Авторизация
 

Майстар Міёрскага вучэбнага цэнтра

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

20 верасня майстру вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых райсельгасхарчу Эдуарду МАСЛУ споўнілася 65. Юбіляра павіншаваў начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр ШОКЕЛЬ і ўручыў Ганаровую грамату за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у вытворчае навучанне кадраў масавых прафесій для сельскагаспадарчай галіны Міёршчыны. Найлепшыя пажаданні выказаў кіраўнік пярвічнай ветэранскай арганізацыі Пётр ПЯТРОЎ. Да віншаванняў і пажаданняў далучыліся калегі.

Эдуард Уладзіміравіч працуе ў Цэнтры практычна з першых дзён яго стварэння, з верасня 1987 года. Рашэннем раённага Савета дэпутатаў вучэбны пункт пры райсельгастэхніцы той восенню пераўтвораны ў вучэбна-курсавы камбінат. Яго ўзначаліў Васіль Карвацкі. Асноўным клопатам кіраўніка і абноўленага калектыву стала стварэнне належнай матэрыяльнай базы. Праз пэўны час вучэбныя класы ўласнымі сіламі абсталявалі на базе цяперашняга санаторыя “Расінка”, потым перабраліся ў будынак Маляўскай школы, нарэшце, заняліся аднаўленнем двухпавярховага будынка на тэрыторыі райсельгасхіміі. Зрабілі прыдатнымі для заняткаў вучэбныя памяшканні, давялі да ладу сістэму ацяплення, гаражы. Штат работнікаў даволі вялікі, усе майстры па адукацыі і прызванні, кожнаму давялося папрацаваць. Пры гэтым адначасова вучылі і перавучвалі трактарыстаў некалькіх катэгорый, аператараў машыннага даення, рабочых іншых спецыяльнасцей.


Для работы ў такім Цэнтры Эдуард Масла меў неабходную падрыхтоўку і практычны вопыт. Закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Працаваў галоўным інжынерам у калгасах “Гігант” і “Парыжская камуна”. Аднак як стаў выкладчыкам, са зменай праграм, укараненнем новых спецыяльнасцей неаднаразова сам вучыўся і перавучваўся. Цяпер у Цэнтры займаецца група “качагараў” — машыністаў і аператараў па абслугоўванні паравых і ваданагравальных катлоў. Каб мець права рыхтаваць такіх спецыялістаў, Эдуарду Уладзіміравічу давялося і самому асвоіць новую справу, каб затым здаць экзамены ў рэгіянальным прадстаўніцтве Праматамнагляду.


Сельгаспрадпрыемствам раёна зараз патрэбна 37 механізатараў шырокага профілю. Цэнтр набірае новых слухачоў. Пажадалі рыхтаваць трактарыстаў і падабралі для гэтага маладых людзей гаспадаркі “Узмёнскі край”, “Чэрасы”, “Туркова”, “Цітова”, “Дрыгучы” і іншыя. Заняткі пачнуцца ў кастрычніку, значыць, і майстар Эдуард Масла прадоўжыць перадачу сваіх тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў новаму пакаленню сельскіх механізатараў.


Кола інтарэсаў Эдуарда Уладзіміравіча не абмяжоўваецца толькі вытворчымі справамі. Са школьных гадоў вялікі прыхільнік спорту. Калісь з вясковай моладдзю, тады яе было шмат, у родных Орцах арганізоўваў спаборніцтвы па валейболе і футболе летам, па хакеі на возеры — зімой. Потым абараняў гонар інстытута ў складзе футбольнай каманды. Галоўным інжынерам у калгасах выконваў вытворчыя справы, трэніраваў спартыўныя каманды, арганізоўваў спаборніцтвы. Пры гэтым хапала сіл і часу кіраваць таварыскім судом, займацца пытаннямі пажарнай бяспекі і ўдзельнічаць у мастацкай самадзейнасці.


І цяпер Эдуард Масла часта наведвае спартыўную залу і стадыён у райцэнтры не толькі як балельшчык. Упэўнены, зноў выйдзе на старт, бо хутка чарговая спартакіяда сярод пярвічных ветэранскіх арганізацый.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта