Авторизация
 

Вынікі Дня інфармавання ў Завуццеўскім сельсавеце

  Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота аўтара і Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кіраўніцтва раёна, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў райвыканкама, служб, дэпутаты раённага Савета вывучылі пытанні жыццезабеспячэння, навядзення парадку на зямлі ў населеных пунктах Завуццеўскага сельсавета. Вынікі гэтай работы прааналізавалі ў мінулы чацвер, пасля сустрэч з вяскоўцамі ў калектывах і па месцы жыхарства. Ходам пасяджэння кіраваў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.

Пра набалелае—
з парога
Рабочая група пад кіраўніцтвам намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктара Гагалінскага ў адміністрацыйным будынку ААТ “Папшулі” гутарыла пераважна з жаночай аўдыторыяй. Незалежна ад прафесіі і месца занятасці, галоўная місія кожнай  —клапаціцца пра сям’ю, выпраўляць блізкіх з дому накормленымі. На падворках гадуюць жывёлу. Сёлета з агародаў сабралі добры ўраджай, з лясоў і балота таксама дароў багата. Аднак для прыгатавання страў неабходны і купленыя прадукты. Толькі ў мясцовым магазіне спажывецкі кошык не напоўніш. Як заўважаюць гаспадыні, няма каўбасы, наогул ніякіх мясных вырабаў. Сталі трапляць у разрад дэфіцыту нават соль, цукар, сланечнікавы алей. Запатрабаваны на сяле гумовыя боты, спецадзенне, што таксама знікла з прылаўкаў. За мясцовага прадаўца сяльчане — гарой. Упэўнены, яна не вінавата, бо фарміруе і падае заяўкі своечасова. Толькі ці ўважліва вывучаецца пакупніцкі попыт у райспажыўтаварыстве? Не разумеюць у Папшулях і метад работы электрасетак, чаму работнікі не ўбіраюць за сабой высечанае кустоўе. Гэтыя пытанні давядзецца вырашаць адрасатам.

 Ведаць
і падпарадкоўвацца
У дзелавой размове перш-наперш Віктар Гагалінскі нагадаў пра перапіс насельніцтва, які пройдзе ў кастрычніку 2019 года. Важнае ў жыцці краіны мерапрыемства дазволіць не толькі вызначыць колькасны склад насельніцтва, але і атрымаць яго сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі. Збірацца персанальныя дадзеныя будуць па вызначаным пераліку пытанняў. Цяпер удакладняюць адрасы, каб стварыць своеасаблівую навігацыю для перапісчыкаў з планшэтамі. Кожнаму гаспадару трэба ўстанавіць ці паднавіць аншлаг з нумарам свайго дома і назвай вуліцы. Дарэчы, цудоўны прыклад для пераймання падаюць па Маладзёжнай у Цвеціне.
Нагадалі пра ўмацаванне бяспекі і дысцыпліны, папярэджанне вытворчага траўматызму, згодна з Дэкрэтам №1. Як правіла, атрымліваюць траўму ці гінуць на працоўных месцах пераважна з-за асабістай халатнасці і абыякавасці. Віктар Уладзіміравіч падкрэсліў, што парадак і дысцыпліна, самасвядомасць павінны прысутнічаць у кожным калектыве і перш за ўсё ў нашых думках і душах. Над гэтым трэба няспынна і мэтанакіравана працаваць.


Самую актыўную пазіцыю і вяскоўцам, і на вытворчасці раілі заняць у справе навядзення парадку ў дварах, на прылеглых тэрыторыях. Усё элементарна: аднойчы стварыць, а пасля толькі падтрымліваць. Бытавыя адходы неабходна ўтылізаваць ва ўстаноўленых месцах. На іх вываз заключаюцца адпаведныя дагаворы. Асаблівага клопату патрабуюць і хаціны, дзе даўно не цепліцца жыццё. Калі не атрымліваецца іх пастаянна даглядаць, трэба дэманціраваць і ўключаць вызваленыя ўчасткі ў гаспадарчы абарот.


 Актуальныя і пытанні пажарнай бяспекі ў жыллёвым фондзе. Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Уладзіслаў Кісель паведаміў, што сёлета па рэспубліцы зарэгістравалі 4312 пажараў, на якіх загінуў 341 чалавек, з іх восем дзяцей. У вобласці — 653 вогненныя трагедыі, агонь пазбавіў жыцця 67 чалавек, у тым ліку дзіця. У нашым раёне 17 пажараў і адна ахвяра ў Дзісне.


Сярод асноўных прычын бяды — неасцярожнае абыходжанне з агнём, няспраўнасць пячнога ацяплення, электрасетак і электраабсталявання. Таму перад ацяпляльным сезонам важны наказ: пачысціць, атынкаваць і пабяліць дымаходы, заканапаціць трэшчыны. Адыходзячы з дому, трэба абясточваць усе, акрамя халадзільніка, электрапрыборы. Важны элемент у домаўладаннях — аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія дапамогуць своечасова зрэагаваць на небяспеку.


Оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РАУС Андрэй Гарноўскі папярэдзіў пра добрасумленнае выкананне абавязкаў на рабочых месцах. Строга караецца законам скажэнне інфармацыі, дзелавой дакументацыі, статыстычных дадзеных. Вяскоўцам нагадалі быць пільнымі, звяртаць увагу на незнаёмцаў. Нягледзячы на шматлікія папярэджанні пра махляроў, ім часта адчыняюць дзверы ў дамах. Паспрыяе правапарадку цеснае супрацоўніцтва сяльчан з участковым інспектарам.


Пакрысе настае пара вірусных інфекцый. Медыкі ўпэўнены, што ў многіх выпадках выратуе прышчэпка ад грыпу. Спецыяліст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Юлія Любезных раіла лепш рабіць яе ў верасні ці кастрычніку. Каб выпрацаваўся імунітэт, павінна прайсці ад двух да чатырох тыдняў. Вакцына дапамагае пазбягаць сур’ёзных наступстваў захворвання, якія небяспечныя для жыцця, а грып працякае ў лёгкай форме.

Віды на мясцовыя
“славутасці”
Пасля сустрэч з насельніцтвам мерапрыемства перамясцілася пад дах райвыканкама. У ходзе абмеркавання ўбачанага і пачутага ўсе пытанні ўзяты на кантроль, найперш просьбы адзінокіх пажылых. Найбольш нараканняў на пустыя паліцы ў магазінах Завуццеўскага сельсавета. Спрадвечная праблема — стан мясцовых дарог. Шмат дзе трэба пераадольваць глыбокія калдобіны. Ёсць прыдарожныя канавы, якія апанаваў лазняк. За разгалістымі кустамі схаваліся ўказальнікі населеных пунктаў, часам іх наогул няма. Не вырашана праблема аварыйнага моста ў Клімятах. Праз яго немагчыма даставіць газавыя балоны ў двары, не даязджае да пажылых пакупнікоў і гандлёвае абслугоўванне.


У Завуццеўскім сельсавеце патрабуюць большага парадку тэрыторыі гаспадарчых аб’ектаў ААТ “Папшулі”, асабліва ферм. Наваколлі аблюбаваў баршчэўнік. Лепш трэба даглядаць і месцы пахаванняў, не ўсе агароджаны. Над гэтым давядзецца працаваць у бліжэйшы час.


Ад насельніцтва паступалі просьбы, слушныя прапановы, а таксама падзякі. Добрыя словы гучалі ў адрас аўталаўшчыка Ігара Машары і начальніка перасоўнага паштовага аддзялення Дзмітрыя Піскуна, у якіх чулыя сэрцы, сумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта