Авторизация
 

Работа на Міёрскім металапракатным заводзе кіпіць кругласутачна

 Выгляд будынкаў металапракатнага завода паступова мяняецца нават знешне. Найбольш наглядна гэта бачна па галоўным вытворчым памяшканні: лістапракатны цэх набывае пакуль асляпляльна белыя сцены, плошча якіх павялічваецца літаральна штодзень.

— Так, асноўныя намаганні будаўнікоў скіраваны менавіта на галоўны аб’ект будучага прадпрыемства — лістапракатны цэх, — пацвярджае генеральны дырэктар ММПЗ Пётр Шымуковіч. — Прафнасціл укладзены больш чым на 39 тысячах квадратных метрах даху, трэцяя частка гэтай плошчы — ужо закончаная страха з уцяпленнем і гідраізаляцыяй. Ідзе мантаж сэндвіч-панэльных сцен, хутка ён ахопіць палову перыметра будынка.


Унутры працягваюцца бетонныя работы на фундаментах. Гэтым, а таксама іншымі работамі займаюцца сталічная фірма “Мінскпрамбуд” і віцебская “Будгандальсэрвіс”. Закончаны першы фундамент пад каўпаковую печ, наступны здадуць да канца верасня і два апошнія — у кастрычніку. Будаўнікі днём і ноччу заліваюць бетонам звязаную арматуру. Каб напоўніць, напрыклад, 600-тонную пліту, грузавікам з растворам трэба зрабіць 120 рэйсаў. А гэта не самы вялікі фундамент.


Увогуле 10-метровы ў глыбіню “падвал” асноўнага цэха ўжо поўны ёмістасцямі, абсталяваннем, апаратурай, трубамі. Мантажныя работы вядуцца наверсе, ідзе ўстаноўка тэхналагічнага абсталявання лініі RСМ, агульная вага яе каля тысячы тон, больш за 200 тон “жалеза” ўжо знайшло належачае яму месца. Толькі што паставілі станіны па некалькі дзясяткаў тон вагой кожная з дакладнасцю да 0,01 міліметра! Такое нават уявіць няпроста, а забяспечыць — тым больш.


На будаўнічай пляцоўцы будучага прадпрыемства штодзень працуе каля паўтысячы чалавек, большасць з іх — непасрэдна ў лістапракатным цэху. Тут ужо ўкладзены кіламетры труб сістэмы ацяплення. Інжынерныя сеткі ахопліваюць і ўсе аб’екты, калі водаправодныя і каналізацыйныя размяшчаюцца пад зямлёй, то ацяпляльныя, газавыя, для рабочых вадкасцей і кабелі — на эстакадах. Паступова часовыя рабочыя дарогі пачалі замяняцца на пастаянныя, апошні адрэзак чыгункі павінен дайсці давытворчага памяшкання ў кастрычніку.


Усё больш будынкаў набываюць шэра-сінія колеры розных адценняў, якія прадугледжаны для канчатковай аддзелкі, напрыклад, гаражоў, склада маслаў, кампрэсарнай станцыі, цэнтральных майстэрняў, хаця ўнутры ў некаторых працягваюцца мантажныя работы, устанаўліваецца абсталяванне.

Работы на ММПЗ ідуць поўным ходам.


Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 88 763
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 61 534
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 29 270
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 28 101
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 27 742
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 24 406
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 16 719
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2018
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2018
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта