныя знакі. Дапамагае былым калегам, калі ў МРЭГ прыязджаюць асобы, што знаходзяцца ў вышуку.


Вольнага часу цяпер больш, рабочы дзень нармаваны. Асенняй парой пасля працы заўзяты грыбнік спяшаецца ў лес. Разам з жонкай едуць на дачу, што непадалёку ад Міёр. Праца на зямлі сілкуе энергіяй.


 ДАТА 5 кастрычніка для Анатоля Анатольевіча застаецца чырвоным днём у календары. З прафесійным святам віншуюць родныя, сябры, калегі. У мабільным тэлефоне шмат нумароў, якія трэба набраць у гэты дзень.


— Служба заканчваецца, а сяброўскія адносіны застаюцца, — заўважае маёр міліцыі ў адстаўцы. — Удзячны былым калегам за ўзаемавыручку і разуменне. Напярэдадні юбілею крымінальнага вышуку хочацца пажадаць ветэранам службы і цяперашнім супрацоўнікам моцнага здароўя, цеплыні сямейнага ачага, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 июня 2019
Александр, Владимир, Георгий, Иосиф, Николай, Павел

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта