Авторизация
 

Творчая справа жыхаркі Папшулёў

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

“Творчых людзей адрознівае залежнасць ад сваёй справы, — гаворыць Ірына ІСАКОВІЧ. — Напэўна, гэта хвароба. Папраўляцца не хочацца”.

Ёсць у Ірыны Генадзьеўны чароўная палачка. Робіць шчаслівай гаспадыню, дорыць прыемныя эмоцыі блізкім, сябрам, знаёмым і незнаёмым. Гэта звычайная спіца для вязання. На яе накручвае палоскі газет, з трубачак пляце вазы, кошычкі, шкатулкі. Прыгожыя і практычныя вырабы дадаюць утульнасці інтэр’еру, цешаць вока і душу, натхняюць на працяг.

НА старонцы Ірыны Ісаковіч “Укантакце” за сотню фотаздымкаў. На большасці — яе вырабы, ацэненыя лайкамі. Работамі залюбуешся. Яшчэ больш пазітыву, па словах майстрыцы, дорыць працэс стварэння.


— Калі ў запасе ёсць накручаныя і пафарбаваныя трубачкі, магу ўстаць у пяць раніцы і сесці за пляценне. Нішто не павінна адцягваць ад занятку. Толькі цішыня і засяроджанасць на справе, — расказвае Ірына Генадзьеўна. — Калі кручу трубачкі, слухаю ў інтэрнэце лекцыі па рэлігіі, астралогіі, псіхалогіі. Апошняе асабліва цікавіць. Заўважыла, што перапынак у пляценні нават у пару дзён не лепшым чынам адбіваецца на настроі. Без гэтага занятку не ўяўляю сябе.


Пляценнем Ірына Ісаковіч захапілася некалькі год таму. Педагогу на заслужаным адпачынку прапанавалі работу ў дзісенскім аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. Трэба было вызначыцца з накірункам дзейнасці.


 — Пляціце з трубачак, — прапанавалі ёй.
— Гэта будзе нецікава, — упэўнена адказала Ірына Генадзьеўна.


Той дыялог успамінае з усмешкай. У прывабнасці такога рукадзелля сумнявалася, пакуль не ўбачыла ў Дзісенскім гарадскім Доме рамёстваў прыгожы блакітны кошык з газет. “Навучыце мяне, калі ласка”, — прасіла майстроў. Сваю першую работу захоўвае. Як і падораную спіцу, з дапамогай якой стала ствараць прыемныя цуды.


Адна за другой з’яўляліся ідэі, з якіх атрымліваліся розныя по колеры, форме і дэкоры вырабы. Ірына Генадзьеўна зарэгістравалася як рамеснік і атрымала права гандляваць сваімі работамі. Прызнаецца, што раставацца з імі шкада. Разам з тым гэта стымул працягваць далей. Кошычкі і вазы майстрыцы разбіраюць у гандлёвым цэнтры “Манеж” у Полацку, прывозіла іх на свята горада ў Міёры. У мінулым годзе яркія рэчы ўпрыгожвалі падворак Завуццеўскага сельсавета на свяце “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, а гаспадары Ісаковічы атрымалі ўзнагароду за добраўпарадкаваную сядзібу.


ДОМ Віктара Паўлавіча і Ірыны Генадзьеўны ў Папшулях акружаюць кветкі. Дзве вялікія клумбы ля фасада і на падворку. Як заўважае гаспадыня, першая — людзей парадаваць, другая — сябе пацешыць. Стракатыя колеры аксамітак, петуній, вяргінь разбаўляюць зеляніну садовых дрэў.


 — Большасць клопатаў пра знешні выгляд падворка і справы па гаспадарцы на плячах мужа. Ён — падтрымка і апора ва ўсім. З разуменнем ставіцца да майго захаплення, цікавіцца навінкамі. Гэта вельмі прыемна, — расказвае субяседніца. — Пакуль не было трубачак, кветкам больш увагі надавала. Эксперыментавала з рознымі саджанцамі. Цяпер у асноўным шматлетнікі. Вяргіні прывезла з Вінагрод. Гэтая вёсачка ва Узмёнскім сельсавеце — мая малая радзіма.


Ірына Генадзьеўна вырасла ў сям’і, дзе ўмелі працаваць, цаніць прыгажосць і знаходзіць час для творчасці. На верандзе дома пасцелены мамін тканы дыванок, стаіць татава металічная падстаўка для кветак, а ў двары — драўляная лаўка. Насіла завушніцы, якія бацька зрабіў з капеек. З маленства ўлюбёная ў вясковую ціш і прыроду, яна і думкі не дапускала пра жыццё ў горадзе. Пасля вучобы ў педкаледжы 19-гадовай дзяўчынай прыехала загадваць Курляндзікаўскай пачатковай школай. Установа, у якой займалася дзесяць дзяцей, знаходзілася ў Папшулях, а назва дасталася ад суседняй вёскі. З часам вучняў паболела, на месцы Курляндзікаўскай пабудавалі Папшулёўскую сярэднюю школу. Прыйшлі сюды вучні з зачыненай Ліпаўскай васьмігодкі. Пасля школа стала базавай, затым пачатковай. У 2015 годзе тут апошні раз празвінеў званок.


Скончылі Папшулёўскую школу дочкі. Старэйшая Жэня атрымала вышэйшую педагагічную адукацыю, працуе дэфектолагам і вядзе ўрокі працоўнага навучання ў Сіцькоўскай школе. Малодшая Іна засталася ў Віцебску. У бацькоўскі дом прыязджаюць часта, дапамагаюць з хатнімі і гаспадарчымі справамі. Любяць бавіць на прасторным падворку цёплыя дзянькі ўнучкі Юля, Маша і Саша. Частуюцца садовымі малінай і вінаградам, што даглядае дзядуля, гуляюць з бабулінымі вырабамі. Усе разам ладзяць сямейныя тэматычныя святы.


КОЖНЫ тыдзень Ірына Генадзьеўна бывае ў Дзісне. Падтрымлівае сувязь з клубам “Залаты ўзрост”, што дзейнічае ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і які сама стварыла. Цяпер яна валанцёр аб’яднання, вядзе гурток па пляценні з трубачак. Забяспечвае вырабамі, якія клуб дорыць новым і даўнім сябрам. У мінулую нядзелю сустракалі дэлегацыю са Швецыі. Для кожнага замежнага госця Ірына Ісаковіч падрыхтавала сувенір на памяць.


Ідэі для новых работ прыдумвае сама, цікавіцца навінкамі ў інтэрнэце, абменьваецца вопытам з іншымі майстрыцамі. Ахвотна кансультуе тых, каго цікавіць гэты від творчасці. Плануе праводзіць майстар-класы ва ўстановах культуры раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта