Авторизация
 

Зоя Крот па-ранейшаму лічыць сябе ў радах ВЛКСМ

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Настойлівасці і мэтанакіраванасці Зоі Крот заўсёды хапала. Што гэта сапраўды так, магу пацвердзіць з успамінаў сваёй маладосці. Калі Зоя Карпаўна, тады яшчэ проста Зоя, прыйшла ў апарат райкама камсамола, яна менавіта такімі якасцямі ў справе і жыцці запомнілася мне, члену бюро і няштатнаму сакратару РК ЛКСМБ. Якімі б цікавымі ні былі прапановы правесці вольны час, ніколі не пакідала рабочае месца, пакуль не закончыць усе справы.

На любым мерапрыемстве Зоя Карпаўна знойдзе хвіліну, каб падысці да знаёмага міярчаніна і пацікавіцца навінамі з родных мясцін, сказаць добрае слова, калі трэба — падтрымаць земляка. Камсамольскі гарт не прахо- дзіць з гадамі, яна па-ранейшаму лічыць сябе ў радах ВЛКСМ. Цяперашнім пераемнікам, членам БРСМ жадае добрых настаўнікаў і далучэння да ўсяго, чым жывуць грамадства і краіна. Сцвярджае, што гэта надае сіл.

Такія станоўчыя якасці у першую чаргу выхавала вясковае дзяцінства. Узорам працавітасці былі бацька — палявод калгаса імя Дзяржынскага, маці — работнік сельскага Савета. Разам з малодшай сястрой Оляй дапамагалі па гаспадарцы: палолі градкі, даілі карову, выганялі яе на пашу і прыводзілі дадому, даглядалі іншы статак, падтрымлівалі парадак у хаце.


У Туркоўскай школе ўзорам для дзяўчынкі стала бяззменная піянерважатая Аліна Сарока. Гэта ж трэба, на такой “дзіцячай” пасадзе знаходзіцца да самай пенсіі! І пры гэтым з’яўляцца аўтарытэтам для піянерскага актыву ўсяго раёна. Было што пераняць у яе па правядзенні піянерскіх кастроў, лінеек і збораў, іншых мерапрыемстваў.


Як уступіла ў камсамол і абралі сакратаром класнай пярвічкі, прыглядалася да сакратара школьнай арганізацыі Люсі Протас, сабранай і патрабавальнай. Таму з правядзеннем сходаў, зборам узносаў, выпускам насценгазеты, арганізацыяй шэфскіх спраў праблем не ўзнікала. Пры ўсім гэтым Зоя пастаянна ўдзельнічала ў школьных мерапрыемствах, актыўнічала ў культурным і спартыўным жыцці, нават з хлопцамі ганяла ў футбол.


Па вечарах у клубе ўсім запраўлялі маладыя спецыялісты калгаса — удзельнікі мастацкай самадзейнасці. Ад іх імкнулася не адставаць і Зоя, чытала са сцэны вершы, разыгрывала інтэрмедыі.


Актыўнасць не перашкаджала вучыцца на “добра” і “выдатна”.
Не вызначыла да выпускных экзаменаў, кім хоча стаць. Прыслухалася да парады маці выбраць медыцыну. “У каго-каго, а ва ўрача заўсёды будзе работа”, — разважала Марыя Аляксандраўна, якая сама прайшла толькі чатыры класы польскай школы, хаця і з такой адукацыяй была граматным чалавекам.


 Адолець заўсёды высокі конкурс у Віцебскі медінстытут Зоя не змагла. А час які: камсамольская рамантыка заклікала юнакоў і дзяўчат на ўзвядзенне Наваполацкага нафтаперагоннага завода, Новалукомльскай ГРЭС, Аршанскага льнокамбіната… І гэта толькі на Віцебшчыне. За камсамольскай пуцёўкай на будаўніцтва беларускага энергетычнага гіганта скіравалася ў Міёрскі райкам камсамола. Аднак сакратар па рабоце са школьнай моладдзю Надзея Шчарбакова пасля працяглай гутаркі прапанавала ёй не такую невядома-рамантычную, затое добра знаёмую працу — піянерважатай у Дворнасельскай СШ. Гэта за 30 кіламетраў ад дома і зусім побач з райцэнтрам, не больш за гадзіну на дарогу пешшу, калі няма спадарожнага транспарта. Як не пагадзіцца?


З прыходам новай важатай у школе актывізавалася не толькі піянерская работа. Зоя Карпаўна стала добрым памочнікам класных кіраўнікоў, удзельнічала ў падрыхтоўцы бацькоўскіх сходаў, афармленні нагляднай агітацыі. Завочна паступіла ў Даўгаўпілскі педінстытут.


Актывіст ветэранскага руху Зоя Родзіна прыгадвае: “Я была старшакласніцай Дворнасельскай школы, калі старшай піянерважатай у нас стала Зоя Карпаўна. Яна займалася не толькі піянерскай, але і камсамольскай арганізацыяй. Нашу нястрымную энергію ўмела накіроўвала ў карыснае рэчышча. Рыхтавалі розныя мерапрыемствы. З канцэртамі выязджалі ў навакольныя вёскі, клубы.

Запомнілася выступленне ў чырвоным кутку на ферме ў Свярдлах. Цесныя ўзаемаадносіны захаваліся і пасля, менавіта дзякуючы яе падтрымцы я атрымала накіраванне на курсы культработнікаў пры музычным вучылішчы”.


Заўсёды патрэбны багаж — старанне ў працы і імкненне вучыцца — прывялі Зою Карпаўну спачатку ў раённы Дом піянераў, затым — у апарат райкама камсамола. Штатную камсамольскую работу пачынала загадчыкам сектара ўліку членаў ВЛКСМ і фінансаў Міёрскага РК ЛКСМБ. Сцвярджае, што прыйшла з баявым настроем: нічога нельга пускаць на самацёк, патрэбны пастаянны самакантроль. Працавала нейкі час пад кіраўніцтвам сакратара РК ЛКСМБ Часлава Кашкура, які цяпер узначальвае раённую ветэранскую арганізацыю.


“Зоя Карпаўна запомнілася адказным работнікам, — апавядае Часлаў Станіслававіч, — за кароткі перыяд навяла ідэальны парадак у сектары ўліку, не стала праблем з узносамі. Калі была патрэба, працавала па выхадных. Пры гэтым заставалася камунікабельным чалавекам, добрай з людзьмі”.


Яшчэ адзін штрых у яе характары адзначае Людміла Бяззубенак, якая пад кіраўніцтвам Зоі Карпаўны значна пазней была занята ў сістэме сацыяльнай абароны насельніцтва: “Зоя Крот выключна справядлівы чалавек”.


Нямала ўрокаў прыпаднесла ёй жыццё. З іх рабіла для сябе высновы, якія не дазвалялі паўтарацца пралікам. У Зоі Карпаўны склалася выдатна не толькі камсамольская кар’ера, дзе прайшла ўсе прыступкі да пасады першага сакратара Віцебскага абкама камсамола.


Пасля заканчэння акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС у 1982 годзе стала сакратаром, а затым старшынёй абласнога савета прафсаюзаў, намеснікам старшыні абласнога Савета дэпутатаў, старшынёй савета па справах рэлігій і нацыянальнасцей, старшынёй камітэта па працы і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Была выбрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання. У якасці грамадскай нагрузкі дваццаць гадоў бяззменна ўзначальвала абласны савет жанчын. Цяпер працягвае актыўнае жыццё, на чале пярвічнай арганізацыі ветэранаў аблвыканкама, у якой налічваецца каля шасці соцен чалавек. А гэта, як і раней, пастаянныя клопаты, чужыя праблемы, грамадскія мерапрыемствы.


Любімая песня? Камсамольскіх шмат, усе яны блізкія па настроі, аднак самая дарагая — “Надзея”.
Самая памятная сустрэча? З Пятром Міронавічам Машэравым неўзабаве пасля абрання першым сакратаром абкама камсамола. Яна адбылася ў Мінску на ўрачыстым пленуме ЦК ЛКСМБ, які прысвячаўся 60-годдзю камсамола. Не забыць сустрэчы з Валянцінай Церашковай, Індзірай Гандзі.


Што чытае? Класіка, творы Чэхава, Буніна, Купрына, з беларускіх аўтараў—Васіля Быкава. Па-іншаму ўспрымаецца сумны ў школе Фёдар Дастаеўскі.


Пажаданне маладым: пастаяннага ўдасканалення, пошуку і дасягнення пастаўленых мэт. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта