Авторизация
 

Як ідуць справы на Міёрскім ільнозаводзе

 Міёрскі льнозавод вырошчваў даўгунец у васьмі гаспадарках раёна. Частку пасеваў загубіла працяглая засуха, да ўборкі заставалася 800 гектараў. Усе плантацыі выцераблены, па меры вылежвання з іх звозіцца траста. Пра сітуацыю на льняных палетках прашу расказаць дырэктара прадпрыемства Аляксандра МІХАЙЛАВА.

— Яшчэ ўбіраем зелянец — лён, які выцерабілі ў першую чаргу, — уводзіць у курс спраў Аляксандр Іванавіч. — Аналізы паказалі, што самы лепшы даўгунец вырас на палях ААТ “Папшулі”, утрыманне лубу ў ім было на ўзроўні 36%, нядрэнны ў ВУПКУ “Міёрскі”—29%. Адпаведна, выхад валакна з такога чакаецца большым. Толькі гэтыя лічбы прамежкавыя. Яны будуць расці. Сярэдні нумар трасты пакуль невялікі — 0,68, чакаем, што ён павялічыцца да 0,85-0,90.


Увогуле ўраджай лёну сёлета можна лічыць нядрэнным, да 6 верасня больш за 400 тон трасты ў рулонах завезлі пад дах прыкладна са 130 гектараў. У заліковай вазе, з усімі скідкамі, было каля 330 тон “чыстай” сыравіны для вытворчасці. А ўвогуле разлічваем назапасіць 2000-2100, каб хапіла на адзінаццаць месяцаў працы адной лініі ў дзве змены, да чарговага рамонту перад прыёмкай новага ўраджаю. Такую перспектыву можна лічыць здавальняючай. Немалаважна, каб толькі не падводзіла тэхніка, не перашкаджала надвор’е. 
На мінулым тыдні завяршылі работы на нашых плантацыях у “Дрыгучах”, цяпер працуем у “Міёрскім”, прымерваемся да “Папшулёў”.
Лепшымі для вылежкі трасты народная мудрасць называе жнівеньскія росы. Яны закончыліся. Колькі часу спатрэбіцца, каб спарадкаваць ураджай? 


— Наш завод сучасным, нават новым тэхнічным абсталяннем пахваліцца не можа. На палях працуе атрад з двух трактараў з успучвальнікамі. Ім трэба двойчы прайсці па валках, каб траста прасохла, і да справы маглі прыступіць сем рулонных прэс-падборшчыкаў. На адвозцы заняты два МАЗы, іх абслугоўваюць столькі ж пагрузчыкаў.


Рулон трасты ў сярэднім важыць 194 кілаграмы, іх за дзень дастаўляем да 300, увогуле атрымліваецца каля 60 тон. Многае залежыць ад адлегласці да палеткаў, ад ураджайнасці і іншых момантаў. Людзі стараюцца, працуюць добра, аднак закончыць прасаванне трасты да канца верасня, як хацелася б, практычна немагчыма. Уплывае і надвор’е, бо пасля дажджу патрэбен мінімум сонечны цёплы дзень для прасушкі сыравіны. А калі прывезці вільготную, яна згніе і пад дахам.
Не губляем надзеі з нарыхтоўкай трасты справіцца “бабіным летам”, да дрэннага восеньскага надвор’я.
Між тым, ільнозавод ужо працуе…


— Завод пасля рамонту аднавіў работу 13 жніўня, давальніцкую сыравіну пачала перапрацоўваць адна змена. З 20 жніўня ў справу ўключылася другая. З 28-га мы перайшлі на ўласную трасту. Калектыў з шасцідзесяці чалавек цяпер заняты ў звычайным рэжыме. Нарыхтоўваем сыравіну, вытворчы цэх яе перапрацоўвае. Пакуль штодзень атрымліваем па дзве тоны валакна, хацелася б выйсці на дзве з паловай.


Вы нагадалі пра давальніцкую сыравіну і паспяховы пачатак новага сезона. Гэтыя падзеі між сабой неяк звязаны?
— Так. Наша прадпрыемства сёлета ўстанавіла цесныя партнёрскія сувязі з беларускай фірмай, якой мы рэалізоўвалі валакно. Для яе перапрацавалі пастаўленую, давальніцкую сыравіну, аказвалі іншыя паслугі. Гэта дазволіла атрымаць сродкі на выплату заробку калектыву, аплату за электраэнергію, на падаткі, на новае абсталяванне. Толькі што завезены гліфасаты пад поўную патрэбу для будучага ўраджаю.


Такая падтрымка важная для нашага прадпрыемства, літаральна глыток свежага паветра. Але ільнозавадчане і самі стараюцца ўтрымацца на плаву. Назапашана 148 тон насення ў бункернай вазе, пасля дапрацоўкі гэтага хопіць для сяўбы ў наступным годзе. Мы пакуль сеялі беларускія гатункі, у асноўным “грант”. Гэта тоўстасцеблавы, плануем паступова пераходзіць на замежныя сарты, тонкасцеблавыя. Падабралі 900 гектараў палёў для льняных угоддзяў наступнага года, ёсць магчымасць апрацаваць іх гліфасатамі, разлічваем унесці мінеральныя ўгнаенні.


Лічыце, што пералом да лепшага для Міёрскага льнозавода адбыўся?
— Не ўсё так проста. Прадпрыемства пакуль вельмі закрэдытавана, адзінае ў вобласці не атрымала новай тэхнікі для вырошчвання і ўборкі даўгунцу. Раней мы не мелі дзяржзаказу, у жніўні ён даведзены на абавязковыя дакладныя пастаўкі валакна для Аршанскага камбіната, які не вельмі рэгулярна разлічваецца за сыравіну. Таму ўскладняцца ўзаемаадносіны з партнёрскай фірмай, падтрымку якой трэба таксама аплочваць адгрузкай валакна…


Пакуль Міёрскі льнозавод атрымаў пэўную перадышку, якую трэба выкарыстаць для пераходу на больш эфектыўную работу. У прыватнасці, неабходна ўмацоўваць сыравінную базу, а гэта патрабуе павялічваць пасяўныя плошчы да 1,5-2 тысяч гектараў, заводзіць больш перспектыўныя гатункі лёну, шукаць новых партнёраў, абнаўляць тэхніку і абсталяванне.
Пры ўсім гэтым ільнозавадчане могуць спадзявацца на лепшае.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта