Авторизация
 

Працоўныя будні работнікаў Міёрскага крымінальнага вышуку

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Дата ўтварэння службы крымінальнага вышуку — 5 кастрычніка 1918 года. Пры Галоўным упраўленні рабоча-сялянскай міліцыі стварылі Цэнтральнае ўпраўленне крымінальнага вышуку.

Арэол суровай рамантыкі акружае службу ў крымінальным вышуку. На справе будні оперупаўнаважаных — аб’ёмная, напружаная, непрадказальная работа, дзе не абысціся без пільнасці, фізічнай і псіхалагічнай загартоўкі, логікі і інтуіцыі. 

— Рамантыка толькі ў кіно бывае, і ўсё ж справа ў нас цікавая, — гаворыць начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Міёрскага РАУС Аляксей Сушко. — Калі раскрываем чарговае злачынства, атрымліваем непамернае задавальненне. Ахоплівае своеасаблівы азарт, калі разумееш, што вось-вось злачынца будзе ўзяты. Дадатковы стымул — удзячнасць людзей, якім дапамагаем вярнуць украдзеную маёмасць.


ЗА мінулы год у раёне зарэгістравана 131 злачынства, раскрыты 93. Па словах аператыўнікаў, адна з прычын, па якой не ўдаецца выйсці на зламыснікаў, — значны часавы прамежак паміж здарэннем і паведамленнем пра яго. Напрыклад, увосень ад’язджаюць дачнікі, некаторыя вяртаюцца толькі вясной і заўважаюць, што наведваліся няпрошаныя госці. У такіх злачынстваў шанцаў быць раскрытымі няшмат.


Здараецца, пра крадзеж не паведамляюць зусім. Оперупаўнаважаныя прыгадалі гісторыю з мінулай зімы. У Міёрах у гараджан сталі прападаць рэчы з незачыненых гаспадарчых пабудоў і пакінутыя ў двары: адзенне, бялізна, веласіпеды, дзіцячыя санкі і іншая маёмасць. Зламысніка шукалі амаль два месяцы. Аказалася, чужое забірала сяльчанка, якая часова пражывала ў райцэнтры. Устанавілі каля дваццаці фактаў крадзяжоў. Прычым пра многія стала вядома, калі зламысніцу затрымалі. Да гэтага некаторыя пацярпелыя ў міліцыю не звярталіся.


Аператыўнікі не раз упэўніваліся: злодзей, калі яго не затрымаць пасля першага злачынства, пойдзе за лёгкім хлебам не раз і не два.
У аддзяленні крымінальнага вышуку Міёрскага РАУС шэсць супрацоўнікаў. Начальнік Аляксей Сушко ў органах унутраных спраў дзявятнаццаць год, з якіх сямнаццаць у крымінальнай міліцыі. Старшы оперупаўнаважаны Аляксей Кунцэвіч вызначыўся з прафесіяй яшчэ ў школе, у 2003 годзе скончыў Акадэмію МУС, вакансію ў крымінальным вышуку дачакаўся пяць год таму. У Алега Жука шлях у вышук праходзіў праз будні ўчастковага інспектара міліцыі, інспектара дарожна-патрульнай службы. Восем з чатырнаццаці міліцэйскіх год служыць оперупаўнаважаным Дзмітрый Шокель. У Андрэя Густава выслуга сямнаццаць год, з іх шэсць у крымінальным вышуку.


— Мне пашанцавала, уладкаваўся сюды ў мінулым годзе адразу пасля Акадэміі МУС, — усміхаецца самы малады супрацоўнік Юрый Мацюк.


Розныя шляхі і адно жаданне — змагацца са злачыннасцю, абараняць ад яе грамадства і краіну — прывялі на службу з ненармаваным рабочым днём і бяссоннымі начамі, дзе застаецца месца для небяспекі і непрадказальнасці, дзе нават у выхадны дзень не прынята адключаць мабільны, бо ў любы момант можа спатрэбіцца твая дапамога.


— Пра свой выбар не шкадуем і наўрад ці пагадзіліся б змяніць месца службы, — падкрэслівае начальнік аддзялення. — Крымінальны вышук — не работа, а лад жыцця.


ШТОРАНІЦЫ калегі збіраюцца на планёрку. Абмяркоўваюць падзеі ўчарашняга і планы на сённяшні дзень, дзеляцца версіямі па раскрыцці злачынстваў.


Ва ўсім хаця б аднойчы трэба ўсумніцца, сцвярджаў філосаф. І з гэтым згодныя аператыўнікі. Пакуль не правераць паказанні пацярпелых, сведкаў, падазроных, усё сказанае застаецца пад сумненнем. Лічаць, што ў раскрыцці злачынстваў трэба кіравацца не толькі логікай. Які варыянт развіцця падзей больш верагодны, часта падказвае ўнутраны голас.


Пільнасць і назіральнасць не пакідае па дарозе дадому. Аднойчы, вяртаючыся са службы, Аляксей Кунцэвіч раскрыў злачынства.
— Бачу, ідзе насустрач раней судзімы гараджанін і нясе вялікую сумку з хатнімі нарыхтоўкамі. Прычым сустрэліся за некалькі крокаў ад падвала аднаго з дамоў, — расказвае старшы оперупаўнаважаны. — Мы добра знаёмы з такім кантынгентам, і я дакладна ведаў, што ў яго такіх запасаў няма. Той упэўніваў, што пачастункі перадала цётка з вёскі. Інфармацыю праверылі, яна аказалася несапраўднай. Тады прызнаўся, што ўзяў чужое.


Бываюць здарэнні, з якіх можна складаць анекдоты.
— Учынілі крадзеж у доме міярчан, забралі маёмасць і прадукты харчавання, — прыгадвае Аляксей Сушко. — Было гэта зімовай ноччу. Калі зламыснікі складалі набыткі ў мех, пабіўся слоік з кансерваванымі чырвонымі буракамі. Раніцай па барвовых кроплях на снезе і прыйшлі да злодзеяў. Смяяліся і мы, і яны.


У ЗАПАСЕ супрацоўнікаў крымінальнага вышуку шмат розных выпадкаў са службовых будняў: запамінальных і звычайных, небяспечных і анекдатычных. Таму, гледзячы фільмы пра міліцыю, не смяюцца з праколаў кіношных калег. Ведаюць: на службе ўсё можа здарыцца.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта