Авторизация
 

Адказны кіраўнік Часлаў Кашкур

 Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Добрымі кіраўнікамі могуць стаць нямногія. Яшчэ менш тых, хто імі становяцца на самой справе. У свой час своеасаблівым фільтрам найбольш прыдатнай для грамадскай работы моладзі быў камсамол. Ён ажыццяўляў пачатковы адбор прэтэндэнтаў на дзелавую ці грамадскую кар’еру і іх праверку справай. У тым упэўнены цяперашні кіраўнік раённай ветэранскай арганізацыі і нядаўні старшыня раённага Савета дэпутатаў Часлаў КАШКУР. Калі так можна сказаць, усё выпрабаваў і праверыў уласным лёсам. 

— Камсамольскі білет атрымаў з рук тагачаснага работніка РК ЛКСМБ Генадзя Малецкага, — прыгадвае Часлаў Станіслававіч. — Калі падзея памятаецца да гэтага часу, была яна важнай і хвалюючай. Але тады практычна ўсе сельскія школьнікі, за вельмі малым выключэннем, станавіліся камсамольцамі. Само па сабе членства ў арганізацыі не абяцала нейкіх прывілеяў, толькі прад’яўляла павышаныя патрабаванні ў вучобе, паводзінах, удзеле ў працоўных і грамадскіх справах.


 Асабіста я, тады вучань Павяцкай СШ, хацеў працаваць настаўнікам у школе. Таму пасля экзаменаў адразу паспрабаваў паступіць у Віцебскі педінстытут. Але ішоў 1966 год, калі адначасова закончылі навучанне адразу два класы — 10-я і 11-я, конкурс у навучальныя ўстановы быў вялізны. Адолець яго не змог, самастойную працоўную дзейнасць пачаў рахункаводам у калгасе “Гігант”. Старшыня гаспадаркі Уладзімір Іванавіч Гайдулькін пачуў ад жонкі-настаўніцы, што я добра ведаю матэматыку. Вырашыў за кошт гаспадаркі вывучыць на эканаміста. Але яго перавялі на партыйную работу. Мне сваю будучыню давялося ўладкоўваць самому: на завочнае навучанне экзамены здавалі раней, я зноў паспрабаваў трапіць у педінстытут. Атрымалася, ужо першакурснікам звярнуўся за працаўладкаваннем да загадчыка РАНА Віктара Канстанцінавіча Казлова (тады нямала педагогаў не мелі вышэйшай адукацыі).

Пасля размеркавання новага папаўнення выпускнікоў педагагічных вучылішч літаральна за некалькі дзён да пачатку новага навучальнага года ён прапанаваў мне пасаду настаўніка матэматыкі, фізікі і фізкультуры ў Гаравецкай васьмігодцы. Яна знаходзілася на другім канцы раёна, трэба было ісці пешшу кіламетраў пяць ад Язна. Але якое гэта мела значэнне, калі мара ажыццяўлялася?!


На камсамольскі ўлік стаў у калгас “Зара камунізму”, разам з вясковай моладдзю хадзіў на сходы, удзельнічаў у мастацкай самадзейнасці, у розных мерапрыемствах. Відаць, у якасці перспектыўнага настаўніка-актывіста трапіў у поле зроку работніка райкама камсамола Тадэвуша Альхімовіча.


 У наступным навучальным годзе мяне перавялі настаўнікам матэматыкі, фізкультуры і працы ў Крукаўскую васьмігодку, дзе існавала свая пярвічная камсамольская арганізацыя, хаця і невялікая. Неўзабаве выбралі яе сакратаром. Тут ужо самому давялося праводзіць сходы і розныя акцыі, збіраць узносы, наладжваць узаемаадносіны з камсамольцамі калгаса імя Мічурына, якімі камандаваў Міхаіл Шаховіч. Лічу, тады я сумленна і адказна выконваў свае абавязкі. Цеснымі сталі стасункі з РК ЛКСМБ, і мяне хутка абралі членам райкама. У нейкай ступені стала заканамерным, што неўзабаве прапанавалі стаць штатным работнікам апарата райкама камсамола. Можна сказаць цяпер: не я рабіў кар’еру, а кар’ера выбрала мяне.


Запомнілася, што арганізацыйны пленум РК ЛКСМБ праходзіў у зале пасяджэнняў райкама партыі. Мяне выбралі другім сакратаром. Як аказалася ў наступным, на два з паловай гады штодзённым абавязкам стала вырашэнне пытанняў ідэалагічнай работы — арганізацыя лекцыйнай прапаганды і палітычнай вучобы моладзі. А гэта стварэнне гурткоў, падбор прапагандыстаў і лектараў, кантроль за іх работай па “прасоўванні ў масы палітыкі партыі”, ваенна-патрыятычнае выхаванне школьнікаў і прызыўнікоў, турыстычныя злёты.


Першым сакратаром райкама камсамола тады з’яўляўся Уладзімір Кавалёнак, таксама настаўнік па адукацыі. Але яго ўчасткам работы найперш была вытворчасць, стварэнне і дзейнасць камсамольска-маладзёжных звенняў і калектываў на фермах, на сельгасработах у час сяўбы, корманарыхтоўкі, жніва. Яшчэ—падбор і расстаноўка кадраў, агульнае кіраўніцтва ўсімі маладзёжнымі справамі.


Камсамол невыпадкова лічыўся першым памочнікам партыі, яе рэзервам. Таму ў апараце РК ЛКСМБ людзі доўга не затрымліваліся. Праходзілі выпрабаванне “штабной работай”, а потым адных скіроўвалі на партыйную, іншым даручалі самастойны ўчастак дзейнасці. Вось загадчык аргаддзела і кіраўнік раённага штаба “Камсамольскага пражэктара” Мікалай Рабчонак неўзабаве стаў парторгам у саўгасе “Дзісенскі”. У наступным ён зробіць імклівую кар’еру ў праваахоўных органах.


 Загадчыца школьнага аддзела Надзея Шыпіла (Шчарбакова) узначаліць школу рабочай моладзі, школу-інтэрнат. Пэўны след у дзейнасці раённай камсамольскай арганізацыі пакінуць загадчыца сектара ўліку Фаіна Войтава, інструктары Уладзімір Мікель і Сцяпан Забэла. З Дома піянераў прыйдзе Зоя Крот, стараннем і адказнасцю адолее ледзь не ўсе пасады ў райкаме камсамола, потым узначаліць абласную камсамольскую арганізацыю, стане дэпутатам беларускага парламента. І цяпер яна ў гушчыні грамадскіх, найперш ветэранскіх спраў у Віцебску.


Не надта вялікі адрэзак часу выпаў на сумесную работу ў камсамоле з першым сакратаром Генадзём Кашпарам і сакратаром па школьных арганізацыях — Алай Смерцьевай, вадзіцелем Іванам Смулькевічам, машыністкай Галінай Макеевай. Але кожны пакінуў трывалы, а галоўнае — пазітыўны след у душы.


Цяжка пералічыць, колькі маладых людзей пасля камсамольскай загартоўкі праявілі сябе на розных участках гаспадарчай і грамадскай дзейнасці. Напрыклад, сакратар пярвічкі райспажыўсаюза, адной з буйнейшых у райцэнтры, Ілья Гогаль — актывіст, артыст самадзейнага народнага тэатра — стане суддзёй Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Да сакратара райкама партыі, намесніка старшыні райвыканкама дарасце кіраўнік пярвічкі маладых язненскіх меліяратараў Алена Кавалёнак. Камсамольскі важак мясакамбіната, арганізатар самадзейнасці і спартыўных спаборніцтваў Мікалай Каранкевіч адолее шлях да загадчыка аддзела культуры райвыканкама і дырэктара льнозавода. І цяпер ён у актыве ветэранскай работы. Пачынаючы культработнік з Даўгінава, цэнтра калгаса імя Чапаева, Віктар Рагоўскі будзе вызначаць шлях развіцця культуры і бытавога абслугоўвання ў раёне. Партыйнымі важакамі стануць камсамольскія актывісты Святлана Пачопка з калгаса “1-е Мая”, Мілецій Шугальскі са “Сцяга перамогі” (Мілецій Паўлавіч — яшчэ і кіраўніком).


Лёгка было займацца маладзёжнымі справамі з адказнымі і добрасумленнымі людзьмі, да якіх без ваганняў адношу Алу Панізнік з тагачаснага “Светлага шляху”, Зою Родзіну з хлебазавода, Алега Мацвеева і Ірыну Маляўка з райспажыўсаюза, Олю Крот і Зіну Дзямешка з рэдакцыі, Веру Шадурскую з “Рассвета”, Тамару Яцкевіч з “Язна”… Пра кожнага можна і трэба расказаць больш падрабязна. Спадзяюся, што гэта будзе яшчэ зроблена.


Я не ідэалізую тагачасную камсамольскую работу, у ёй хапала залішняй руціны ва ўліку членаў ВЛКСМ і зборы ўзносаў, неапраўданай пагоні за прыёмам ледзь не ўсіх пагалоўна, перабору з атэізмам, фармалізму і паператворчасці. Але і пры ўсім гэтым была сістэма масавага працоўнага, маральнага, ідэйнага і патрыятычнага выхавання, адбору і вылучэння актыву, арганізацыі спаборніцтва, самадзейнасці, масавых мерапрыемстваў, пачуццё пэўнай еднасці. А таксама шмат іншага, што дае падставы з пэўнай настальгіяй і цяпер успамінаць камсамольскае юнацтва.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта