Авторизация
 

Рыхтуюцца да перапісу насельніцтва-2019 на Міёршчыне

Алена ВАРОНІНА.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

У Беларусі наступіў чарговы этап падрыхтоўчых работ да перапісу насельніцтва 2019 года. Ужо сёлета з 6 па 30 лістапада будуць працаваць рэгістратары. Яны пройдуць па вуліцах і адзначаць на карце ў планшэце кожны дом, колькасць размешчаных у ім кватэр. Дапамажыце — пастаўце нумар на сваім жыллі.

Штодня старонкі газет і навіны па тэлевізары нагадваюць пра справу дзяржаўнай важнасці — перапіс насельніцтва 2019 года. Наўрад ці хто не чуў просьбу абазначыць сваё жыллё. У асноўным з задачай справіліся: фасады дамоў і адміністрацыйных будынкаў упрыгожылі аншлагі. Гаспадары і ўласнікі пастараліся. Але ёсць і такія, хто не жадае нумараваць жыллё. Праблему абмеркавалі на пасяджэнні часовай раённай камісіі па садзеянні перапісу.

На Міёршчыне будуць працаваць чатыры рэгістратары, кожны абыдзе каля 700 дамоў. Здаецца, не так і шмат. Аднак толькі тады, калі ўсе дамы і кватэры пранумараваны. Калі ўпарта не жадаеце абазначыць сябе на карце, чакайце гасцей. Рэгістратар зойдзе, каб даведацца нумар дома.


Давайце паважаць сябе і людзей. Жадаеце ўвагі і зносін — шукайце іх у іншым месцы. Не адцягвайце работнікаў (у іх проста не хопіць часу, каб пагутарыць з кожным) ад важнай справы.


Штрафаваць за абыякавасць да свайго жылля, роднага горада, краіны не стануць. Усё толькі на сумленнасці і грамадзянскай адказнасці.


Не хочаце “псаваць” фасад дома? Магчыма, назва вуліцы, напісаная фарбай, не ўпісваецца ў вашы планы? Ёсць альтэрнатыва: заказаць аншлаг у павільёне “Фота” па вуліцы Камуністычнай, намаляваць, выразаць з дрэва. Варыянтаў мноства. Калі самастойна не можаце зрабіць і ўсталяваць шыльдачку, звяртайцеся ва УП ЖКГ. Праставяць нумар дома фарбай.


Справіліся з задачай? Звярніце ўвагу на суседнія дамы. Магчыма, пажылая жанчына не ў стане самастойна ўсталяваць аншлаг. Тым больш, калі дом знаходзіцца ў пачатку вуліцы або на перакрыжаванні.


Калі ўсё роўна вырашылі заставацца “ў цені”, уявіце: полымя ахапіла дом, пахне газам або камусьці стала дрэнна. Выклікаем экстраныя службы. У такіх сітуацыях кожная хвіліна на ўліку. Пакуль спецыялісты будуць шукаць ваша жыллё, можа быць позна… Падумайце.

Ад дакладнасці атрыманых дадзеных залежаць дабрабыт і далейшае развіццё рэгіёну. Колькасць насельніцтва ўплывае на фінансаванне, прагназаванне сацыяльна-эканамічнай сферы. Напрыклад, анкетаванне беспрацоўных дапаможа вывучыць рынак працы, стварыць новыя рабочыя месцы. Дадзеныя пра колькасць дзяцей паўплываюць на мэтазгоднасць будаўніцтва школ і садкоў. Інфармацыя пра ўзрост дазволіць спрагназаваць, хто і калі будзе выходзіць на пенсію, каб фарміраваць бюджэт Пенсіённага фонду. Перапіс насельніцтва — гэта погляд на сучаснасць і крок у будучыню.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта