Авторизация
 

Шведы ў Дзісне

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Дзмітрыя ШАВЯКОВА.

Дзісну наведала шведская дэлегацыя. У самым маленькім горадзе краіны яна знаходзілася дзве з паловай гадзіны, крыху больш, чым прадугледжвалася праграмай. Перакладчыкам для гасцей стаў пастар Дзмітрый ШАВЯКОЎ. Адразу пасля завяршэння візіту Дзмітрый Віктаравіч праінфармаваў карэспандэнта раённай газеты.

— Шведскі часопіс “СВД” арганізаваў для сваіх чытачоў, якім за 60, аўтобусную турыстычна-культурную паездку па Беларусі, каб лепш пазнаёміцца з нашай краінай. Мерапрыемства падтрымлівала шведска-беларуская бізнес-асацыяцыя. 25 чалавек пад кіраўніцтвам Арне Элефорса праехалі з Мінска праз Віцебск і Полацк, пасля Дзісны планавалі наведаць Глыбоччыну.


У Дзісне базай для сустрэчы шведаў стаў клуб “Залаты ўзрост”, які дзейнічае пры аддзяленні дзённага знаходжання пажылых людзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна. У гасцёўні, якая знаходзіцца на другім паверсе будынка, вітала прыезджых гаспадыня аддзялення Алена Ільічова. Тут адбылася сустрэча-чаяпіцце, якую падрыхтавалі члены клуба. Урач-валанцёр Таццяна Бандарэвіч правяла прэзентацыю “Актыўнае даўгалецце” пад беларускія песні вакальнай групы “Лячэбная сіла голасу”, саліравала ў якой Алена Окунева.


Шведы пазнаёміліся з сям’ёй з Папшулёў валанцёра Ірыны Ісаковіч, якая ў клубе вядзе гурток “Псіхалогія рукадзелля”.
На аўтобусе госці праехалі да парома, на якім пераплылі на другі бераг Дзвіны. На палубе шведаў частавалі журавінамі, садавінай і мясцовымі прысмакамі гаспадыні аграсядзіб Дзісны “Дастатак” Лілія Арцімёнак і “Баба Мароз” — Вольга Мароз, іх каляжанка з Язна Наталія Жойдзік.


Дзвіна — гэта своеасаблівы аб’ядноўваючы сімвал для народаў Швецыі і Беларусі, з ёй звязаны старонкі агульнай гісторыі. Напамінам пра гэта для кожнага члена дэлегацыі стануць сертыфікаты “Ганароваму наведвальніку Дзісны”.


Дарэчы, у кнізе водгукаў клуба “Залаты ўзрост” госці пакінулі наступны запіс:
“Дзісна — самы маленькі горад Беларусі — заўсёды з’яўляецца вялікім сюрпрызам. І кожны раз гэты сюрпрыз павялічваецца. На гэты раз тэмай сустрэчы былі здаровы лад жыцця і актыўнае даўгалецце. Мы адчулі, што запрошаны ў ваша жыццё. У нас да гэтага часу цячэ кроў вікінгаў.
Цудоўны, незабыўны час. Дзякуем, дзякуем”.


Пасля цёплых развітанняў шведы ўзялі накірунак на Глыбокае. Канчатковым пунктам іх маршруту павінна было стаць возера Шо. Не толькі таму, што па адным з вымярэнняў яно з’яўляецца цэнтрам Еўропы. Шо па шведску азначае “возера”.


Арганізатары сустрэчы шведскай дэлегацыі разлічваюць, што прыезд такіх груп са скандынаўскай краіны будзе працягвацца.
Дырэктар Дзісенскага аддзялення дзённага знаходжання пажылых людзей Алена Ільічова падкрэсліла, што ў клубе размова з гасцямі яшчэ вялася пра беларускую культуру. Удзельнікі “Залатога ўзросту” прадэманстравалі шведам мясцовыя ўзоры нацыянальнага адзення.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта