Авторизация
 

Добрую справу закруцілі на Міёршчыне

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Пластыкавыя крышкі з-пад напояў, касметыкі, парфуму — гэта магчымасць дапамагчы дзецям і дарослым з інваліднасцю. Арганізатары і валанцёры праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки” маюць намер ператвараць смецце ў грошы і дапамагаць цяжкахворым. 

Прыняць удзел у праекце “Новая жизнь в обмен на крышечки” па сілах кожнаму.

Што мы звычайна робім з крышкамі. Выкідваем у сметніцу. Пасля ўсё трапляе на звалку і гніе сотні год, забруджваючы навакольнае асяроддзе. Больш за чатыры тысячы тон пластыкавых крышак штогод набіраецца па ўсёй краіне. За такую колькасць другаснай сыравіны на перапрацоўчым прадпрыемстве можна выручыць васемсот тысяч долараў.

Замест сметніцы — 
у кантэйнер
ПРА дабрачынны праект з экалагічным складнікам даведалася праз інтэрнэт. Валанцёр з Мінска Вольга Байкова даслала паведамленне “Укантакце” з просьбай размясціць у групе “Міёрскія навіны” інфармацыю пра дабрачынную справу. Прапанавала калектыву рэдакцыі далучыцца да праекта. Ідэю падтрымалі. Тым больш, усё проста: збіраць крышкі, прыносіць іх на працу і ссыпаць у кантэйнер. Для яго выкарыстоўваюць звычайную скрынку ці пластыкавую бутлю з прымацаванымі лістоўкамі, якія можна знайсці ў групе “Новая жизнь в обмен на крышечки” “Укантакце” ў раздзеле “Дакументы” і раздрукаваць. Адзінае пажаданне: крышачкі патрэбны чыстыя. Акцызныя маркі можна не здымаць, яны згараюць пры перапрацоўцы. З унутранага боку павінна быць маркіроўка ў выглядзе трохвугольніка са стрэлак з лічбамі 2, 4 або 5 у цэнтры. Забіраць крышкі з Міёр валанцёр вырашыла сама, паабяцала прывезці дэкаратыўныя кантэйнеры для збору, іх робяць рамеснікі, што падтрымалі праект.


 ПАКУЛЬ чакалі ў госці Вольгу і збіралі крышачкі, стала рассылаць запрашэнні ў групу праекта сябрам. Дабрачыннай справай зацікавілася міярчанка Міраслава Плотнікава. Яны ўсёй сям’ёй разам з сябрамі і знаёмымі некалькі год збіралі крышкі. Толькі для іншай мэты. Дэкарыравалі фасад дома. Творчая задумка ўдалася, а матэрыял застаўся. Крышкавыя запасы вагой каля 15 кілаграмаў аддалі для праекта. Далучыўся да збору міёрскі клуб “Бажэна”, зацікавіліся карыснай справай у дзісенскім аб’яднанні “Залаты ўзрост”. Пагадзіліся ўстанавіць кантэйнер у Міёрскай цэнтральнай бібліятэцы і ў касцёле. Спадзяёмся, праект падтрымаюць іншыя арганізацыі і прадпрыемствы горада і раёна.

Каштоўнасць
пад нагамі
З мінчанкай Вольгай Байковай ідзём па Міёрах. У адной руцэ ў яе ўпакаваныя кантэйнеры, у другой пакет з лістоўкамі.
— Вось крышачка на абочыне, забяру яе,—радасна заўважае Вольга і кладзе ў пакет знаходку.


— Чаму праект Вас зацікавіў? — пытаюся ў новай знаёмай.
— Гэта магчымасць дапамагаць людзям. Заўжды хацела рабіць штосьці карыснае для іншых. Упэўнена, што ў нашай справы ёсць будучыня, — бадзёра адказвае яна.


НА гадзінніку 14.30. Раніцай валанцёр адправіла ў школу дачушку, завяла ў дзіцячы сад сына і ў 9.00 выехала з Мінска. На маршрутцы да Шаркаўшчыны, затым на аўтобусе праз Браслаў у Міёры, пасля пешшу ад аўтастанцыі да рэдакцыі. Шчаслівая, што вернецца дадому з вялікай сумкай крышачак вагой кілаграмаў у пяць.
Хтосьці палічыць нерацыянальным аддаць цэлы дзень і ўласныя сродкі на паездку ў амаль незнаёмы горад дзеля крышак. У валанцёраў праекта погляды іншыя. Іх энтузіям зараджае, і ўжо не звяртаеш увагі на дзіўныя позіркі прахожых, калі падымаеш з канавы бутэльку і адкручваеш крышку.

 Збіраць крышкі
і верыць у поспех
З ПРАЕКТАМ “Новая жизнь в обмен на крышечки” Вольга таксама пазнаёмілася праз інтэрнэт. Выпадкова натрапіла на інфармацыю. Расказвае пра аўтара дабрачыннай справы:


— Арганізатар праекта — маладая юрыст з Мінска Наталля Кунцэвіч. Чалавек з добрай душой і цвёрдым унутраным стрыжнем. Родам з Ліды. У іх сям’і пастаянна дапамагалі людзям, якія мелі ў тым патрэбу. Дабрачыннасць для Наталлі — рэч натуральная.
Аднойчы яна прачытала пра студэнта з Турцыі Кустрыма Ахмеці. У 2011 годзе малады чалавек сустрэў жанчыну, якая несла сына на руках, бо не мела сродкаў купіць яму інвалідную каляску. Хлопец знайшоў спосаб дапамагчы: збіраць пластыкавыя крышкі, прадаваць заводам на перапрацоўку, на выручаныя сродкі купляць каляскі. Ва ўніверсітэце запусцілі акцыю пад назвай “Блакітная крышачка”. Сыравіну на першую каляску сабралі за тры месяцы. Праект ахапіў усю краіну. Валанцёры купілі паўтары тысячы калясак.


Гэтая гісторыя натхніла Наталлю стварыць падобны праект у Беларусі. Да рэалізацыі прыступіла сёлета ў студзені. Падтрымалі родныя, прыйшлі на дапамогу валанцёры. Сустракалася з адмовамі і непаразуменнем, але не дазваляла сабе апускаць рукі.
ДОЎГА размаўляць з Вольгай не выпадае. Ёй трэба спяшацца на аўтобус. Развітваемся са спадзяваннямі на хуткую чарговую сустрэчу і на шырокую падтрымку праекта на Міёршчыне.


Пра новыя пункты збору ў нашым горадзе і раёне, актыўных удзельнікаў раскажам на старонках газеты.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Ідэя Кустрыма Ахмеці прыжылася ў сарака чатырох краінах свету. У Іспаніі 50 мільёнаў крышак ператварыліся ў адзін мільён еўра, за што набылі медабсталяванне для 139 дзяцей. Ва Украіне сабралі 21 тону другаснай сыравіны на пратэзы для ветэранаў вайны. У Нідэрландах з дапамогай крышак будуюць навуковы цэнтр па даследаванні дзіцячай анкалогіі. У Аўстрыі на сродкі ад рэалізацыі набываюць цацкі для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў.

Поспехі праекта “Новая жизнь в обмен на крышечки”
Дзейнічае 89 пунктаў збору ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.
Праект курыруе 61 валанцёр.
Сабралі чатыры тоны крышачак.
На краўдфандзінгавай платформе “Имена” — 954 рублі з 28 580. Сродкі пойдуць на ўстаноўку кантэйнераў, аплату работы двух пастаянных каардынатараў і транспартныя расходы.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта