Авторизация
 

Жыхары Міёршчыны, абазначце сваё жыллё!

 Згодна з Указам Прэзідэнта ад 24 кастрычніка 2016 года № 384 “Аб правядзенні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь”, чарговы перапіс пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Плануецца правесці асабістае апытанне насельніцтва з выкарыстаннем планшэтаў.

Актуальным застаецца пытанне навядзення парадку ў адраснай гаспадарцы раёна. Яна мае на ўвазе наяўнасць адрасных указальнікаў на ўсіх будынках. На фасадах адміністрацыйнага і жыллёвага фонду павінны быць знакі, якія ўказваюць назву вуліцы і нумар дома. Адказнасць за іх утрыманне нясуць уладальнікі будынкаў.


Дамавыя знакі могуць быць выкананы ў выглядзе аншлагаў (шыльдачак) або графікі на фасадзе будынка і мець любыя форму, колер і памер.


Аншлаг з назвай вуліцы абавязковы ў пачатку і канцы вуліцы, на яе перасячэнні. Калі дом знаходзіцца на перакрыжаванні, шыльдачка з назвай вуліцы размяшчаецца з абодвух бакоў адпаведных вуліц. У шматэтажных і шматкватэрных дамах на кожнай кватэры павінен быць нумар. Над уваходам у пад’езд размяшчаецца шыльдачка, якая ўказвае нумары размешчаных у ім кватэр.
У прыватным сектары, калі ў будынку дзве ці больш кватэр, кожная з якіх мае ўваход з прыдамавой тэрыторыі, на кожнай павінен быць нумар.


Сёлета ў лістападзе рэгістратары абыдуць усе жылыя будынкі ў Міёрах і Дзісне, каб атрымаць звесткі пра колькасць дамоў напярэдадні перапісу насельніцтва 2019 года.


Звярніце ўвагу на стан нумарных знакаў сваіх дамоў. Магчыма, іх увогуле няма. Ці вы не заўважаеце, што аншлага не бачна за газавай або вадасцёкавай трубой. Бывае, што з цягам часу літары на шыльдачцы сціраюцца. Калі ласка, тэрмінова павешайце або абнавіце свае аншлагі! Іх можна вырабіць самастойна або заказаць у павільёне “Фота” на гандлёвай плошчы па вуліцы Камуністычнай у райцэнтры.


Спадзяёмся на ваша разуменне і плённае супрацоўніцтва.


Таццяна СТАЛЬМАЧОНАК, старшыня часовай раённай камісіі
па садзеянні перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта