Авторизация
 

Уладзімір Матэленак у курсе ўсіх здарэнняў на Міёршчыне

   Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Намеснік начальніка Міёрскага аддзела Следчага камітэта, начальнік следчага аддзялення маёр юстыцыі Уладзімір МАТЭЛЕНАК у курсе ўсіх здарэнняў і злачынстваў у раёне.

Юрыспрудэнцыя цікавіла Уладзіміра са школы. За дзесяць год на службе ўпэўніўся ў правільнасці прафесійнага выбару. Заўважае, што супрацоўніку органаў следства патрэбны схільнасць да гэтай справы і абвостранае пачуццё справядлівасці.

У ЛІКУ службовых абавязкаў начальніка следчага аддзялення — кантроль за работай следчых. Іх у аддзеле шэсць. Кожны расследуе адначасова некалькі крымінальных спраў.


— Мая задача — прасачыць, наколькі граматна і ў тэрмін следчыя выконваюць сваю работу. Штодня звяртаюцца за кансультацыямі, абмяркоўваем важныя моманты, — расказвае Уладзімір Андрэевіч. — Агульны тэрмін расследавання крымінальнай справы — два месяцы. Ён можа быць скарочаны ці расцягнуцца нават на гады. У аб’ёме адна справа мінімум сто лістоў.


Значную частку працоўнага часу займаюць статыстыка і аналіз учыненых злачынстваў, справаздачнасць. Акрамя асноўнай задачы — расследаваць крымінальныя справы — следчыя вядуць прафілактычную работу. Вывучаюць прычыны і ўмовы ўчынення злачынстваў; выяўляюць непаўналетніх, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, накіроўваюць на медагляд аматараў алкаголю. Гэтыя і іншыя моманты начальніку следчага аддзялення трэба зафіксаваць на паперы, прывесці ў сістэму, накіраваць інфармацыю па патрабаванні вышэйшаму кіраўніцтву.


— Важна не толькі раскрыць злачынства і пакараць вінаватых. Пацярпелыя павінны атрымаць кампенсацыю за прычынены ўрон. Пракантраляваць гэта і наш абавязак, — заўважае субяседнік. — Найбольш распаўсюджаны ў раёне крадзяжы. Складаюць 60% ад агульнай колькасці злачынстваў.


ПЕРШАЙ справай, якую расследаваў Уладзімір Матэленак, таксама быў крадзеж. Злачынства раскрылі, вінаваты панёс пакаранне. Было гэта дзесяць год таму.


— У 2008-м скончыў следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС і ўладкаваўся дазнавальнікам у аддзяленне дазнання аддзела папярэдняга расследавання Міёрскага РАУС, — расказвае Уладзімір Андрэевіч. — Пачынаць было лёгка. Дапамагалі энтузіязм, зацікаўленасць справай, падтрымка маладых, але ўжо вопытных супрацоўнікаў. Да кожнага мог звярнуцца за падказкамі. Гэта вельмі важна. Без дапамогі старэйшых калег немагчымы прафесійны рост маладога спецыяліста. Узаемападтрымка ў нашым калектыве — рэч пастаянная.


З 1 студзеня 2012 года пачаў дзейнасць Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Супрацоўнікі аддзела папярэдняга следства Міёрскага РАУС сталі служыць у новай структуры — Міёрскім аддзеле Следчага камітэта. Летам 2014 года Уладзіміра Матэленка прызначылі на пасаду намесніка начальніка аддзела.


— Час хутка ляціць, сёлета дзесяць год як акадэмію скончыў, — гаворыць маёр юстыцыі. — Нядаўна сустракаліся з аднакурснікамі. Са ста дваццаці выпускнікоў палова працягвае службу. Адны ў органах следства, іншыя адвакацкай дзейнасцю займаюцца. Па справе тэлефаную калегам-сябрам у Брэст, Магілёў, Віцебск.


ПАСЛЯ вучобы ў Уладзіміра Матэленка была магчымасць застацца ў сталіцы. Але вялікі горад з пастаяннымі мітуснёй і шумам не вабіў. Вярнуўся ў родныя мясціны, дзе цішыня, прырода і свежае паветра. У вольны час разам з жонкай Вольгай едуць на дачу. Праца на зямлі адключае ад службовых спраў. Побач возера, дзе можна парыбачыць. Актыўны адпачынак умацоўвае нервовую сістэму. Яна ў супрацоўніка органаў следства павінна быць у поўным парадку.


— Нават у ціхай правінцыі будні следчых праходзяць насычана і часам непрадказальна. Важна быць сабраным, аб’ектыўным, аператыўным, — заўважае Уладзімір Андрэевіч. — Напярэдадні прафесійнага свята хочацца павіншаваць сваіх калег, падзякаваць за ўзаемаразуменне і зладжаную работу, пажадаць моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, энтузіязму і поспехаў на службе.

Прафесійнае свята супрацоўнікі органаў папярэдняга следства невыпадкова адзначаюць 12 верасня. Менавіта ў гэты дзень у 2011 годзе Прэзідэнт падпісаў Указ №409 “Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь”.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта