Авторизация
 

Першы сакратар райкама камсамола Войцех Пабяржын

 — Пра камсамольскую работу я не марыў, ніякіх планаў на гэты конт не распрацоўваў, ведаў яе на ўзроўні пярвічнай арганізацыі, праўда, райвыканкамаўскай, — сведчыць Войцех ПАБЯРЖЫН. — Таму пэўны час знаходзіўся перад вачыма раённага кіраўніцтва. Напэўна, яно нешта ў мне разгледзела, таму кар’ера ў маладзёжнай арганізацыі была імклівай.

АЛЕ аб усім па парадку. Войцех Іванавіч — міярчанін у першым пакаленні. Яго бацькі, звычайныя рабочыя людзі, перабраліся ў раённы цэнтр з хутара ля Снегаў і Аўсянкі, вёсак на граніцы з Браслаўскім раёнам. Пасля Віцебскага педінстытута з дыпломам настаўніка хіміі і біялогіі працоўны шлях пачаў па спецыяльнасці ў СШ №2. Але педагогіцы аддаў толькі год, прыняў прапанову стаць інструктарам райвыканкама. На маладога работніка адразу ўзвалілі прафсаюзныя абавязкі, моладзь абрала намеснікам сакратара пярвічнай камсамольскай арганізацыі. А сам памкнуўся асвоіць юрыспрудэнцыю, паступіў ва Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут. Вось такім бурным аказаўся для яго 1974 год. Пры гэтым імкнуўся старанна працаваць, належным чынам выконваць абавязкі службовыя і грамадскія.


Заканамерна, што тагачасная “кузня кадраў” — райкам партыі — звярнула ўвагу на мэтанакіраванага і перспектыўнага маладога спецыяліста. Нібыта спачатку меркавалі накіраваць у РК ЛКСМБ другім сакратаром, але пасля некалькіх субяседванняў на розных узроўнях вылучылі на пасаду першага сакратара райкама камсамола. Афіцыйна заняў яе ў верасні 1975-га.


 — На той час у апараце райкама камсамола працавалі вопытныя работнікі, — адзначае Войцех Пабяржын. — Мяне пачалі імкліва ўводзіць у курс спраў і маладзёжных праблем другі сакратар Зоя Крот (лічу, што тады яе незаслужана абышлі з павышэннем па пасадзе), сакратар па рабоце са школьнай моладдзю і піянерамі Жэня Тамашэвіч (Кандрацьева), загадчык аргаддзела Эдзік Кудраўцаў, загадчык сектара ўліку Галіна Кліманская. Тым больш, што прыкладна праз месяц павінна была адбыцца чарговая справаздачна-выбарная камсамольская канферэнцыя.


ПРА ТОЕ, чым жыла раённая камсамолія, сведчаць матэрыялы гэтай 19-й канферэнцыі. Тэзісна нагадаю, што гаварыў дакладчык Войцех Пабяржын у якасці першага сакратара РК ЛКСМБ з трыбуны РДК 22 кастрычніка 1975 года.


— Звыш дзвюх тысяч камсамольцаў Міёршчыны ўключыліся ў патрыятычны рух “Пяцігодцы — ударная праца, майстэрства і пошук маладых!”, з іх у сельгасвытворчасці занята каля 800, 80 працавала ў меліярацыі. У авангардзе сацыялістычнага спаборніцтва ішлі пярвічныя арганізацыі калгасаў імя Цітова, “Парыжская камуна”, “Рассвет”. Вялікую работу па мабілізацыі моладзі на ўдарную працу праводзілі камітэты камсамола калгасаў “Баявы партызан”, “Запаветы Леніна”, імя Пушкіна, саўгаса “Міёрскі”. Так, у “Баявым партызане” на веснавой сяўбе працавала пяць камсамольска-маладзёжных экіпажаў, пераможцам прызнаны калектыў у складзе трактарыстаў Канстанціна Варонькі і Сяргея Свярдла і сеяльшчыка Аляксея Сцепулёнка. Экіпаж Мікалая Капыльскага з “Запаветаў Леніна” стаў лепшым на пасадцы бульбы. На жніве дзейнічала 30 камсамольска-маладзёжных экіпажаў, лепшых вынікаў дабіліся Уладзімір Пірог з калгаса імя Чапаева, Віталь Сахонька і Іван Круш з імя Кірава. На адвозцы зерня лепшыя вадзіцелі Уладзімір Рынкевіч з “Перамогі”, Валерый Жугер з “Маладой гвардыі” і Уладзімір Пахірка з “Парыжскай камуны”. У “Міёрскім” дзейнічала камсамольска-маладзёжная брыгада па падрыхтоўцы глебы да сяўбы азімых.


АКТЫЎНА ўдзельнічалі ў спаборніцтве за павелічэнне надояў даяркі Вера Варонька з “Баявога партызана”, Людміла Цэпава з імя Мічурына, Людміла Глебка з “Маладой гвардыі”.


У рух за камуністычную працу ўключыліся камсамольцы вузла сувязі, КБА, райспажыўсаюза і іншых, за званне ўдарнікаў змагалася больш за 450 членаў ВЛКСМ.


Актыўна ўдзельнічалі ў аглядзе тэхнічнай творчасці камсамольцы сельгастэхнікі, хлебакамбіната, камбікормавага завода, мясакамбіната.


 Значна паболела маладых спецыялістаў у сельгасвытворчасці, іх стала 150. Дакладчык адзначыў цікавы вопыт сумеснай работы школ і калгасаў па замацаванні моладзі на вёсцы, найперш калгаса “Язна” і Язненскай СШ. Умела працавалі ў гэтым напрамку камсамольцы Цвецінскай, Павяцкай, Мальцаўскай школ, калгасаў імя Мічурына, “1-е Мая”.


Пастаўлены задачы па паляпшэнні прафарыентацыі выпускнікоў, агульнаадукацыйнай і палітычнай вучобы працуючай моладзі, прававога выхавання падрастаючага пакалення і па іншых напрамках.


РЭАЛІЗАЦЫЮ намечанага канферэнцыяй для Войцеха Іванавіча перапыніла служба ў арміі. Пасля вяртання ў раён зноў узначаліў камсамольскую арганізацыю, цяпер пераняў эстафету з рук Зоі Крот. Перад ад’ездам на павышэнне ў Віцебск Зоя Карпаўна ў дакладзе на 20-й канферэнцыі ў лістападзе 1977-га адзначыла, што спаборніцтва сярод моладзі набыло новы размах. Ганаровага права сфатаграфавацца ў Крамлі і ля авеянай славай “Аўроры” ўдастоены даярка калгаса “Запаветы Леніна” Зінаіда Лаўрэнава і швачка РКБА Алена Кучко. У сельскай гаспадарцы дзейнічала 37 камсамольска-маладзёжных экіпажаў, лепшымі трактарыстамі прызнаны Мечыслаў Пушкель з “Ленінскага шляху” і Сяргей Алеська з “1-га Мая”. Шырока разгарнулася настаўніцтва ў райспажыўсаюзе, дзе толькі Валянціна Кураш падрыхтавала шэсць вучняў і чатырох стажораў. Яна стала дэлегатам 1-га рэспубліканскага злёту настаўнікаў моладзі.


У 1978 годзе камсамолу споўнілася 60. У рапарце да юбілейнай даты, а над ім працаваў ужо Войцех Іванавіч, вызначаны ўклад моладзі Міёршчыны ў агульныя дасягненні. У прыватнасці, на жніве дзейнічалі 34 камсамольска-маладзёжныя экіпажы і тры ўборачныя звяны. Рэкардсменам стала звяно Віктара Развадоўскага з “Парыжскай камуны” — намалаціла 540 тон зерня з 210 гектараў. Паказчыкі экіпажа Антона Кашкура і Уладзіміра Вішнякова з “Гіганта” — 241 тона са 121 гектара. Добрыя вынікі забяспечыў экіпаж Уладзіміра Высоцкага і Аляксандра Лагуна з “Запаветаў Леніна”.


ДАЯРКУ з “Баявога партызана” Веру Варонька ўзнагародзілі значком ЦК ВЛКСМ “Маладому перадавіку жывёлагадоўлі”, а Тамара Яцкевіч з “Язна” стала дэлегатам 26-га з’езда ВЛКСМ. Рабочая хлебазавода Тамара Мядзвецкая выйшла пераможцай абласнога агляду “Лепшы па прафесіі”. Агранома з “Перамогі” Клаўдзію Пятрову адзначылі ордэнам “Знак пашаны”, абралі дэпутатам абласнога Савета.
Увогуле ў юбілейным спаборніцтве ўдзельнічала звыш 1900 камсамольцаў, 64 з іх датэрмінова выканалі гадавую праграму, у тым ліку намеснік сакратара камсамольскай арганізацыі ПМК-47 Пётр Рымко.


Камсамольцы калгаса “Ленінскі шлях” адпрацавалі два выхадныя дні, каб пералічыць заробак у Фонд міру. Хлебазавадчане выканалі гадавы план да юбілейнага даты.


Масавым стаў рух “Жывеш у вёсцы — ведай тэхніку”. За два гады тэхнічныя спецыяльнасці асвоілі больш за паўтысячы чалавек, сярод іх шмат камсамольцаў з “Язна” і “Запаветаў Леніна”. Развіццё атрымала работа пад дэвізам “Жывёлагадоўля — ударная справа камсамола”. На фермах створаны два камсамольска-маладзёжныя калектывы. Заслуга заатэхніка-камсамолкі Ганны Швед — штодзённыя прывагі свіней у калгасе “Гігант” складалі 410 грамаў. Клапацілася пра павышэнне прадуктыўнасці жывёлы галоўны заатэхнік, сакратар камсамольскай арганізацыі калгаса імя Кірава Валянціна Жолудзева.


ВЫКЛАДЧЫКІ музычнай школы ў гонар 60-годдзя ВЛКСМ арганізавалі музычны лекторый.
Уклад школьнай камсамоліі: 1949 вучняў займалася на “добра” і “выдатна”, 11 камсамольцаў закончылі сярэднюю школу з залатымі медалямі.


334 удзельнікі Ленінскага заліку датэрмінова выканалі асабістыя планы дзевяці месяцаў 1978 года.
— Цікава, што сабой уяўляла раённая камсамольская арганізацыя ў юбілейным 1978 годзе?


— Яна аб’ядноўвала ў сваіх радах 3,5 тысячы юнакоў і дзяўчат у 109 пярвічных арганізацыях, 60 з якіх узначальвалі маладыя камуністы, — дакладваў Войцех Іванавіч на 15-ай раённай партыйнай канферэнцыі. — Сярод іх 1,5 тысячы рабочых і калгаснікаў, больш за 300 інжынераў, тэхнікаў, спецыялістаў сельскай гаспадаркі, 160 настаўнікаў і ўрачоў.


Маладая ініцыятыва нараджала новых перадавікоў вытворчасці. У летапіс камсамольскай арганізацыі ў наступным годзе запісаны імёны трактарыстаў з “Язна” Пятра Карповіча і Васіля Юршэвіча, Сяргея Александроўскага і Пятра Рудака, што вызначыліся на сяўбе. Выдатна працавалі на жніве вадзіцель Іосіф Сцефановіч з “Гіганта”, механізатары Мікалай Талапіла со “Шляху да камунізму” і Мікалай Сцяпанаў з “Ленінскага шляху”.


Нараджаліся новыя ініцыятывы: у будаўніцтве — працаваць з уласным кляймом якасці, на мясакамбінаце — прысвойваць вырабам дзяржаўны Знак якасці, сярод рабочай моладзі — кожнаму сярэднюю адукацыю. Непасрэдна ў пярвічнай арганізацыі калгаса “Гігант” — аб’явіць дарогу Александрова-Орцы камсамольскай будоўляй, у “Баявым партызане” — стварыць камсамольска-маладзёжную ферму. Між іншым, камсамольскі важак калгаса “Язна” Тамара Яцкевіч такую ферму “Курылавічы” ўжо ўзначальвала. Пад яе кіраўніцтвам дзесяць маладых даярак дэманстравалі поспехі па павышэнні надою і яго якасці.


АДНАК даклад першага сакратара РК ЛКСМБ Войцеха Пабяржына на 21-й справаздачна-выбарнай канферэнцыі ў лістападзе 1979-га быў больш крытычным: у шэрагу калектываў у спаборніцтве моладзі шмат фармалізму, камсамольска-маладзёжных калектываў не более, конкурсы прафесійнага майстэрства не атрымалі патрэбнага развіцця, са старшакласнікаў не фарміруюцца брыгады і звенні для летняй працы на фермах, а выпускнікі больш арыентуюцца на горад, праблемай застаецца эфектыўнасць палітычнай вучобы, большай увагі патрабуюць падлеткі, часта мяняюцца піянерважатыя, толькі пакладзены пачатак стварэнню музеяў народнай славы…


— Чым выклікана гэтая крытычнасць?
— Напэўна, я рос у разуменні праблем дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, калі гаварыць сучаснай мовай, таму было імкненне надаць больш сістэмнасці ў дзейнасці раённай камсамольскай арганізацыі.


— Працытаваныя, хаця і сцісла, старыя дакументы дазваляюць адчуць атмасферу эпохі, але і яны не ствараюць поўнай карціны мінулага. Што “засталося за кадрам”?

— Правільна заўважылі, што на першым плане знаходзіліся працоўныя справы маладых, спаборніцтва, вучоба. Цяпер зусім не зважаецца, што асноўнай задачай было камуністычнае выхаванне юнакоў і дзяўчат. Камсамол з’яўляўся рэзервам не толькі партыі, але і школай будучых кіраўнікоў, арганізатараў, наогул, актыву. А выхаванне падрастаючага пакалення, адбор і падтрымка здольных, дапамога ў вызначэнні жыццёвага шляху — гэта актуальна для ўсіх часоў і любога грамадства.


У ТАКІМ плане выкарыстаная дакументальная аснова ўпускала таксама шмат, найперш — штодзённыя справы. Камсамольскае жыццё — не толькі канферэнцыі, пленумы, пасяджэнні, сходы, рапарты. Найперш гэта праца ў пярвічных арганізацыях, вырашэнне жыццёвых пытанняў на месцах. Моладзь пазнавала ўласныя магчымасці і здольнасці ў спартыўных спаборніцтвах, турыстычных злётах, мастацкай самадзейнасці, грамадскіх справах. На карысныя пачынанні мы накіроўвалі так званыя “привлечённые средства” — заробленае на суботніках і нядзельніках, ад здачы макулатуры і металалому. Шэфствавалі над школамі і піянерыяй. Пералічыць усё цяжка…


— Але ж нешта запомнілася асабліва…
— Ёсць і такія моманты. Напрыклад, як у цяжкі для жывёлаводаў раёна год вёў праз багну атрад з паўсотні хлопцаў-камсамольцаў на Яльнянскія астравы для корманарыхтоўкі. Вось у такіх акцыях правяралася адказнасць, здольнасць, стойкасць, “гартавалася сталь”.

Камсамольскае жыццё — не толькі канферэнцыі, пленумы, пасяджэнні, сходы, рапарты. Найперш гэта праца ў пярвічных арганізацыях, вырашэнне жыццёвых пытанняў на месцах.

З удзячнасцю за ўспаміны, Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта