Авторизация
 

Чакаюць у Язне ўсмешлівага паштальёна

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Прыемна прыходзіць туды, дзе табе рады. У паштальёна Язненскага аддзялення сувязі такіх адрасоў шмат. У Язне, Курылавічах і Пашніно чакаюць усмешлівую Аксану Іванаўну падпісчыкі. 

У паштовай справе Аксану ЛІМАНОЎСКУЮ прывабліваюць рух і зносіны з людзьмі.

НА ПОШЦЕ Аксана Ліманоўская працуе трэці месяц. Згадзілася выйсці раней з водпуску па доглядзе за дзіцём на вольнае месца.
— Па спецыяльнасці я выхавацель-лагапед, скончыла педкаледж у Полацку, працавала там у дзіцячым садку. Пасля вярнулася ў родную вёску. Сферу дзейнасці змяніла, а зносіны засталіся, толькі ўжо з пажылымі людзьмі. Працяглы час была сацыяльным работнікам, — расказвае субяседніца. — Паштовая справа мне таксама знаёма. Год дзесяць таму давала водпуск паштальёнам.


Прыгадваючы першы вопыт, Аксана Іванаўна заўважае, што цяпер дабавілася дакументацыі і нашмат паменела пісем і паштовак. Але ноша не палягчэла. Сяльчане актыўна выпісваюць перыядычныя выданні, шпарка ідзе гандаль на даму.


— Штодня бяру з сабой сумку з ласункамі, кавай, цукрам, алеем і іншым таварам. Вяскоўцы загадзя заказваюць, што патрэбна. На маім участку пражывае нямала пенсіянераў. Некаторым па стане здароўя складана дайсці да магазіна. Зручна, калі неабходныя рэчы даставяць прама ў рукі, — гаворыць паштальён.


ЧАКАЮЦЬ Аксану, каб выпісаць перыёдыку. У большасці выбіраюць рэспубліканскую “Беларусь Сегодня” і раённую газету, якую ва ўжытку называюць “міёрка”. Даўнія прыхільнікі выдання па звычцы кажуць “Сцяг працы”.


— Многія выпісваюць тыя ж газеты, што і дзесяць год таму, — здзіўляецца субяседніца. — Цікавяцца і навінкамі, просяць параіць, што выбраць. Таму перш чым прапанаваць каталог падпісчыкам, уважліва яго вывучаю. Сама люблю чытаць і кнігі, і перыядычныя выданні. Для сябе выпісваю некалькі найменняў газет, падабаюцца часопісы з парадамі.


Радуе паштальёна, што на яе ўчастку людзі добразычлівыя і гасцінныя. Застане на шляху дождж — можна перачакаць у кагосьці з падпісчыкаў. Не адмовяць. Наадварот, будуць задаволены, калі даўжэй затрымаецца, каб проста пагутарыць.


КАЛІ спазняецца з работы, за хатнія клопаты не турбуецца. Ведае, што муж Уладзімір і сын-васьмікласнік Алег прасочаць за парадкам у доме, прыгатуюць вячэру, дагледзяць маленькага Аляксея, якому ідзе трэці год. Нядаўна нарадзіўся сынок у старэйшай дачкі Крысціны. Не падыходзіць падцягнутай і стройнай Аксане Іванаўне слова “бабуля”, але свайму новаму статусу яна вельмі рада. У каталогу перыёдыкі прыглядае дзіцячыя выданні, якія будуць цікавыя самым маленькім членам сям’і. І штораз прынясе дадому што-небудзь з ласункаў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта