Заплатим меньше за интернат?
gazeta 27-09-2018, 09:51 1 112 ГрамадстваФедэрацыя прафсаюзаў Беларусі лічыць недастатковымі меры па зніжэнні платы за інтэрнат.
У рамках маніторынгу цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі неаднаразова акцэнтавала ўвагу на істотным павышэнні кошту платы за інтэрнат. Яшчэ ў сакавіку бягучага года заўважыла, што ў сярэднім па краіне пражыванне ў інтэрнаце падаражэла на 17-28%, у асобных рэгіёнах — на 70%.
Занепакоенасць выклікана перш за ўсё тым, што ў інтэрнатах пражываюць не самыя забяспечаныя грамадзяне краіны. Да прыкладу, у работнікаў шэрагу прадпрыемстваў на гэтыя расходы ідзе больш за 30% ад заробку. Нагадаем, што Федэрацыя прафсаюзаў звярнулася ва Урад з прапановай увесці паніжальныя каэфіцыенты пры аплаце за пражыванне ў інтэрнатах, а таксама ўлічыць прэферэнцыі для пенсіянераў і іншых уразлівых катэгорый грамадзян.
Па даручэнні Саўміна аблвыканкамы прынялі інструкцыі, у якіх прадугледзелі магчымасць прымянення паніжальных каэфіцыентаў. Аднак у шэрагу выпадкаў уласнікі інтэрнатаў ці праігнаравалі гэта рашэнне, ці абмежаваліся максімальным зніжэннем. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі лічыць прынятыя меры недастатковымі і сумесна з Дзяржкантролем працягвае трымаць пытанне ў полі зроку.
Акрамя гэтага, у жніўні ФПБ традыцыйна аналізавала цэны на школьныя тавары: наборы адзення, бялізны, абутку і канцылярскія прылады. Так, сярэдні кошт школьнай экіпіроўкі для хлопчыка-першакласніка склаў 619 рублёў (рост па адносінах да мінулагодняга — 6,5%), для дзяўчынкі — амаль 656 рублёў (павышэнне на 4,5%). Дастаткова стабільная сітуацыя за апошнія чатыры месяцы назіраецца і па цэнах на прадукты харчавання. Зніжаецца кошт сезоннай садавіна-агародніннай прадукцыі. У той жа час рабочая група ФПБ адзначыла рост цэн на бабовыя (на 22%), ячневыя крупы (на 21%) і птушку (18%). Прычым падаражэнне птушкі адзначаецца на працягу апошніх трох месяцаў.
“Мы лічым гэта павышэнне цэн неабгрунтаваным і адрасуем пытанне МАРГ і Камітэту дзяржкантролю. Паралельна правядзём сваё ўласнае “народнае расследаванне”, — падкрэсліла намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч.
Алена УСЦІНАВА.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.