Авторизация
 

У Беларусі паляўнічыя пуцёўкі рэалізуюць па-новаму

 Пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі ад 6 жніўня №20 вызначаны новы парадак рэалізацыі паляўнічых пуцёвак.

У каментарыі гэтага дакумента БЕЛТА ўказвае на наступныя моманты: “Пуцёўкі рэалізуюцца паляўнічым карыстальнікам угоддзяў, яго вышэйстаячай арганізацыяй ці іншай арганізацыяй. Пуцёўкі для палявання на ваўка, лісіцу, янотападобнага сабаку, варону шэрую, сароку, баклана, чаплю шэрую і белую вялікую прадаюцца толькі карыстальнікам паляўнічых угоддзяў. Тое ж самае і з дазволам на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёвак да іх. Дазволы на здабычу жывёлы і паляўнічыя пуцёўкі да іх разам з наяўнай выручкай, што атрымана ад іх рэалізацыі, кіраўнік палявання вяртае карыстальніку ўгоддзяў ва ўстаноўленыя ім парадку і тэрміны, але не пазней за сем каляндарных дзён пасля іх закрыцця ці заканчэння тэрміну дзеяння. Інструкцыяй вызначаны абавязкі адказнай па пасадзе асобы і парадак яе дзеянняў пры выдачы паляўнічых пуцё- вак, дазволаў на здабычу жывёлы, а таксама ўстаноўлены парадак рэгістрацыі пуцёвак і дазволаў. Пастановай зацверджаны формы запаўняемых пры гэтым журналаў… Дакумент уступае ў сілу з 25 верасня”.


Удакладніць практычны бок новаўвядзенняў рэдакцыя папрасіла дырэктара раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Івана АТРОШКУ:


— Правілы палявання ў краіне пачалі паступова мяняцца з сёлетняй вясны. Цяпер зроблены істотны крок у гэтым напрамку, — адзначыў Іван Часлававіч. — Да 25 верасня рыхтуемся, заказалі новыя бланкі строгай справаздачнасці: разавыя дазволы, пуцёўкі да разавых дазволаў, пуцёўкі серыі ПП. Разавыя пуцёўкі, што ўжо выпісаны на здабычу лася, казулі, дзіка і бабра, застаюцца сапраўднымі.


Заказалі новыя аншлагі з картамі, дзе ўказаны ўсе змяненні граніц, яны будуць устаноўлены да 1 кастрычніка.
Паляўнічых, што ўваходзяць у нашу аргструктуру, прашу ўлічваць наступныя моманты:
-зменены граніцы зон А, Б, Г па Мікалаёўскай і Павяцкай паляўнічых дачах;
-вынесена з паляўнічага выкарыстання пагранічная паласа ў Павяцкай і Даўгінаўскай паляўнічых дачах. Паляванне ў пагранічнай паласе наогул забаронена. Выключэннем з’яўляюцца толькі мерапрыемствы па адстрэле лісіц, ваўкоў і дзікоў работнікамі паляўнічай гаспадаркі па рашэнні аблвыканкама;
-калі замянілі дзяржаўныя пасведчанні на права палявання, але маеце пуцёўкі на права палявання з указанымі ў іх старымі нумарамі гэтых дакументаў, абавязкова трэба памяняць нумар дзяржаўнага пасведчання ў пуцёўцы ў БТПР;
-раней здабываць бабра дазвалялася толькі ў светлы час сутак, цяпер гэта можна рабіць кругласутачна, але толькі ў прысутнасці работніка паляўнічай гаспадаркі.


Пры атрыманні пуцёвак абавязкова ўлічвайце ўказаныя ў іх зоны, дзе дазволена паляванне. Парушаць граніцы зон здабычы жывёлы забараняецца.


Падрыхтаваў Леанід МАТЭЛЕНАК. 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 августа 2021
Григорий, Дмитрий, Митрофан, Роман, Степан, Тихон, Евгения

Именины 31 июля 2021
Емельян, Иван, Кузьма, Леонтий, Мирон, Степан, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта