Стать рабочим на Миорщине—легко

 На прадпрыемствах і ў гаспадарках раёна 112 вакансій. Пераважна там чакаюць падрыхтаваных рабочых, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць кваліфікацыю трактарыста, вадзіцеля, аператара машыннага даення і іншых спецыялістаў, патрэбных вёсцы. Перыяд, калі вытворчасць запрашала проста падсобных рабочых, рознарабочых, даўно мінуў. Невыпадкова ў школах уводзіцца асваенне рабочых спецыяльнасцей, не спыняюць дзейнасць прафесійна-тэхнічныя вучылішчы і каледжы.

Калі рабочай спецыяльнасці няма, дапаможа наш аддзел занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. У першую чаргу камплектуем змену для Цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых Міёрскага райсельгасхарчу. Там 10-15 кастрычніка пачнуцца заняткі будучых трактарыстаў. Курсантам прадугледжаны пэўныя льготы: стыпендыя, аплата штодзённага праезду на вучобу і назад, гарантаванае працаўладкаванне пасля атрымання пасведчання механізатара.


Можам разгледзець і іншыя варыянты. Звяртайцеся.


Ігар ШВЕЦ, начальнік аддзела занятасці.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.